11 кастрычніка 2011 г. у памяшканні Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва адбудуцца ІХ архіўныя чытанні

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае да ўдзелу ў ІХ архіўных чытаннях, прымеркаваных да Дня архівіста. Архіўныя чытанні 2011 прысвячаюцца 80-годдзю з дня нараджэння беларускага гісторыка-архівіста, археографа, літаратуразнаўца, пісьменніка, доктара філалагічных навук, кандыдата гістарычных навук Генадзя Васілевіча Кісялёва (1931 – 2008) .

Удзельнікам чытанняў прапануюцца наступныя тэмы:

1. Жыццё і навуковая дзейнасць Г.В. Кісялёва
2. Гісторыя беларускай літаратуры і мастацтва ў дакументах архіваў, музеяў і бібліятэк

ІХ архіўныя чытанні адбудуцца 11 кастрычніка 2011 г. у памяшканні Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (вул. Кірылы і Мяфодзія, 4).

Заяўкі на ўдзел у чытаннях просім накіроўваць да 01.10.2011 на адрас:
220030, г. Мінск, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4
E-mail: bdamlim@tut.by
Тэлефон/факс: 227–47–81