4 кастрычніка 2010 г. у памяшканні Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва адбудуцца VIII архіўныя чытанні, прымеркаваныя да Дня архівіста

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае да ўдзелу ў VIII архіўных чытаннях, прымеркаваных да Дня архівіста. Архіўныя чытанні 2010 прысвячаюцца выдатным датам у гісторыі беларускай культуры: 80-годдзю з дня нараджэння паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, перакладчыка і кінасцэнарыста У.С. Караткевіча (1930 – 1984) і 100-годдзю з дня нараджэння паэтэсы і празаіка Л.А. Геніюш (1910 – 1983).

Удзельнікам чытанняў прапануюцца наступныя тэмы:

1. Творчая спадчына Уладзіміра Караткевіча ў архівах, музеях, бібліятэках
2. Уладзімір Караткевіч у дакументах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва
3. Гісторыя дакументальнай і творчай спадчыны Ларысы Геніюш
4. Ларыса Геніюш. Яе час і атачэнне

VIII архіўныя чытанні адбудуцца 4 кастрычніка 2010 г. у памяшканні Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (вул. Кірылы і Мяфодзія, 4). Пасля завяршэння чытанняў плануецца выданне зборніка дакументаў.

Заяўкі на ўдзел у чытаннях просім накіроўваць да 27 верасня 2010 года на адрас:
220030, г. Мінск, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4
E-mail: bdamlim@tut.by
Тэлефон/факс: 227–47–81