Архіўныя дакументы і матэрыялы пра Янку Купалу

Ушанаванне Янкі Купалы сучаснікамі і нашчадкамі


Удзельнікі ўрачыстасці, прысвечанай 15-годдзю літаратурнай працы Я. Купалы.
г. Мінск. 24 чэрвеня 1920 г.
(БДАМЛМ, ф. 403, воп. 1, спр. 81, арк. 1)
Здымак
Пастанова калегіі Дзяржвыдавецтва Беларусі аб выданні выбраных твораў Я. Купалы на беларускай мове пад рэдакцыяй і з прадмовай грамадскага і дзяржаўнага дзеяча З. Жылуновіча (пісьменніка Ц. Гартнага).
25 студзеня 1921 г.
Копія. На рускай мове.
(НАРБ, ф. 6, воп. 1, спр. 33, арк. 1-1 адв.)
Спасылка на дакумент
Пратакол (фрагмент) пасяджэння Савета Народных Камісараў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб прысваенні Я. Купалу звання народнага паэта Беларусі і ўстанаўленні яму пажыццёвай пенсіі.
10 чэрвеня 1925 г.
Машынапіс. На рускай мове.
(НАРБ, ф. 7, воп. 1, спр. 153, арк. 10)
Спасылка на дакумент
Запрашэнне на Урачысты вечар, прысвечаны 25-годдзю літаратурнай творчасці Я. Купалы, у г. Вільня на імя Я. Драздовіча (беларускага мастака).
27 верасня 1930 г.
Друкаванае.
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 1, спр. 221, арк. 1)
Спасылка на дакумент
Праграма ўрачыстай акадэміі ў гонар 50-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа, наладжанай беларускім грамадзянствам у г. Вільня.
27 лістапада 1932 г.
Друкаванае.
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 1, спр. 221, арк. 10)
Спасылка на дакумент
Пратакол пасяджэння Прэзідыума Саюза савецкіх пісьменнікаў Беларусі аб святкаванні 30-гадовага юбілея літаратурнай дзейнасці Я. Купалы.
11 лістапада 1935 г.
Машынапіс.
(НАРБ, ф. 265, воп. 1, спр. 4309, арк. 11)
Спасылка на дакумент
Старшыня Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта СССР М. Калінін ўручае ордэн Леніна народнаму паэту Беларусі Я. Купале.
г. Масква. 1939 г.
(БДАКФФД, 0-134372)
Здымак
Беларускія пісьменнікі і дзеячы культуры ля урны з прахам Я. Купалы.
г. Масква. 1 ліпеня 1942 г.
(БДАКФФД, 0-112251)
Здымак
Эскізны праект помніка Я. Купалу ў г. Мінску. 
Малюнак. Конкурсны варыянт (не рэалізаваны). 
Аўтар архітэктар Г. Заборскі.  
1942 г.
(БДАНТД, ф. 113, воп.1, спр. 2)
Здымак
Распараджэнне Савета Народных Камісараў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб неабходнасці захавання рэчаў і літаратурных матэрыялаў, што належалі народнаму паэту Беларусі Я. Купале.
3 жніўня 1942 г. 
Машынапіс на афіцыйным бланку ўстановы. На рускай мове.
(НАРБ, ф. 7, воп. 3, спр. 2, арк. 200)
Спасылка на дакумент
Ліст жонкі Я. Купалы У. Луцэвіч у Камісію па ўвекавечванні памяці народнага паэта Беларусі Я. Купалы з прапановамі па арганізацыі работы камісіі.
26 мая 1943 г. 
Машынапіс.
(НАРБ, ф. 7, воп. 3, спр. 1479, арк. 5—8)
Спасылка на дакумент
Справаздача аб рабоце Камісіі па ўвекавечванні памяці народнага паэта Беларусі Я. Купалы.
26 мая — 10 снежня 1943 г.
Аўтарызаваны машынапіс У. Луцэвіч.
(НАРБ, ф. 7, воп 3, спр.1477, арк. 47—48)
Спасылка на дакумент
Распараджэнне Савета Народных Камісараў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі  аб прызначэнні дырэктарам музея Я. Купалы пры Акадэміі навук БССР Луцэвіч У. (жонкі паэта) .
1 ліпеня 1944 г.
Машынапіс на афіцыйным бланку ўстановы. На рускай мове.
(НАРБ, ф.7, воп.3, спр. 28, арк. 21)
Спасылка на дакумент
Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб прысваенні 1-му Беларускаму дзяржаўнаму драматычнаму тэатру імя Я. Купалы (з вынікамі апытання членаў Прэзідыума). 
Машынапіс на афіцыйным бланку ўстановы. 21 снежня 1944 г.
(НАРБ, ф. 968, воп.1, спр. 17, арк. 163)
Спасылка на дакумент
Пастанова Савета Народных Камісараў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі  і Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі аб увекавечванні памяці народнага паэта Беларусі Я. Купалы.
4 жніўня 1945 г.
На рускай мове.
(НАРБ, ф. 7, воп. 4, спр. 2876, арк. 39—40)
Спасылка на дакумент
Эскізны праект музея Я. Купалы ў г. Мінску.
Малюнак. Конкурсны варыянт (не рэалізаваны).
Аўтар архітэктар І. Валадзько.
1947 г.
(БДАНТД, ф. 105, воп. 1, спр. 45)
Эскізны праект музея Я. Купалы ў г. Мінску
Эскізныя праекты музея Я. Купалы ў г. Мінску.
Конкурсны варыянт (не рэалізаваны).
Аўтар архітэктар А. Воінаў.
1947 г.
(БДАНТД, ф. 221, воп. 1, спр. 2)
Эскізны праект музея Я. Купалы ў г. Мінску
Сцэна са спектакля «Паўлінка» Я. Купалы Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Я. Купалы (у ролях: Паўлінка – заслужаная артыстка БССР Р. Кашэльнікава, пан Быкоўскі – народны артыст СССР Б. Платонаў).
г. Мінск. 1947 г.
(БДАКФФД, 1-1582)
Здымак
Першы сакратар Мінскага абкама Камуністычнай партыі Беларусі С. Прытыцкі пачынае мітынг, прысвечаны адкрыццю помніка народнаму паэту Беларусі Я. Купалу ў вёсцы Вязынка.
Маладзечанскі раён Мінскай вобласці. 1948 г.
(БДАКФФД, 0-111890)
Здымак
Помнік Я. Купалу ў г. Мінску (у 1972 г. помнік перанесены са сквера на Цэнтральнай плошчы Мінска ў вёску Вязынка Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці).
Аўтары: архітэктар І. Рудэнка і скульптар З. Азгур.
1949 г.
(БДАНТД, ф. 51, воп. 1, спр. 307)
Здымак
Ліст міністра культуры Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі Беларусі аб неабходнасці стварэння помніка Я. Купалу ў г. Мінску.
24 лістапада 1954 г.
Копія. Машынапіс. На рускай мове.
(НАРБ, ф. 974, воп. 1, спр. 45,арк. 205, 207)
Спасылка на дакумент
Пастанова Савета Міністраў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб правядзенні адкрытых усесаюзных конкурсаў на праекты помнікаў Я. Купалу і Я. Коласу.
18 снежня 1957 г.
Машынапіс на афіцыйным бланку ўстановы. На рускай мове.
(НАРБ, ф. 7, воп. 4, спр. 700, арк. 136—137)
Спасылка на дакумент
Пастанова Савета Міністраў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб устанаўленні літаратурных прэмій імя Я. Купалы і Я. Коласа.
10 лютага 1959 г.
Машынапіс на афіцыйным бланку ўстановы. На рускай мове.
(НАРБ, ф. 7, воп. 4, спр. 872, арк. 5)
Спасылка на дакумент
Праект (рэалізаваны) філіяла літаратурнага музея Я. Купалы ў вёсцы Ляўкі Аршанскага раёна (былая дача паэта).
Абмеры жылога дома. Фасады, планы. Ватман.
[1970-я гг.]
(БДАНТД, ф. 91, воп. 1, спр. 514)
Праект (рэалізаваны) філіяла літаратурнага музея Я. Купалы
Праект (рэалізаваны) мемарыяльнага Купалаўскага запаведніка ў вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.
Аўтар архітэктар С. Мусінскі.
1972 г.
(БДАНТД, ф. 122, воп. 1, спр. 163)
Праект (рэалізаваны) мемарыяльнага Купалаўскага запаведніка
Адкрыццё помніка Я. Купалу ў парку імя Я. Купалы.
г. Мінск, 30 чэрвеня 1972 г.
(БДАКФФД, 0-100009)
Здымак
Дом, у якім нарадзіўся І. Луцэвіч (Я. Купала).
в. Вязынка, Маладзечанскі раён Мінскай вобласці. Ліпень 1972 г.
(БДАКФФД, 0-105021)
Здымак
Скульптары А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. Заспіцкі і архітэктар Л. Левін падчас працы над скульптурай народнага паэта Беларусі Я. Купалы.
17 студзеня 1972 г.
(БДАКФФД, 0-100280)
Здымак
Помнік-бюст Я. Купалу ў Араў-парку.
г. Нью-Йорк. 1973 г.
Аўтары: скульптар А. Анікейчык і архітэктар С. Баткоўскі.
(БДАКФФД, 0-100257)
Здымак
Помнік Я. Купалу на тэрыторыі філіяла Дзяржаўнага літаратурнага музея Я. Купалы «Акопы».
в. Акопы, Лагойскі раён Мінскай вобласці. Кастрычнік 1997 г.
(БДАКФФД, 0-156773)
Здымак
Будынак Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы.
г. Мінск. 2007 г.
(БДАКФФД, Е 000501)
Здымак
Будынак Дзяржаўнага літаратурнага музея Я. Купалы.
г. Мінск. 2007 г.
(БДАКФФД, Е 000502)
Здымак
Помнік Я. Купалу ў парку імя Я. Купалы.
г. Мінск. 2007 г.
(БДАКФФД, Е 000503)
Здымак
Фрагмент архітэктурнай кампазіцыі паводле твораў Я. Купалы ў парку імя Я. Купалы.
г. Мінск. 2007 г.
(БДАКФФД, Е 000504)
Здымак
Намагільны помнік Я. Купалу на Вайсковых могілках.
г. Мінск. 2007 г.
(БДАКФФД, Е 000505)
Здымак