Архіўныя дакументы і матэрыялы пра Якуба Коласа

Супрацоўніцтва з дзеячамі літаратуры і мастацтва


Ліст Я. Коласа да супрацоўнікаў газеты «Наша ніва» з просьбай друку яго твораў.
2 чэрвеня [1912 г.]
Аўтограф Я. Коласа.
(Літаратурна-мемарыяльны музей Я. Коласа, фонд «Рукапісы»)

Спасылка на дакумент

Ліст Я. Коласа да беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча В. Ластоўскага аб творчых планах.
г. Пінск. 16 снежня [1912-1914 гг.]
Аўтограф Я. Коласа.
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 1, спр. 223, арк. 1-1адв.)

Спасылка на дакумент

Я. Колас сярод членаў камісіі Інстытута беларускай культуры (злева направа: сядзяць — С. Некрашэвіч, І. Замоцін, Я. Колас, Б. Эпімах-Шыпіла, А. Гурло; стаяць — В. Мачульскі, І. Плашчынскі, М. Байкоў).
г. Мінск. 1927 г.
(БДАКФФД, 0-117828)

Здымак

Папраўкі Я. Коласа да першага раздзела паэмы «Новая зямля» «Усадьба лесника» (да перакладу паэмы на рускую мову).
1933 г.
Аўтограф Я. Коласа. На рускай мове.
(Літаратурна-мемарыяльны музей Я. Коласа, фонд «Рукапісы»)

Спасылка на дакумент

 

Ліст Я. Коласа да рускага паэта і перакладчыка С. Гарадзецкага аб перакладзе аповесці «Дрыгва» на рускую мову, аб выхадзе трэцяга выдання паэмы «Новая зямля», аб чысціні літаратурнай мовы.
г. Мінск. 25 красавіка 1934 г.
Аўтограф Я. Коласа. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 9, воп. 2, спр. 39, арк. 1-2)
Спасылка на дакумент
Членскі білет № 48 Саюза савецкіх пісьменнікаў СССР на імя Я. Коласа, падпісаны М. Горкім.
г. Масква. 8 мая 1934 г.
На рускай мове.
(Літаратурна-мемарыяльны музей Я. Коласа, з асабістага архіва Я. Коласа, фонд «Асабісты архіў»)

Спасылка на дакумент

 

Я. Колас выступае на Міжнародным кангрэсе абароны культуры.
Францыя, г. Парыж. 1935 г.
(Літаратурна-мемарыяльны музей Я. Коласа, фонд «Фотадакументы»)

Здымак

Я. Колас і беларускі пісьменнік К. Крапіва з калектывам Другога Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра (БДТ-2).
г. Віцебск. [1937 г.]
Копія.
(БДАМЛМ, ф. 212, воп. 1, спр. 257, арк. 1)
Здымак

 

 

Я. Колас за чытаннем п’есы «Вайна вайне» артыстам Другога Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра (БДТ-2).
г. Віцебск. 1937 г.
(БДАКФФД, 0-117830)

Здымак

Я. Колас і беларускія пісьменнікі Я. Купала, П. Броўка, З. Бядуля.
г. Масква. [29 студзеня — 2 лютага 1939 г.]
(Літаратурна-мемарыяльны музей Я. Коласа, фонд «Фотадакументы»)

Здымак

Я. Колас у дні дэкады беларускай літаратуры ў г. Маскве.
1939 г.
(БДАКФФД, 0-134507)

Здымак

Я. Колас з калмыцкімі пісьменнікамі і героем грамадзянскай вайны О. Гарадавіковым на праслухоўванні калмыцкага народнага эпаса «Джангр».
г. Масква. 1940 г.
(БДАКФФД, 0-112369)

Здымак

Ліст Я. Коласа (фрагмент) да рускага паэта і перакладчыка С. Гарадзецкага аб працы над перакладам на беларускую мову (сумесна з беларускімі паэтамі М. Танкам і А. Куляшовым) гімна СССР.
7 студзеня 1944 г.
Аўтограф Я. Коласа. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 9, воп. 1, спр. 148, арк. 1адв.)
Спасылка на дакумент
Ліст Я. Коласа да беларускага пісьменніка М. Клімковіча з заўвагамі да карэктуры тэкстаў паэм «Новая зямля» і «Сымон-музыка».
г. Мінск. 27 студзеня 1946 г.
Аўтограф Я. Коласа.
(БДАМЛМ, ф. 44, воп. 1, спр. 473, арк. 1)
Спасылка на дакумент
Я. Колас з беларускім паэтам А. Куляшовым і рускім паэтам А. Пракоф’евым.
8 красавіка 1946 г.
Малюнак С. Гарадзецкага. Папера, аловак чорны і каляровы.
(БДАМЛМ, ф. 9, воп. 2, спр. 119, арк. 6)

Здымак

Ліст Я. Коласа да рускага перакладчыка П. Сямыніна з тлумачэннем беларускіх слоў і выразаў з паэмы «Новая зямля».
17 ліпеня 1946 г.
Аўтограф Я. Коласа. На рускай і беларускай мовах.
(БДАМЛМ, ф. 9, воп. 1, спр. 11, арк. 1-1адв.)

Спасылка на дакумент

Я. Колас і беларускія пісьменнікі М. Клімковіч, Я. Маўр, П. Броўка, П. Панчанка, А. Бачыла, М. Аўрамчык, М. Лужанін, А. Астапенка і інш.
1947 г.
(БДАМЛМ, ф. 200, воп. 1, спр. 89, арк. 1)

Здымак

Ліст Я. Коласа (фрагмент) да рускага паэта і перакладчыка С. Гарадзецкага аб працы над паэмай «Рыбакова хата» і аб вершах Я. Коласа, надрукаваных у Берліне.
22 студзеня 1947 г.
Аўтограф Я. Коласа. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 9, воп. 2, спр. 70, арк. 1адв.)

Спасылка на дакумент

 

Ліст Я. Коласа да рускага паэта і перакладчыка С. Гарадзецкага з паведамленнем аб прыездзе ў Маскву і з высокай ацэнкай таленту Ф. Дастаеўскага.
г. Мінск. 30 снежня 1947 г.
Аўтограф Я. Коласа. На рускай і беларускай мовах.
(БДАМЛМ, ф. 9, воп. 2, спр. 79, арк. 1адв.)

Спасылка на дакумент

Я. Колас з групай беларускіх пісьменнікаў ў Маскве на Краснай плошчы.
1948 г.
(БДАКФФД, 0-126423)

Здымак

Ліст Я. Коласа да рускага паэта і перакладчыка С. Гарадзецкага пра сустрэчу з рускім пісьменнікам А. Фадзеевым і пра пачатак працы над трэцяй кнігай палескіх аповесцяў.
г. Мінск. 29 лютага 1948 г.
Аўтограф Я. Коласа. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 9, воп. 2, спр. 80, арк. 1-1адв.)

Спасылка на дакумент

Я. Колас разам з беларускім пісьменнікам К. Крапівой і рускім пісьменнікам К. Сіманавым у прэзідыуме 3-га з’езда  пісьменнікаў Беларусі.
г. Мінск. 15 верасня 1954 г.
(БДАКФФД, 0-124277)

Здымак

Выступленне Я. Коласа (фрагмент) на 3-м з’ездзе пісьменнікаў Беларусі.
г. Мінск. 15 верасня 1954 г.
Фонадакумент (голас Я. Коласа).
Магнітная стужка. Час гучання выступлення: 22 хв. 17 сек. Хуткасць: 38. Рулон: 1.
(БДАКФФД, 0016)
Фрагмент выступления Я.Коласа (файл mp3 798Кб)
Выступленне Я. Коласа на 2-м Усесаюзным  з’ездзе савецкіх пісьменнікаў.
Снежань 1954 г.
Друкаванае.
На рускай мове.
(БДАМЛМ, бібліятэка, збор твораў у 14 тамах, т. 12, арк. 256-261)
Спасылка на дакумент
Я. Колас і польскі пісьменнік В. Бранеўскі.
г. Мінск. 1955 г.
(БДАКФФД, 0-83679)

Здымак

Я. Колас і беларускія літаратары  П. Броўка, А. Ставер, У. Караткевіч на нарадзе маладых пісьменнікаў у Саюзе пісьменнікаў Беларусі.
1955 г.
(БДАМЛМ, ф. 56, воп. 1, спр. 37, арк. 2)

Здымак