Разделы
Органы архивного дела и делопроизводства и система государственных архивных учреждений
Дзяржаўны кантроль у галіне архіўнай справы і справаводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Геральдика
Услуги
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Профессор М.В. Довнар-Запольский
Главная Новости отрасли

Новости отрасли

21 апреля 2009 г.
Вышел в свет сборник документов и материалов "Брест в 1919–1939 гг." – первое документальное издание, подготовленное Государственным архивом Брестской области совместно с сотрудниками исторического факультета Брестского государственного университета им. А.С. Пушкина.

В нем публикуются хранящиеся в архиве документы по истории Бреста в 1919–1939 гг. Они освещают деятельность органов местного самоуправления и полиции, демографическую ситуацию в городе, экономическое развитие, состояние городского хозяйства, общественно-политическую ситуацию, социальную сферу, культурную жизнь, конфессиональную ситуацию, а также обстановку в городе накануне и в первые дни Второй мировой войны. Сборник проиллюстрирован копиями документов и фотографиями.

Издание предназначено для ученых, историков, краеведов, а также для всех, кто интересуется историей Бреста.


20 апреля 2009 г.
26 марта 2009 г. состоялось заседание коллегии Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь.

Члены коллегии, руководители ведущих архивных учреждений страны обсудили следующие вопросы: о тематическом плане НИР Департамента на 2009 год и отчете о выполнении НИР Департамента за 2008 год; о работе НИАБ и НИАБ в г. Гродно по исполнению генеалогических и биографических запросов.

По обсужденным вопросам были приняты соответствующие решения.

Члены коллегии утвердили назначение на должность заведующего отделом документоведения Белорусского научно-исследовательского института документоведения и архивного дела Андрея Николаевича Сукача.

Итоги работы коллегии подвел Директор Департамента В.И. Адамушко.


20 апреля 2009 г.
12 марта 2009 г. в Москве, в пресс-центре РИА "Новости" состоялась пресс-конференция "Сожженные деревни: памяти жертв нацистов и их пособников в России, Белоруссии, Прибалтике", организованная фондом "Историческая память".

В мероприятии приняли участие директор фонда А.Р. Дюков, председатель Латвийского антифашистского комитета Э. Гончаров, главный редактор информационного портала Ves.lv С. Малаховский (Латвия), председатель Финского антифашистского комитета доктор Й. Бекман.

Республику Беларусь представляли составители сборника документов "Хатынь. Трагедия и память" Н.В. Кириллова и В.Д. Селеменев, которые рассказали об истории его создания, составе включенных документов, деятельности мемориального комплекса "Хатынь", а также культуролог, историк А. Белый.


20 апреля 2009 г.
10 марта 2009 г. в актовом зале Дома печати отдел по архивам и делопроизводству главного управления юстиции Могилевского облисполкома провел информационно-практический семинар "Новое в законодательстве Республики Беларусь по делопроизводству".

В нем приняли участие сотрудники архивных служб и более ста работников, ответственных за организацию делопроизводства и архива организаций области.

Открыл семинар заместитель начальника главного управления юстиции облисполкома – начальник отдела по архивам и делопроизводству К.П. Крупенькин.

Об изменениях и дополнениях в законодательстве Республики Беларусь по делопроизводству в свете новой Инструкции по делопроизводству в государственных органах и организациях Республики Беларусь, об ответственности за нарушения законодательства по архивному делу и делопроизводству проинформировала заведующий отделом документоведения БелНИИДАД Л.С. Янушко.

Особый интерес слушатели проявили к оформлению бланков документов, составлению номенклатуры дел, формированию в дела приказов по основной деятельности и личному составу.


20 апреля 2009 г.
10 марта 2009 г. состоялось заседание Геральдического совета при Президенте Республики Беларусь. Были рассмотрены официальные геральдические символы – эмблемы и нагрудные знаки силовых ведомств, вузов, общественных объединений. Представлена целая серия флагов районов Минской области, получившая положительную оценку экспертов. Наиболее значимым вопросом стало рассмотрение герба и флага Витебской области.

Геральдический совет посчитал возможным учредить герб и флаг Витебской области.


20 апреля 2009 г.
5 марта 2009 г. в Государственный архив Гродненской области от Управления КГБ Республики Беларусь по Гродненской области поступили фильтрационные дела на репатриированных граждан и военнопленных.

Их подготовили к передаче на государственное хранение сотрудники архивного сектора УКГБ. Вопрос приема-передачи рассмотрен и одобрен на заседании экспертно-проверочной комиссии отдела по архивам и делопроизводству главного управления юстиции облисполкома. Принято 835 единиц хранения на букву "А" за 1944–2004 гг. Всего же планируется поэтапно передать в архив около 35000 дел, которые содержат анкеты и опросные листы на граждан, проверочные материалы в отношении их, личные документы, протоколы допросов, обращения и ответы. Поступившие на постоянное хранение фильтрационные дела содержат важные и конкретные сведения не только об истории Великой Отечественной войны, но и о судьбах тысяч граждан. Несомненно, они будут востребованы исследователями для подготовки научных публикаций и статей.


23 марта 2009 г.
Да 100-гадовага юбілею педагога і краязнаўца Уладзіміра Рыгоравіча Скалабана (1909 - 1969) прымеркавана дакументальная выстава “Настаўнік”, што адкрылася ў Ляхавіцкай сярэдняй школе № 2 Брэсцкай вобласці.

Удзельніку Вялікай Айчыннай вайны, гісторыку па адукацыі, прызванню і мысленню, У.Р.Скалабану было наканавана стаць сведкам, удзельнікам і летапісцам многіх лёсавызначальных падзеяў. У школе ён стварыў і кіраваў гісторыка-краязнаўчым гуртком “Следапыт”. Удзельнічаў у заснаванні Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, быў першым кіраўніком раённай арганізацыі. Дзякуючы яго намаганням у школе з’явіўся музей, былі адноўлены многія імёны дзеячоў заходнебеларускай эпапеі, герояў грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, устаноўлены помнікі на іх магілах. Сабраныя ім дакументы, успаміны, фотаздымкі, пісьмы зберагаюцца ў школе, а таксама захоўваюцца асобным фондам у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (фонд 530, воп. 1, 40 спраў).

Выстава арганізавана беларускімі архівістамі пры садзеянні Ляхавіцкага райвыканкома і асабіста намесніка старшыні У.К.Крука і загадчыка ідэалагічнага аддзела Л.І. Калбасы. У выяўленні і падборы матэрыялаў для выстаўкі удзельнічалі Р.С. Жаўняркевіч, У.П. Крук (Дэпартамент па архівах і справаводству), Дз.Л. Бакіноўскі, В.Дз. Селяменеў, В.У. Скалабан (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь), А.К. Галубовіч (Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі), Г.Г. Карапузава, Н.В. Якута (Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці), П.Ф. Жылінскі, В.І. Шэршань (Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы), Л.М. Лісава (Беларускае таварыства архівістаў), педагогі і вучні школы.

Асаблівую ўвагу прыцягнулі дакументы з асабістай партыйнай справы, што захоўваецца ў Брэсце, рукапіс па гісторыі Ляхавіцкага раёна, партызанскі дзённік У.Р.Скалабана, дакументы пра яго росшукі ў гістарычным архіве Мінска, пастановы 1967 г. бюро Ляхавіцкага райкома партыі аб узнагароджанні настаўнікаў і Ляхавіцкага гарвыканкома аб стварэнні камісіі па перазахаванню воінаў Савецкай Арміі, фотаздымкі краязнаўчых вандровак і гутарак. Нашчадкі педагога перадалі дарчы надпіс пісьменніка С. Смірнова У.Р. Скалабану на кнізе 1961 г. “У пошуках герояў Брэсцкай крэпасці”, фотаздымкі, ганаровую грамату Брэсцкага абкома і аблвыканкома 1967 г. Экспанаты застануцца ў школе і папоўняць экспазіцыю музея, які зараз аднаўляецца.


05 марта 2009 г.
20 лютага 2009 г. ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыліся вечарына і адкрыццё выставы пад назвай “Праз пакуты – да зорак…”, прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта-дэмакрата, фалькларыста, рэвалюцыянера Адама Гіляры Калікставіча Гурыновіча. У вечарыне прынялі ўдзел архівісты, навукоўцы, краязнаўцы.

Ва ўступным слове дырэктар архіва-музея Г.В. Запартыка расказала пра тое, як у 1971 годзе праз аддзел культуры ЦК КПБ, пры дапамозе Адама Мальдзіса, дакументы паэта, згодна з пажаданнем пляменніцы Яніны Гурыновіч, былі перададзены з Торуньскага Універсітэта імя Мікалая Каперніка ў БДАМЛМ.

Цікавыя факты з жыцця і дзейнасці сям’і Гурыновічаў паведамілі вілейскія краязнаўцы Анатоль Валянцінавіч Рогач і Віталь Міхайлавіч Кастэнка. Вельмі падрабязна і паслядоўна яны расказалі пра святкаванне юбілею на Радзіме паэта, падаравалі архіву карту сядзібы Гурыновічаў – фальварку Кавалі.

Даследчык гісторыі беларускай і польскай літаратуры ХІХ ст. А.В. Мальдзіс распавёў пра гісторыю роду Гурыновічаў, пра знаёмства з захавальніцай сямейнага архіву прафесарам Янінай Гурыновіч. Натхнёны перыпетыямі лёсу паэта, Адам Восіпавіч напісаў п’есу “Праз пакуты – да зор”, за аснову якой узяў лісты Розы Швайніцкай і Станіславы Пяткевіч, дасланыя Адаму Гурыновіч. Нягледзячы на дакументальную аснову, п’еса атрымалася вельмі эмацыйнай.

Перад аўдыторыяй выступіла даследчыца творчасці паэта М.М. Запартыка. Яна распавяла пра сямейныя фотаздымкі Гурыновічаў, копіі якіх прывезла з Торуня на Радзіму. Прафесар В.П. Рагойша даў адзнаку вывучэнню жыццёвага і творчага шляху Адама Гурыновіча ў сучасным літаратуразнаўстве, а таксама выказаў думку аб неабходнасці выдання творчай спадчыны паэта. Выкладчык БДУ Т.В. Кабржыцкая падказала магчымыя шляхі выяўлення дакументаў паэта ў архівах Украіны.

Да юбілею Адама Гурыновіча была прымеркавана выстава “Праз пакуты – да зорак”, якую падрыхтавала аўтар інфармацыі на аснове асабістага фонда Адама Гурыновіча. Выстава складаецца з трох раздзелаў. У першым прадстаўлены біяграфічныя і творчыя матэрыялы (вершы, фотаздымкі, лісты), а таксама копія зборніка фальклорных матэрыялаў, сабраных Адамам Гурыновічам “Zbiór rzeczy białoruskich” ( “Збор беларускіх твораў”), выдадзенага ў Кракаве ў 1893, ужо пасля заўчаснай смерці аўтара. Другі раздзел складаюць дакументы, звязаныя з родам Гурыновічаў (гэта шматлікія фотаздымкі родных і блізкіх Адама Гурыновіча, а таксама аўтографы лістоў студэнта Адама Гіляры да маці з далёкага Пецярбурга). У трэці раздзел увайшлі матэрыялы, якія даюць уяўленне аб даследаванні жыцця і творчасці паэта-рэвалюцыянера, фалькларыста ХІХ ст. Адама Гурыновіча (даследаванні Браніслава Тарашкевіча, Рыгора Семашкевіча, Адама Мальдзіса, Янкі Саламевіча і інш).

І.В. Макарэвіч – вядучы навуковы супрацоўнік БДАМЛМ


23 февраля 2009 г.
12 февраля 2008 года в Белорусском государственном архиве научно-технической информации состоялась презентация выставки «Творец и труженик», посвященной 95-летию заслуженного архитектора БССР Михаила Ивановича Бакланова (1914-1990).

Выставка подготовлена по документам, хранящимся в личном фонде М.И.Бакланова. В экспозиции были представлены биографические документы и фотографии архитектора, а также эскизы и фотографии зданий построенных по его проектам. Среди них: комплекс зданий Белорусского института механизации сельского хозяйства (ныне - БАТУ), учебный корпус мединститута по улице Ленинградской, корпус факультета радиофизики и электроники (ныне - факультет физики) БГУ, здание Минского архитектурно-строительного техникума, памятник Якубу Коласу в деревне Николаевщина Столбцовского района (на родине поэта), государственные дачи Управления делами СМ БССР в Беловежской пуще (Вискули) и др. Проектам М.И.Бакланова свойственно неординарное объемно-пространственное решение, органическое соответствие окружающему пейзажу и городской застройке, продуманная планировка, хорошее качество строительства. Отдельный стенд рассказывал о баклановском шедевре - здании Государственной картинной галереи БССР (ныне - Национальный художественный музей Республики Беларусь).

Открыл выставку директор архива А.М.Запартыко. О творческом пути знаменитого зодчего поведала ведущий научный сотрудник Г.И.Шостак. С воспоминаниями о Михаиле Ивановиче выступили его близкие - дочь Оксана Михайловна и внучка Валерия и коллеги - архитекторы Л.Д.Усова и Л.А. Есьман.


13 февраля 2009 г.
Выйшаў у свет першы з трох тамоў "Вялікага гістарычнага атласа Беларусі".
Гэта першае ў нашай краіне картаграфічнае выданне, у якім максімальна поўна асвятляюцца гістарычныя перыяды і падзеі мінулага. Галоўную ролю ў арганізацыі работы і фінансавае забеспячэнне выдання ажыццявіла РУП "Белкартаграфія" Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

Прыемна адзначыць, што важную ролю ў стварэнні навуковага зместу атласа, разам з Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, адыграла Дзяржаўная архіўная служба. Навукова-метадычную дапамогу ў распрацоўцы атласа аказалі Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Адным з намеснікаў старшыні рэдкалегіі з’яўляецца Дырэктар Дэпартамента кандыдат гістарычных навук В.І. Адамушка. Галоўны рэдактар атласа – дырэктар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі кандыдат гістарычных навук В.Л. Насевіч. Ён жа з’яўляецца аўтарам 21 карты (у тым ліку, разам з М.Ф. Спірыдонавым, Генеральнай карты "Беларускія землі ў XVI ст." на 51 аркушы) і пяці ўступных артыкулаў да раздзелаў атласа, складальнікам храналогіі да першага тома і гісторыка-геаграфічнага паказальніка. У склад навукова-рэдакцыйнага савета ўвайшлі начальнік аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Дэпартамента па архівах і справаводству кандыдат гістарычных навук У.П. Крук, загадчык аддзела археаграфіі Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы кандыдат гістарычных навук В.С. Пазднякоў і загадчык аддзела публікацыі дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Дз. Л. Яцкевіч. У рэцэнзаванні атласа прынялі ўдзел вядучы палеограф Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Г.М. Брэгер і ўжо згаданыя вышэй В.С. Пазднякоў і Дз. Л. Яцкевіч.

Першы том атласа асвятляе перыяд ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст. (канкрэтна, да Люблінскай уніі 1569 г., калі Беларусь, якая ўваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага, стала часткай Рэчы Паспалітай).

Па інфармацыі РУП "Белкартаграфія", другі том атласа, які мяркуецца выдаць у 2010 г., будзе прысвечаны часам існавання Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай і перыяду, калі Беларусь уваходзіла ў склад Расійскай імперыі, а трэці том (яго выхад запланаваны на 2012 г.) будзе асвятляць перыяд ад узнікнення беларускага нацыянальнага руху ў другой палове ХІХ ст. да нашых дзён.

***


У зборніку "Гісторыя Магілёўскаага дзяржаўнага універсітэта (1913–1940 гг.). Дакументы і матэрыялы" сабраны унікальныя матэрыялы, большасць з якіх друкуецца ўпершыню. Яны асвятляюць дасягненні і праблемы станаўлення не толькі Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта, але і ўсей вышэйшай школы. Прыведзеныя ў зборніку архіўныя крыніцы ў храналагічным парадку паказваюць асаблівасці навучальнага працэсу і выхаваўчай работы, кадравай палітыкі і навуковай дзейнасці.

Акрамя універсітэта, выданне зборніка ажыццяўлялася Дзяржаўным архівам грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці. Сярод яго складальнікаў – дырэктар гэтай архіўнай установы В.П. Клімковіч.

У зборнік увайшлі дакументы з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Дзяржаўных архіваў Гомельскай і Магілёўскай абласцей, Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці.


Страницы: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21  22  23  24  25  26  27  28  29  30  31  32  33  34  35  36  37  38  39  40  41  42  43  44  45  46  47  48  49  50  51  52  53  54  55  56  57  58  59  60  61  62  63  64  65  66  67  68  69  70  71  72  73  74  75  76  77  78  79  80  81  82  83  84  85  86  87  88  89  90  91  92  93  94  95  96 
Архив по годам: 2017 | 2016 | 2015 | 2014 | 2013 | 2012 | 2011 | 2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006
Новости сайта
Новости отрасли
22 марта 2017 г.
10 марта 2017 г. в Государственном архиве Брестской области состоялся вечер памяти, посвященный бывшему директору архива Анне Васильевне Теребунь Подробнее >>
15 марта 2017 г.
Директором Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь назначен Виктор Иосифович Кураш Подробнее >>
15 марта 2017 г.
К 100-летию со дня образования белорусской милиции во Дворце Республики была открыта выставка документальных материалов Национального архива Республики Беларусь Подробнее >>
15 марта 2017 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и портал TUT.BY представили очередной выпуск совместного проекта "Как это было" Подробнее >>
09 марта 2017 г.
К 100-летию со дня рождения скульптора Сергея Селиханова Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и портал TUT.BY представили очередной выпуск совместного проекта "Это мы" Подробнее >>