Разделы
Органы архивного дела и делопроизводства и система государственных архивных учреждений
Дзяржаўны кантроль у галіне архіўнай справы і справаводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Геральдика
Услуги
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Становление белорусской государственности в 1918-1920-х годах
Главная Новости отрасли

Новости отрасли

04 июня 2013 г.
Абложка кнігі “Эпитафия без елея. Страницы воспоминаний партизана”Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ладзіць прэзентацыю чарговага выдання. Свет убачыла кніга ўспамінаў пісьменніка з партызанскім мінулым, літаратуразнаўца і крытыка, доктара філалагічных навук, прафесара Навума Перкіна.

Унікальнае выданне “Эпитафия без елея. Страницы воспоминаний партизана”, заснаванае на дакументальным матэрыяле, які захоўваецца ў архіве-музеі, выйшла, дзякуючы ІПА “Рэгістр”.

Пры жыцці Навума Саламонавіча поўныя ўспаміны яго партызанскага жыцця так і не былі надрукаваныя з-за прыгавору савецкага рэцэнзента: “ні ў якім выпадку выдаваць нельга”. У 1982 годзе выйшла значна скарочаная цэнзурай аповесць “Я стаў партызанам”.

Сёлетняе выданне з’явілася намаганнямі ўдавы пісьменніка, Соф’і Яфімаўны, і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, дзе захоўваецца першы варыянт аповесці, датаваны 1967 годам.

Кніга “Эпитафия без елея. Страницы воспоминаний партизана” – своеасаблівая даніна павагі да пісьменніка Навума Перкіна, 100-гадовы юбілей якога адзначаўся ў мінулым годзе, і добрая магчымасць для кожнага з нас даведацца тую самую праўду, якую доўгія гады хацеў данесці да свайго чытача аўтар.



03 июня 2013 г.
23 мая 2013 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшлі чарговыя ХІІІ Узвышаўскія чытанні – гэтым разам прысвечаныя 90-м угодкам заснавання літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, якое налічвала ў сваіх шэрагах шмат таленавітых пісьменнікаў і адыграла вялікую ролю ў культурным жыцці краіны.

Прысутных прывіталі загадчык аддзела навуковага выкарыстання і інфармацыі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Р. Жаўняркевіч, .дырэктар БДАМЛМ Г. Запартыка, дачка паэта-ўзвышэнца Тодара Кляшторнага М. Кляшторная. На пленарным пасяджэнні М. Мушынскі разгледзеў творчую індывідуальнасць крытыка Адама Бабарэкі, а В. Жыбуль распавёў пра асабісты фонд пісьменніка Паўлюка Шукайлы. Змястоўнымі і навукова актуальнымі былі выступленні на пасяджэннях секцый. Свае даклады прадставілі М. Аксёнаў (“Часавыя канцэпты ў лірыцы Язэпа Пушчы”), Ж. Шаладонава (“Горад у нацыянальнай самаідэнтыфікацыі паэтаў узвышэнцаў і неакласікаў”), А. Гурская («Раман Андрэя Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя” ў кантэксце сатырычнай прозы 1920-х гг.»), Ц. Чарнякевіч (“Андрэй Мрый і Леанід Свэн: непадабенства падобнага”), І. Часнок («Роля ментальных падзей у сюжэтна-кампазіцыйнай будове рамана Кузьмы Чорнага “Сястра”»), Т. Блашчак (“Культурнае жыццё кавянскіх беларусаў у 1920 – 1930-х гг.”), А. Данільчык («Ад “Маладняка” да “Узвышша”: італьянскі кантэкст»), А. Трафімчык (“Асаблівасці развіцця беларускай п’есы-казкі ў 1920 – 1930-я гг.”) і інш.

Пры канцы канферэнцыі адбылося адкрыццё выставы «“Маладняк”: да 90-годдзя з часу заснавання літаратурнага аб’яднання». Экспазіцыю, прадстаўленую стэндамі “Заснавальнікі”, “Дакументы”, “Мерапрыемствы”, “Эпісталярый”, “Філіі”, “Мастацтва і друк”, “Сярод літаратурных суполак”, склалі дакументы фонду “Маладняка” ў БДАМЛМ (ф. 225), а таксама фотаздымкі і лісты з асабістых фондаў удзельнікаў аб’яднання: пісьменнікаў А. Бабарэкі, І. Барашкі, У. Дубоўкі, Р. Папараця, Я. Пушчы, П. Труса, М. Чарота, П. Шукайлы, С. Шушкевіча. У афармленні выставы выкарыстаны ілюстрацыі мастакоў П. Гуткоўскага і А. Тычыны, якія ў свой час супрацоўнічалі з “Маладняком”. На асобнай вітрыне багата прадстаўлены выданні маладнякоўцаў, а таксама асобныя нумары часопіса “Маладняк”, якія захоўваюцца ў бібліятэцы архіва-музея.

28 мая 2013 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и портал TUT.BY представляют очередной выпуск совместного проекта "Как это было".

Этот выпуск "Спустя 60 лет минские суворовцы могут поискать себя в кадрах архивной хроники" посвящен Минскому суворовскому училищу, которое в этом году отмечает шестидесятилетие. Кадры из киножурнала "Пионер Беларуси" позволяют переместиться в кабинеты училища и увидеть, как жили суворовцы Минска 60 лет назад.

Материалы подготовила главный архивист отдела информации, публикации и научного использования документов БГАКФФД Елена Полещук.

27 мая 2013 г.
В Российском доме науки и культуры в Берлине открыта выставка документов, посвященная 70-летию Хатынской трагедии. Экспозиция подготовлена Посольством Беларуси в Германии совместно с Департаментом по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Беларуси на основе материалов, предоставленных Национальным архивом Республики Беларусь и Белорусским государственным архивом кинофотофонодокументов.

Выставка включает 25 фотодокументов разных лет, отражающих увековечение в Беларуси памяти мирных жителей — жертв немецко-фашистских захватчиков, и более 20 копий уникальных документальных свидетельств преступлений, совершенных оккупантами на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны.

В открытии выставки приняли участие послы Беларуси и России в Германии, представители дипмиссий других стран СНГ, МИД Германии, президент Германского народного союза по уходу за военными могилами, представители учреждений культуры и общественных организаций.

Участникам мероприятия были показаны два фрагмента телерепортажа с церемонии открытия мемориального комплекса «Хатынь» в 1969 году, в том числе обращение свидетеля хатынской трагедии Иосифа Каминского. Пианистка Маргарита Брындина выступила с программой «Песни военных лет».

Выставка продлится до 7 июня 2013 г.

21 мая 2013 г.
17 мая 2013 г. в Минской областной библиотеке им. А.С.Пушкина состоялось торжественное мероприятие, посвященное 75-летию Учреждения «Государственный архив Минской области».

На мероприятии архивистов приветствовал директор Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь Владимир Иванович Адамушко.

С приветственным словом к собравшимся обратился начальник главного управления юстиции Минского областного исполнительного комитета Александр Александрович Бачило.

В мероприятии также приняли участие начальник отдела по архивам и делопроизводству главного управления юстиции Минского облисполкома А.В. Филиппова, директора государственных архивов Брестской, Витебской, Гомельской и Могилевской областей, и представители зональных архивов г. Молодечно и г. Борисова.

В связи со знаменательной датой ряд архивистов Государственного архива Минской области были награждены Почетными грамотами Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь, Почетными грамотами и благодарностями главного управления юстиции Минского областного исполнительного комитета, которые были торжественно вручены на мероприятии.

Нагрудным знаком “Ганаровы архівіст Беларусі” награждена Пунько Людмила Леонидовна, ведущий архивист отдела по работе с обращениями граждан и юридических лиц.

В рамках мероприятия были проведены презентации научного издания «Государственный архив Минской области: страницы истории» (Минск, 2013 г.), подготовленного сотрудниками архива, а также выставки, ознакомившей посетителей с различными документами из фондов архива, создателями которых являются как различные учреждения, так и выдающиеся люди, внесшие посильный вклад в развитие и становление города Минска и Минской области.

21 мая 2013 г.
 Обложка сборника очерков «Государственный архив Минской области: страницы истории»Учреждением «Государственный архив Минской области» подготовлен и издан сборник очерков под названием «Государственный архив Минской области: страницы истории».

Это научное издание было подготовлено следующим коллективом авторов: В.М. Матох (руководитель авторского коллектива, заведующий отделом использования и публикации документов), Ю.С. Ромашко (директор архива), Е.Е. Неведомская и И.А. Нагорная (научные сотрудники архива). Научным редактором издания выступил кандидат исторических наук С.В. Жумарь, рецензент – кандидат исторических наук М.Ф. Шумейко.

Издание сборника очерков было приурочено к 75-летию архива. Книга включает в себя статьи по истории архива и его структурных подразделений, биографии директоров архива, иллюстрации, список изданий и публикаций, подготовленных по документам Государственного архива Минской области в 1950-х – 2010-х гг.

Книга рассчитана на архивистов, историков и других гуманитариев, всех, кто интересуется историей архивов и архивного дела, историей Беларуси и белорусской культуры.

21 мая 2013 г.
Адразу чатыры значныя выдавецкія праекты ў апошні час былі паспяхова завершаны ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

Абложка даведніка па фондах архіва-музея Першым і найбольш доўгачаканым стала выданне другога выпуску даведніка па фондах архіва-музея – Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва: даведнік. Вып. 2. Паступленні за 1993-2009 гг. Уклад.: В.Я. Данекіна, Г.В. Запартыка, У.Г. Кулажанка; рэдкал.: У.І. Адамушка [і інш.] - Мінск: ТАА “Медысонт”, 2012. – 352 с.

У выданне уключана 146 анатацый на фонды класікаў беларускай літаратуры Я. Брыля, М. Гарэцкага, С. Грахоўскага, У. Дубоўкі, К. Каганца, А. Кучара, Е. Лось. М. Лужаніна, Р. Папараця, І. Пташнікава, П. Труса, М. Чарота і інш.; вядомых рэжысёраў і акцёраў А. Асторынай, Т. Бандарчык, С. Бірылы, К. Быліч. А. Клімавай, Г. Макаравай, В. Турава, І. Яунзем і інш.; кампазітараў і музыказнаўцаў М. Бергера, Ю. Дрэйзіна, Я. Тарасевіча, Я. Цікоцкага, Г. Цітовіча і інш.; мастакоў А. Астаповіча, А. Грубэ, М. Дучыца, С. Палееса, Г. Барышава і інш., вядомых вучоных гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў і мовазнаўцаў Г. Барышава, М. Ермаловіча, А. Каўкі, М. Кацара і інш. Значную частку ў выданні займаюць анатацыі на ўнікальныя калекцыі і зборы, якія паступілі ад калекцыянераў, альбо сфарміраваліся ў архіве-музеі з малаколькасных паступленняў.

Акрамя таго, у даведніку было працягнута анатаванне фондаў тэатраў, кінастудый, рэдакцый часопісаў і газет, музычных калектываў, творчых саюзаў і іншых устаноў культуры.

У анатацыях утрымліваюцца кароткія біяграфічныя звесткі ці гістарычныя даведкі аб фондаўтваральніках і змястоўнае апісанне складу дакументаў архіўных фодаў. Даведнік мае спіс фондаў БДАМЛМ за 1960-2012 гг., паказальнік імёнаў, дзяржаўных устаноў, грамадскіх арганізацый і культурна-грамадскіх мерапрыемстваў.

Выхад у свет даведніка стала значным укладам у фарміраванне сістэмы навукова-даведачнага апарату архіва-музея. Бясспрэчна, выданне стане эфектыўным навуковым інструментам для даследчыкаў гісторыі беларускай літаратуры і мастацтва.


Абложка збора твораў Якуба БрайцаваНаступнай паспяховай працай стала выданне збора твораў Якуба Брайцава – Брайцев, Я. Среди болот и лесов / Якуб Брайцев. Минск: Регистр, 2013. - 320 с. Укладальнік і аўтар уступнага артыкула – Г.В. Запартыка.

У кнігу ўвайшлі раней не выдадзеныя творы Якуба Брайцава, якія захоўваюцца ў фондзе пісьменніка ў БДАМЛМ. Асноўную частку кнігі складае раман – “Среди болот и лесов”, які быў напісаны ў 1913-1916 гг. Сёння гэты твор некаторыя літаратуразнаўцы лічаць першым беларускім раманам.

У аснову сюжэта пакладзены рэальныя падзеі, якія адбываліся на Магілёўшчыне ў пачатку ХХ ст., дзейнаці беларускага Робін Гуда – Аляксандра Савіцкага, які вельмі неардынарным чынам змагаўся з сацыяльнай несправядлівасцю. З вялікім пачуццём любові да сваёй зямлі ў рамане апісаны мясціны і непаўторная прырода Магілёўшчыны, побыт, каларыт і звычаі мясцовых жыхароў.

У выданне таксама ўвайшлі аповесць “Невдашечка Анюта” (1887) і апавяданне “Дудолева лоза” (1889).

Гэты зборнік фактычна адкрывае шырокаму колу чытачоў імя выбітнага беларускага пісьменніка, які пісаў на рускай мове.


 Абложка летапісу Дукорскай Петра-Паўлаўскай царквыНаступнай падзеяй ў жыцці архіва-музея стала публікацыя царкоўнага летапісу Петра-Паўлаўскага прыходу вёскі Дукора Пухавіцкага раёна – Летапіс Дукорскай Петра-Паўлаўскай царквы (1867-1917) / уклад. і камент. У.Г. Кулажанка; нав. рэд. М.Ф. Шумейка. – Мінск: Выдавецкі дом “Звязда”, 2013. – 168 с.

Нягледзечы на абавязковазць вядзення царкоўна-прыходскіх летапісаў у другой палове ХІХ – пач. ХХ стст. у кожнай прыходскай царкве, на сённяшні дзень у дзяржаўных архівах, бібліятэках і музеях Беларусі іх захавался усяго каля дзесяці і Дукорскі летапіс з’яўляецца адным з найбольш аб’ёмных і змястоўных.

Прыходскія святары непасрэдна, на свае вочы, назіралі за паўсядзённым жыццём мястэчка, навакольных вёсак і давалі падрабязнае апісанне найбольш значных падзей, якія адбыліся за год ў прыходзе, прыводзілі статыстычныя звескі, узгадвалі мясцовыя звычаі і паданні.

Гэты ўнікальны дакумент быў выяўлены ў архіве-музеі ў фондзе літаратурнага крытыка Л.А. Бэндэ. Тэкст летапісу быў расчытаны і апрацаваны У.Г. Кулажанкам, выданне таксама было забяспечана змястоўным ўступным артыкулам і каментарамі.

Поўная публікацыя асобным выданнем царкоўнага летапісу ў Беларусі была здзейснена ўпершыню і бяспрэчна будзе цікавым даследчыкам айчынай гісторыі, краязнаўцам, архівістам.


Музычны кампакт-дыск з фартэпіяннымі творамі вядомага беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва Майсеевіча АбеліёвічаЯшчэ адной цікавай навінкай стаў выпуск музычнага кампакт-дыска з фартэпіяннымі творамі вядомага беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва Майсеевіча Абеліёвіча, які быў здзейснены да 100-годдзя з дня нараджэння кампазітара ў выніку рэалізацыя сумеснага праекта БДАМЛМ з музычнай школай імя Я. Глебава г. Мінска.

На дыску размешчана 13 кампазіцый выкананых па партытурах за 1938-1957 гг., якія захоўваюцца ў фондзе кампазітара ў БДАМЛМ, сярод якіх варыяцыі для раяля, сюіты і п’есы на тэмы беларускіх народных песен, акрамя таго на дыску размешчана кароткая біяграфія кампазітра. Выпуск кампакт-дыска будзе спрыяць развіццю ціквасці да гісторыі беларускай музычнай культуры.


17 мая 2013 г.
Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь (Департамент) совместно с ГУ «Центральная лаборатория микрофильмирования и реставрации документов Национального архивного фонда Республики Беларусь» (ЦЛМРД НАФ) провели белорусско-российский семинар «Реставрация и сохранность архивных документов» с участием заместителя начальника лаборатории микрофильмирования и реставрации документов Российского государственного архива научно-технической документации (ЛМРД РГАНДТ), реставратора высшей категории И.С. Шараповой.

На семинар прибыли представители архивной отрасли всех шести областей и города Минска – руководители отделов обеспечения сохранности, заведующие архивохранилищами, архивисты, занимающиеся вопросами хранения документов, реставраторы государственных архивных учреждений, всего более 70 человек.

Перед участниками семинара с приветственным словом выступил директор Департамента В.И. Адамушко, который подчеркнул важность и значимость рассматриваемых на семинаре вопросов, поскольку без должного обеспечения сохранности архивных документов, находящихся на постоянном (то есть вечном) хранении в государственных архивах, не имеет смысла говорить о последующем их использовании. Большое значение имеет обмен опытом.

Были заслушаны доклады и выступления представителей Департамента, ЛМРД РГАНДТ, ЦЛМРД НАФ, Республиканской технической лаборатории микрофильмирования страхового фонда документации, Национального исторического архива Беларуси, которые сопровождались презентациями. В рамках обмена опытом специалисты рассказали о путях решения вопросов, возникающих при организации комплекса работ по хранению и реставрации архивных документов. С большим интересом участниками обсуждались вопросы, касающиеся консервации архивных документов, проведения химического и биологического анализов, методов реставрации.
Во второй день семинара в реставрационном зале ЦЛМРД НАФ И.С. Шарапова провела мастер-класс по восстановлению целостности документов методом ручного долива бумажной массой.

По итогам семинара планируется рассылка материалов выступлений в электронном виде.

Перед участниками семинара с приветственным словом выступил директор Департамента В.И. Адамушко



И.С. Шарапова проводит мастер-класс по восстановлению целостности документов


И.С. Шарапова проводит мастер-класс по восстановлению целостности документов


16 мая 2013 г.
6 мая 2013 г. в штаб квартире ЮНЕСКО (г. Париж, Французская Республика) в рамках начала работы IV встречи стран членов Форума славянских культур состоялось открытие выставки «История столиц славянских государств через призму архивных документов» .

В экспозиции представлены документы из состава Национального архивного фонда Республики Беларусь. В целом в проекте задействованы документальные материалы из 13 славянских государств: Беларуси, Болгарии, Боснии и Герцеговины, Македонии, Польши, России, Словакии, Сербии, Словении, Хорватии, Чехии, Черногории и Украины.

В мероприятиях принял участие Чрезвычайный и Полномочный Посол Республики Беларусь во Французской Республике П. Латушко.

26 апреля 2013 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и портал TUT.BY представляют очередной выпуск совместного проекта "Как это было. Так проходила посевная более полувека назад".

Материалы подготовила главный архивист отдела информации, публикации и научного использования документов БГАКФФД Елена Полещук.



Страницы: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21  22  23  24  25  26  27  28  29  30  31  32  33  34  35  36  37  38  39  40  41  42  43  44  45  46  47  48  49  50  51  52  53  54  55  56  57  58  59  60  61  62  63  64  65  66  67  68  69  70  71  72  73  74  75  76  77  78  79  80  81  82  83  84  85  86  87  88  89  90  91  92  93  94  95  96  97  98  99  100  101  102  103  104  105  106  107  108  109 
Архив по годам: 2018 | 2017 | 2016 | 2015 | 2014 | 2013 | 2012 | 2011 | 2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006
Новости сайта
05 марта 2018 г.
На сайте размещена специальная юбилейная рубрика "Становление белорусской государственности в 1918-1920-х годах" Подробнее >>
Новости отрасли
19 октября 2018 г.
17-18 октября состоялся второй этап профессионального конкурса «Лучший архивист Беларуси» Подробнее >>
19 октября 2018 г.
17-18 октября директор Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь В.И.Кураш посетил Брестскую область Подробнее >>
19 октября 2018 г.
К 125-летию народного артиста Беларуси Владимира Владомирского Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и TUT.BY представили очередной выпуск совместного проекта "Как это было" Подробнее >>
16 октября 2018 г.
Пабачыў свет крыніцазнаўчы дапаможнік "Помнікі права Беларусі XIV-XVI стст.: абласныя прывілеі" Подробнее >>
15 октября 2018 г.
В Зональном государственном архиве г. Кобрине с 15.10.2018 г. экспонируется выставка документов и фотодокументов «История архива в лицах» Подробнее >>