Разделы
Органы архивного дела и делопроизводства и система государственных архивных учреждений
Дзяржаўны кантроль у галіне архіўнай справы і справаводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Геральдика
Услуги
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Становление белорусской государственности в 1918-1920-х годах
Главная Новости отрасли

Новости отрасли

13 декабря 2010 г.
9 снежня 2010 г. у 17.00 галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы і прэзентацыя электроннага выдання «Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага: да 150-годдзя з дня нараджэння».

Арганізатарамі выставы, адкрытай ў Музеі кнігі, з’яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Санкт-Пецярбургскі філіял Архіва Расійскай акадэміі навук, удзельнікамі ¬¬-- Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці, Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці і Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.

У адкрыцці выставы прынялі ўдзел намеснік дырэктара па навуковай працы і сувязям з грамадскасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Л.Г. Кірухіна; загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Дэпартамента па архівах і справовадству У.П. Крук; загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь В.У. Скалабан; навуковы сакратар Санкт-Пецярбургскага філіяла Архіва Расійскай акадэміі навук Л.Дз. Бондар; праўнук акадэміка, гісторык, архівіст, пісьменнік А.А. Карскі; загадчык сектара захоўвання фондаў навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі К.В. Суша; член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі М.І. Мушынскі.

На выставе экспануюцца унікальныя выданні з асабістага кнігазбору акадэміка, што асобнай калекцыяй з 1922 г. зберагаецца ў бібліятэцы. Ён налічвае каля 2,5 тыс. экзэмпляраў і з’яўляецца каштоўным гістарычным зборам літаратуры па славяназнаўству. Многія кнігі маюць дароўныя надпісы, пазнакі і запісы Я. Карскага. Асабісты архіў акадэміка зберагаецца ў Санкт-Пецярбургскім філіяле архіва Расійскай акадэміі навук, які прадставіў на выставу унікальныя дакументы, сярод іх фотаздымкі, біяграфічныя матэрыялы, рукапіс успамінаў жонкі акадэміка С. М. Карскай, запісныя кніжкі за 1918 -- 1919 гг., старонкі 1-га тома “Беларусаў” з праўкай і ўстаўкамі аўтара, лісты беларускіх навукоўцаў і пісьменнікаў Я.Купалы, Я.Коласа, М.Гарэцкага, І.Замоціна, В.Ластоўскага, Я.Лёсіка, Е.Раманава, Ф.Аляхновіча, М.Шчакаціхіна, П.Шэйна, М.Нікіфароўскага, Р.Зямкевіча, Я.Хлябцэвіча, А.Шлюбскага, Ф.Турука. Прадстаўлены раней невядомыя дакументы з беларускіх архіваў, у тым ліку кліравыя ведамасці са звесткамі пра бацьку акадэміка – святара Ф. Навіцкага, сям’ю святара М. Сцепуржынскага і яго дачку Сафію, будучую жонку Я. Карскага, праграмы лекцый акадэміка па беларускай мове і літаратуры, гісторыі рускай мовы ў Мінскім педагагічным інстытуце ў 1918–1919 гг.; дакументы аб супрацоўніцтве з газетай “Беларусь”, Беларускім нацыянальным камітэтам, удзеле ў падрыхтоўчай рабоце па стварэнні Беларускага дзяржаўнага універсітэта, спробе выдання Поўнага збору твораў Я. Карскага і інш.

Электроннае выданне ўключае біяграфічны нарыс, дакументы з беларускіх архіваў, артыкул галоўнага бібліёграфа Нацыянальнай бібліятэкі, паэткі Л. Сільновай пра кнігазбор акадэміка, каталог кніг з аўтографамі, электронныя копіі рукапіснага інвентару кнігазбору і асобных прыжыццёвых выданняў Я. Карскага. Праўнук акадэміка А. Карскі падрыхтаваў для дыска бібліяграфію навуковых прац Я. Карскага і літаратуры пра яго, апісанне эпісталярнай спадчыны акадэміка.

Выстава і электроннае выданне будуць садзейнічаць прыцягненню ўвагі шырокіх колаў грамадства да асобы Я. Карскага, свабоднаму доступу да навуковай спадчыны акадэміка і дакументаў пра яго жыццё і дзейнасць, увядзенню ў навуковы і культурны ўжытак яго прыватнай бібліятэкі, сумеснаму выкарыстанню гісторыка-культурных каштоўнасцяў, што апынуліся за межамі Беларусі.

Выстава будзе праходзіць з 9 снежня 2010 г. па 15 студзеня 2011 г. у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Страницы: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21  22  23  24  25  26  27  28  29  30  31  32  33  34  35  36  37  38  39  40  41  42  43  44  45  46  47  48  49  50  51  52  53  54  55  56  57  58  59  60  61  62  63  64  65  66  67  68  69  70  71  72  73  74  75  76  77  78  79  80  81  82  83  84  85  86  87  88  89  90  91  92  93  94  95  96  97  98  99  100  101  102  103  104  105  106  107  108  109  110  111 
Архив по годам: 2018 | 2017 | 2016 | 2015 | 2014 | 2013 | 2012 | 2011 | 2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006
Объявления
27 ноября 2018 г.
19 декабря 2018 г. БелНИИДАД проводит семинар «Делопроизводство и хранение документов по новым правилам» Подробнее >>
Новости сайта
27 ноября 2018 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов представляет фотовыставку к 110-летию со дня рождения А.Б. Обухович Подробнее >>
Новости отрасли
18 декабря 2018 г.
10-13 декабря делегация Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь находилась в служебной командировке в г. Маскат (Султанат Оман) Подробнее >>
17 декабря 2018 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и TUT.BY представили очередной выпуск совместного проекта "Это мы" Подробнее >>
07 декабря 2018 г.
К 80-летию художника Василия Сумарева Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и TUT.BY представили очередной выпуск совместного проекта "Это мы" Подробнее >>
30 ноября 2018 г.
29 ноября 2018 г. состоялось заседание коллегии Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь Подробнее >>
28 ноября 2018 г.
Директор Департамента В.И.Кураш принял участие в торжественных мероприятиях, посвященных 100–летию государственной архивной службы Республики Татарстан Подробнее >>
27 ноября 2018 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и TUT.BY представили очередной выпуск совместного проекта "Это мы" Подробнее >>