Разделы
Органы архивного дела и делопроизводства и система государственных архивных учреждений
Дзяржаўны кантроль у галіне архіўнай справы і справаводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Геральдика
Услуги
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Становление белорусской государственности в 1918-1920-х годах
Главная Новости отрасли

Новости отрасли

09 ноября 2018 г.
5 лістапада ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбылася прэзентацыя кнігі «Сцежкамі жыцця» вядомай артысткі, педагога, літаратаркі, дзяячкі беларускага адраджэння Паўліны Мядзёлкі (1893 – 1974). Кніга ўбачыла свет у мінскім выдавецтве «Лімарыус» у серыі «Беларуская мемуарная бібліятэка».

Ад імя выдавецтва кнігу прадставілі Марына Шыбко і Аляксандр Фядута. Сказаўшы пра знакавую ролю П. Мядзёлкі ў беларускай культуры, яны перадалі слова Ганне Запартыцы, якой і належыць укладанне кнігі, а таксама прадмова і грунтоўныя каментары. Укладальніца распавяла пра шматлікія цэнзурныя перашкоды, якія зведала П. Мядзёлка, рыхтуючы да друку свае ўспаміны, што ўбачылі свет у 1974 г. – праз некалькі месяцаў пасля яе смерці. Новае ж выданне, заснаванае найперш на рукапісах, што захоўваюцца ў асабістым фондзе П. Мядзёлкі (БДАМЛМ, ф. № 403), пераважае папярэдняе амаль у тры разы. Яно ўвабрала ў сябе і ўжо вядомую першую кнігу «Сцежак жыцця» (але са шматлікімі адноўленымі фрагментамі), і другую кнігу, і «Беглыя нататкі для памяці. Факты, якія не могуць і не павінны быць апублікаваны», а таксама лісты і іншыя дакументы да гісторыі выдання ўспамінаў П. Мядзёлкі.

Вядучы архівіст Таццяна Кекелева ад імя ўсяго калектыву архіва-музея павіншавала Ганну Вячаславаўну з трайным святам: акрамя выхаду згаданай кнігі, яна адзначае 40-годдзе працы ў БДАМЛМ і 25-годдзе на пасадзе дырэктара гэтай установы.

Доктар філалагічных навук, прафесар БДУ Вячаслаў Рагойша зазначыў, што Паўліну Мядзёлку можна з поўным правам разглядаць не проста як мемуарыстку, але як пісьменніцу, і падзяліўся ўласным вопытам выдання твораў Сяргея Палуяна. Настаўніца і даследчыца літаратуры Ганна Севярынец расказала пра свае знаходкі, датычныя тэмы імпрэзы, – у прыватнасці, пра лісты П. Мядзёлкі да Пятра Глебкі, у якіх адлюстравалася і гісторыя першага выдання «Сцежак жыцця». У ролі самой Паўліны Мядзёлкі выступіла паэтка і тэлевядоўца Валярына Кустава, якая зачытала некалькі найбольш драматычных і эмацыйна напоўненых фрагментаў з кнігі.









Страницы: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21  22  23  24  25  26  27  28  29  30  31  32  33  34  35  36  37  38  39  40  41  42  43  44  45  46  47  48  49  50  51  52  53  54  55  56  57  58  59  60  61  62  63  64  65  66  67  68  69  70  71  72  73  74  75  76  77  78  79  80  81  82  83  84  85  86  87  88  89  90  91  92  93  94  95  96  97  98  99  100  101  102  103  104  105  106  107  108  109  110 
Архив по годам: 2018 | 2017 | 2016 | 2015 | 2014 | 2013 | 2012 | 2011 | 2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006
Объявления
30 октября 2018 г.
23 ноября 2018 г. БелНИИДАД проводит однодневный семинар «Составление и оформление номенклатур дел организаций, примерных и типовых номенклатур дел» Подробнее >>
Новости отрасли
21 ноября 2018 г.
В Москве состоялась ХХV Международная научно-практическая конференция «Документация в информационном обществе: задачи архивоведения и документоведения в условиях цифровой экономики» Подробнее >>
19 ноября 2018 г.
С 12 по 15 ноября 2018 г. делегация белорусских архивистов посетила г.Каунас, где приняла участие в церемонии открытия выставки «Конец первой мировой войны: решительный поворот к современной Европе» Подробнее >>
15 ноября 2018 г.
13 ноября 2018 г. состоялось вручение профсоюзных билетов вновь принятым членам профсоюза Государственного архива Минской области Подробнее >>
14 ноября 2018 г.
11 ноября 2018 г. в крипте Храма-Памятника в честь Всех Святых в г. Минске состоялось мероприятие, посвящённое 100-летию окончания Первой мировой войны Подробнее >>
14 ноября 2018 г.
9 ноября 2018 г. в Зональном государственном архиве в г. Кобрине состоялось торжественное мероприятие, посвященное 55-летию образования госархива Подробнее >>
09 ноября 2018 г.
7 ноября 2018 года состоялось торжественное открытие нового здания учреждения "Зональный государственный архив в г. Слуцке" Подробнее >>