Разделы
Органы архивного дела и делопроизводства и система государственных архивных учреждений
Государственный контроль в сфере архивного дела и делопроизводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Геральдика
Услуги
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Юридические основы управления белорусскими землями в XIV–XVIII веках

Архіўныя дакументы і матэрыялы пра Максіма Багдановіча

120 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановічавіча

Творчыя сувязі з дзеячамі культуры і навукі

Паштоўка Максіма Багдановіча ў рэдакцыю газеты “Наша ніва” аб падпісцы на газету.
1909 г.
Аўтограф Максіма Багдановіча.
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 1, спр. 96, арк. 12)
Спасылка на дакумент
Будынак, дзе месцілася рэдакцыя газеты “Наша ніва”, калі яе ў 1911 г. наведаў Максім Багдановіч.
г. Вільнюс.
Фотаздымак. [2000-я гг.]. Копія з сайта http://vilnia-by.com.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
Фота
І.І. Луцкевіч, А.І. Луцкевіч, А.М. Уласаў – беларускія грамадска-палітычныя дзеячы, члены рэдакцыі газеты “Наша ніва”, якія разглядалі пытанне аб публікацыі ў ёй твораў Максіма Багдановіча.
Фотаздымак. [1910-ыя гг.].
(БДАМЛМ, ф. 323, воп. 1, спр. 231)
Фота
В.Ю. Ластоўскі – беларускі грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, філолаг, публіцыст, сакратар рэдакцыі газеты “Наша ніва”, які спрыяў выданню твораў Максіма Багдановіча, вёў з ім перапіску і ў 1925 г. напісаў успаміны аб ім.
Фотаздымак. [1913-1914 гг.].
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 3, спр. 29, арк. 1)
Фота
Янка Купала – беларускі паэт, супрацоўнік рэдакцыі, потым рэдактар-выдавец газеты “Наша ніва”, які станоўча ацэньваў творчасць Максіма Багдановіча, рэдагаваў яго творы і вёў з ім перапіску.
Фотаздымак. 1913 г.
(БДАМЛМ, ф. 8, воп. 2, спр. 21, арк. 1)
Фота
Ядвігін Ш. (А.І. Лявіцкі) – беларускі пісьменнік, супрацоўнік рэдакцыі газеты “Наша ніва”, які крытычна ставіўся да ранніх твораў Максіма Багдановіча.
Фотаздымак. 1917 г.
(БДАМЛМ, ф. 399, воп. 1, спр. 14, арк. 1)
Фота
Б.І. Эпімах-Шыпіла – дзеяч беларускай культуры, які станоўча ацэньваў творчасць Максіма Багдановіча і вёў з ім перапіску.
Фотаздымак. [1910 гг.]. Копія. Янушкевіч Я. “За архіўным парогам: Беларуская літаратура XIX- XX стст. у святле архіўных пошукаў”. Мінск. 2002.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
Фота
С.Е. Палуян – беларускі празаік і публіцыст, карэспандэнт і супрацоўнік рэдакцыі газеты “Наша ніва”, які станоўча ацэньваў творчасць Максіма Багдановіча, перапісваўся з ім і памяці якога прысвечаны паэтычны зборнік “Вянок”.
Фотаздымак. [Да 1910 г.]. Копія. Палуян С. “Лісты ў будычыню”. Мінск, 1986.
(БДАМЛМ, бібліятэка)
Фота
“З рукапіснай спадчыны Максіма Багдановіча”.
Публікацыя М. Смолкіна (урыўкі аб зносінах Максіма Багдановіча з супрацоўнікамі газеты “Наша ніва”).
Друкаванае. Часопіс “Полымя”. 1958, № 3. С. 176
(БДАМЛМ, бібліятэка)
Спасылка на дакумент
Лісты Максіма Багдановіча ў рэдакцыю газеты "Наша ніва“.
г. Яраслаўль. 1912-1913 г.
Друкаванае. Публікацыя М. Смолкіна “З рукапіснай спадчыны Максіма Багдановіча”. Часопіс “Полымя”. 1958, № 3. С. 179-182.
(БДАМЛМ, бібліятэка)
Спасылка на дакумент
Выданне “Беларускі каляндар “Нашай нівы” на 1911 год” (вокладка), у якім друкаваліся творы Максіма Багдановіча
Друкаванае. Вільня. 1911. На беларускай мове лацінскім шрыфтам.
(БДАМЛМ, бібліятэка)
Спасылка на дакумент
Выданне “Зборнік “Нашай нівы” (вокладка), у якім друкаваліся творы Максіма Багдановіча.
Друкаванае. Вільня. 1912. На беларускай мове лацінскім шрыфтам.
(БДАМЛМ, бібліятэка)
Спасылка на дакумент
Будынак, дзе месцілася віленская друкарня Марціна Кухты, у якой у 1913 г. быў надрукаваны паэтычны зборнік Максіма Багдановіча “Вянок” і аб чым ён успамінаў у сваім апошнім вершы.
Фотаздымак. [2000-я гг.]. Копія з сайта http://vilnia-by.com.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
Фота
Малюнак, які сімвалізуе герб роду Завішаў “Лебедзь”, змешчаны на вокладцы першага выдання паэтычнага зборніка Максіма Багдановіча “Вянок” (Вільня, 1913) у знак удзячнасці княгіні Магдалене Радзівіл (народжанай Завіша) за фінансаванне гэтага выдання.
(БДАМЛМ, бібліятэка, № 2418)
Фота
Лісты Максіма Багдановіча ў рэдакцыю альманаха "Маладая Беларусь“.
г. Яраслаўль. 1911-1912 г.
Друкаванае. Публікацыя М. Смолкіна “З рукапіснай спадчыны Максіма Багдановіча”. Часопіс “Полымя”. 1958, № 3. С. 178.
(БДАМЛМ, бібліятэка)
Спасылка на дакумент
Ліст Максіма Багдановіча да рускага паэта В.Я. Брусава.
г. Яраслаўль. 26 красавіка 1912 г.
Фотакопія аўтографа Максіма Багдановіча. Зборнік “Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра Максіма Багдановіча”. Мінск, 1975. На рускай мове.
(БДАМЛМ, бібліятэка, № 11340)
Спасылка на дакумент
Максім Багдановіч (стаіць чацвёрты злева) сярод супрацоўнікаў рэдакцыі газеты “Голос”.
г. Яраслаўль. 1915 г.
Фотаздымак. Копія. Творы Максіма Багдановіча. У 2 т. Менск, 1927. Т. 1. С. 217.
(БДАМЛМ, бібліятэка)
Фота
“Кореспондент “Русского экскурсанта”.
Артыкул В. Храпчанкова.
Друкаванае. Выразка з газеты “Северный рабочий” (г. Яраслаўль). 1991. 25 ліпеня. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 3, спр. 13, арк. 3)
Спасылка на дакумент
У.І. Пічэта – прыват-дацэнт Маскоўскага ўніверсітэта (потым прафесар, у далейшым рэктар Белдзяржуніверсітэта), гісторык-славіст, які станоўча ацэньваў творчасць Максіма Багдановіча, сустракаўся з ім, вёў перапіску і ў 1922 г. напісаў артыкул аб яго ролі ў беларускім адраджэнні.
Фотаздымак. 1927 г.
(БДАМЛМ, ф. 407, воп. 1, спр.224, арк. 1)
Фота
“Ён быў верным рыцарам бацькаўшчыны…” (У. Пічэта і М. Багдановіч).
Артыкул Э. Іофе.
Друкаванае. Выразка з газеты “Літаратура і мастацтва”. 1991. 6 снежня.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 3, спр. 17, арк. 9)
Спасылка на дакумент
А.С. Смоліч – дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, вучоны ў галіне эканомікі і сельскай гаспадаркі (у далейшым прафесар Белдзяржуніверсітэта), аўтар артыкулаў, дзе разглядаецца творчасць Максіма Багдановіча, з якім ён вёў перапіску. Фотаздымак. 1921 г.
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 3, спр. 51, арк. 1)
Фота
Змітрок Бядуля – беларускі пісьменнік, сябар і калега Максіма Багдановіча па працы ў Мінскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны ў 1916 г., станоўча ацэньваў творчасць Максіма Багдановіча і напісаў аб ім успаміны.
Фотаздымак. 1925 г.
(БДАМЛМ, ф. 403, воп. 1, спр. 73, арк. 1)
Фота
Объявления
28 ноября 2019 г.
19 декабря 2019 г. БелНИИДАД проводит семинар «Электронный документ. Электронный документооборот и хранение документов в электронном виде» Подробнее >>
26 ноября 2019 г.
10 декабря 2019 г. с 10.00 до 12.00 будет проведена «прямая телефонная линия» по теме: «Работа читальных залов государственных архивов Республики Беларусь». Подробнее >>
Новости отрасли
03 декабря 2019 г.
27 ноября 2019 г. А.Н.Гончар назначен директором учреждения «Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов» Подробнее >>
02 декабря 2019 г.
Государственным архивом Брестской области организована выставка документов, посвященная 75-летию государственного учреждения образования «Брестский областной институт развития образования» Подробнее >>
29 ноября 2019 г.
28 ноября 2019 г. состоялось заседание коллегии Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь Подробнее >>
22 ноября 2019 г.
Вышел второй сборник документов и материалов из серии «История развития промышленных предприятий Речицкого района: свидетельства архивных документов» Подробнее >>
22 ноября 2019 г.
19 лістапада 2019 г. у бібліятэцы №20 г. Мінска адбылася прэзентацыя краязнаўчай віртуальнай экскурсіі “Вуліца Варанянскага: на скрыжаванні прасторы і часу” Подробнее >>
  Ccылка на facebook