Разделы
Органы архивного дела и делопроизводства и система государственных архивных учреждений
Дзяржаўны кантроль у галіне архіўнай справы і справаводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Геральдика
Услуги
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Юридические основы управления белорусскими землями в XIV–XVIII веках

Фонды замежных архіваў



Значная частка дакументаў В. Дуніна-Марцінкевіча захоўваецца за межамі Беларусі. Дзякуючы намаганням беларускіх даследчыкаў вялікая частка іх выяўлена і надрукавана.

Першай з краін у гэтым шэрагу стаіць Літва.

  • Гістарычны архіў Літвы захоўвае:
    - "Справу канцылярыі папячыцеля Беларускай навучальнай акругі 1838 “Об определении Викентия Дунина-Марцинкевича письмоводителем в Минскую дирекцию и увольнении его" (ф. 567, воп. 2, спр.  4241);
    - "Справу канцылярыі віленскага генерал-губернатара пра выдачу В. Дуніна-Марцінкевічу замежнага пашпарта" (ф. 378, спр. 1158);
    - "Справу канцылярыі віленскага генерал-губернатара "По прошению дворянина Викентия Марцинкевича о помещении дочери и сына его  на казённый счёт в учебное заведение для изучения в музыке" (ф. 378, спр. 93);
    - "Дело аудиториата "О коллежском регистраторе Викентии Марцинкевиче" (ф. 1248, воп. 1, спр. 689);
    - "Справу канцылярыі віленскага генерал-губернатара "С перепискаю о книгах, брошюрах, журналах, воззваниях и других предосудительных изданиях" (ф. 378, спр. 10 (паліт. аддзел 1889 г.). У фондзе вядомага фалькларыста і этнографа Я. Карловіча захоўваецца тэкст камедыі "Пінская шляхта", у гэтым жа фондзе знаходзіцца ліст Камілы Асіповіч – дачкі В. Дуніна-Марцінкевіча (ф. 1135, воп. 10, спр. 219) і інш.

  • Архіў літаратуры і мастацтва Літвы мае ўнікальныя аўтографы В. Дуніна-Марцінкевіча двух вершаваных пасланняў да У. Сыракомлі (ф. 69, воп. 1, спр. 101).

  • у аддзеле рукапісаў бібліятэкі Акадэміі Навук Літвы (архіве фірмы Завадскіх) знаходзяцца:
    - 4 пісьмы В. Дуніна-Марцінкевіча да віленскага кнігавыдаўца і кнігагандляра А. Завадскага (ф. 7 , спр. 743);
    - пісьмы В. Дуніна-Марцінкевіча да М. Аргельбранта (ф. 7, спр. 1824);
    - пісьмы да А. Кіркора (калекцыя А. Заштаўта. Ф. 273, спр. 1752) і інш.

У Расіі ў рукапісным аддзеле Інстытута рускай літаратуры захоўваецца ліст пісьменніка ў рэдакцыю “Виленского вестника” з прыкладзеным пачаткам "Быліцы, расказы Навума" (ф. 569, № 337, арх. М.Ф. Дэ-Пуле). У свой час гэтую рэліквію адшукаў беларускі вучоны Г. Кісялёў і дзякуючы гэтаму было ўзноўлена каля 50 радкоў твора.

У Польшчы ў Нацыянальнай бібліятэцы ў фондзе А. Ельскага ў 1964 г. беларускі даследчык А. Мальдзіс выявіў арыгінал паэмы "З-над Іслачы, або Лекі на сон".

Сучаснае пакаленне вучоных-марцінкевічазнаўцаў актыўна працуе ў бібліятэках і архівах Еўропы над выяўленнем і апісаннем новых дакументаў жыцця і дзейнасці В. Дуніна-Марцінкевіча і яго роду. Дакладнае апісанне гісторыі кожнага твора В. Дуніна-Марцінкевіча можна знайсці ў даследаванні Г. Кісялёва "Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча" (Мн., 1988).

Новости отрасли
13 августа 2019 г.
В Государственном архиве Брестской области организована выставка документов «Брест. ХХ век: страницы истории», посвященная 1000-летию города Подробнее >>
06 августа 2019 г.
На киностудии «Беларусьфильм» состоялся премьерный показ документального фильма «Доктор Шуба» Подробнее >>
02 августа 2019 г.
31 июля 2019 г. состоялось заседание коллегии Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь Подробнее >>
24 июля 2019 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и TUT.BY представили очередной совместный выпуск рубрики "Это мы", посвященный актеру Геннадию Гарбуку Подробнее >>
15 июля 2019 г.
Проект БГАНТД – в числе победителей интернет-конкурса эскизов на лучшую национально ориентированную символику Подробнее >>
  Ccылка на facebook