Разделы
Органы архивного дела и делопроизводства и система государственных архивных учреждений
Государственный контроль в сфере архивного дела и делопроизводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Геральдика
Услуги
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Жыццё і дзейнасць народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава

Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі

2020 год

Ліпень
   
1 95 гадоў з дня нараджэння Шыльнікоўскай Васілісы Паўлаўны (1925 – 1991), заслужанага архітэктара Беларусі
2 100 гадоў з дня нараджэння Лісіцына Міхаіла Аркадзьевіча (Майсея Айзікавіча) (1920 – 2004), беларускага музыканта, дырыжора, педагога, заслужанага работніка культуры Беларусі
3 Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)
6 120 гадоў з дня нараджэння Лупіновіча Івана Сцяпанавіча (1900 – 1968), глебазнаўца і аграхіміка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

115 гадоў з дня нараджэння Глебкі Пятра Фёдаравіча (1905 – 1969), беларускага паэта, перакладчыка, драматурга, вучонага, грамадскага дзеяча

7-9

25 гадоў назад (1995) у в. Аўцюкі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці праходзіў І Усебеларускі фестываль народнага гумару

9

65 гадоў назад (1955) у Мінску адкрылася дзіцячая чыгунка імя К.С.Заслонава

10

120 гадоў з дня нараджэння Сергіевіча Пятра Аляксандравіча (1900 – 1984), беларускага жывапісца і графіка

110 гадоў з дня нараджэння Астравумава Сяргея Паўлавіча (1910 – 1991), беларускага акцёра і рэжысёра, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

40 гадоў назад (1980) заснаваны Літаратурны музей Петруся Броўкі ў Мінску

40 гадоў з часу заснавання (1980) хаты-музея Петруся Броўкі ў в. Пуцілкавічы Ушацкага раёна

11

90 гадоў з дня нараджэння Рэя Івана Пятровіча (1930 – 2002), беларускага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

14 100 гадоў з дня нараджэння Астапенкі Алеся (Аляксандра Кірылавіча) (1920 – 1970), беларускага паэта, перакладчыка
15 120 гадоў з дня нараджэння Дубоўкі Уладзіміра Мікалаевіча (1900 – 1976), беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка
16

70 гадоў з дня нараджэння (1950) Белавусавай Галіны Аляксандраўны, беларускай танцоўшчыцы, заслужанай артысткі Беларусі

70 гадоў з дня нараджэння (1950) Цвятковай Ірыны Міхайлаўны, беларускага кампазітара, заслужанай артысткі Беларусі

20 140 гадоў з дня нараджэння Леўчыка Гальяша (сапр. Ляўковіч Ілья Міхайлавіч) (1880 – 1944), беларускага пісьменніка, перакладчыка
22

125 гадоў з дня нараджэння Сухога Паўла Восіпавіча (1895 – 1975), савецкага авіяканструктара, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы

23 100 гадоў з дня нараджэння Карнеевай Ніны Аляксееўны (1920 – 2007), беларускай актрысы, народнай артысткі Беларусі
25

180 гадоў з дня нараджэння Крачкоўскага Юльяна Фаміча (1840 – 1903), беларускага фалькларыста, этнографа, гісторыка, педагога

27

30 гадоў назад (1990) Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР

28

110 гадоў з дня нараджэння Стэльмаха Уладзіміра Мацвеевіча (1910 – 1974), беларускага тэатральнага дзеяча, пісьменніка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

75 гадоў з дня нараджэння (1945) Белацаркоўскага Рыгора Якаўлевіча, беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі
29 55 гадоў назад (1965) у Мінску адкрыты планетарый
 

2020 год

Жнівень
   
1

110 гадоў з дня нараджэння Хацкевіча Сцяпана Фёдаравіча (1910 – 1979), беларускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі

4

75 гадоў назад (1945) выйшла пастанова Савета народных камісараў БССР і ЦК КП(б)Б аб адкрыцці ў Мінску Літаратурнага музея Янкі Купалы (адкрыты для наведвання 20 верасня 1945 г.)

75 гадоў з часу заснавання (1945) філіяла Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Вязынцы

75 гадоў з часу заснавання (1945) філіяла Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Ляўках

6

180 гадоў з дня нараджэння Абуховіча Альгерда Рышардавіча (літ. псеўд. Граф Бандзінэлі) (1840 – 1898), беларускага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў жанру байкі ў беларускай літаратуры

7

110 гадоў з дня нараджэння Цітовіча Генадзя Іванавіча (1910 – 1986), дзеяча харавога мастацтва, дырыжора, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР

9 110 гадоў з дня нараджэння Геніюш Ларысы Антонаўны (1910 – 1983), беларускай паэтэсы
10

100 гадоў з пачатку дзейнасці (1920) у Мінску тэатральнай трупы У.І.Галубка (з 1926 г. Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр, з 1932 г. Беларускі трэці дзяржаўны тэатр (БДТ-3), існаваў да 1937 г.)

90 гадоў з часу адкрыцця (1930) у Мінску І Усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выставы

14

635 гадоў назад (1385) падпісана Крэўская унія – дагавор аб саюзе Вялікага княства Літоўскага і Польскага каралеўства

95 гадоў з дня нараджэння Пратасені Віктара Сазонтавіча (1925 – 2001), беларускага жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

15

180 гадоў з часу адкрыцця (1840) Горы-Горацкай земляробчай школы (з 1848 г. Горы-Горацкі земляробчы інстытут, з 1925 г. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, цяпер Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія)

16

100 гадоў з дня нараджэння Бяды Леаніда Ігнатавіча (1920 – 1976), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, двойчы Героя Савецкага Саюза

85 гадоў з дня нараджэння Падлужнага Аляксандра Іосіфавіча (1935 – 2005), беларускага мовазнаўца, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

19

110 гадоў з дня нараджэння Жаўрука Алеся (сапр. Сінічкін Аляксандр Дзмітрыевіч) (1910 – 1942), беларускага паэта

85 гадоў з дня нараджэння Кірычэнкі Віктара Лук’янавіча (1935 – 1974), беларускага спевака, заслужанага артыста Беларусі

21

95 гадоў з дня нараджэння Сідарэнкі Георгія Іванавіча (1925 – 2014), вучонага ў галіне кардыялогіі, акадэміка Нацынальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, заслужанага вынаходца Беларусі

25 110 гадоў з дня нараджэння Корбана Уладзіміра Іванавіча (1910 – 1971), беларускага сатырыка, байкапісца, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
27 70 гадоў з дня нараджэння (1950) Каржанеўскай Галіны Анатольеўны, беларускай паэтэсы, драматурга
29 95 гадоў з дня нараджэння Рыжковай Ганны Паўлаўны (1925 – 1993), беларускай артысткі эстрады, заслужанай артысткі Беларусі
60 гадоў з часу стварэння (1960) Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па ахове прыроды (цяпер Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь)
31 105 гадоў з дня нараджэння Казекі Янкі (Івана Дарафеевіча) (1915 – 2000), беларускага крытыка і літаратуразнаўца, заслужанага работніка культуры Беларусі
 

2020 год

Верасень
   
1 120 гадоў з дня нараджэння Баранавых Сымона (сапр. Баранаў Сымон Якаўлевіч) (1900 – 1942), беларускага пісьменніка

110 гадоў з дня нараджэння Раеўскага Андрэя Пятровіча (1910 – 1993), рускага і беларускага рэжысёра і акцёра, заслужанага артыста Беларусі

105 гадоў назад (1915) у мястэчку Баруны Ашмянскага павета (цяпер в. Баруны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці) створана настаўніцкая семінарыя (існавала да 1933 г.)
3

105 гадоў з дня нараджэння Райскага Барыса Іпалітавіча (1915 – 1993), беларускага дырыжора, заслужанага артыста Беларусі

90 гадоў з дня нараджэння Ткачова Паўла Іванавіча (1930 – 1998), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі

5 70 гадоў з дня нараджэння (1950) Камкова Уладзіміра Цярэнцьевіча, беларускага артыста балета, народнага артыста Беларусі
6

Дзень беларускай пісьменнасці

8 30 гадоў назад (1990) быў адкрыты Полацкі музей беларускага кнігадрукавання
11

165 гадоў з дня нараджэння Раманава Еўдакіма Раманавіча (1855 – 1922), беларускага этнографа, фалькларыста, археолага і мовазнаўца

120 гадоў з дня нараджэння Русіянава Івана Мікітавіча (1900 – 1984), удзельніка баёў у Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза

14 100 гадоў з часу адкрыцця (1920) у Мінску Беларускага дзяржаўнага тэатра (з 1926 г. Першы беларускі дзяржаўны тэатр, з 1944 г. імя Я.Купалы, з 1955 г. акадэмічны, з 1993 г. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы)
16 100 гадоў назад (1920) створаны Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку
20 110 гадоў з дня нараджэння Лыкава Аляксея Васілевіча (1910 – 1974), вучонага ў галіне цепла- і масапераносу, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Расіі
21 115 гадоў з дня нараджэння Чуніхіна Сяргея Антонавіча (1905 – 1985), матэматыка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

105 гадоў з дня нараджэння Папова Іосіфа Сцяпанавіча (1915 – 1984), беларускага рэжысёра, педагога, народнага артыста Беларусі

100 гадоў з дня нараджэння Мусінскага Сяргея Сцяпанавіча (1920 – 2008), заслужанага архітэктара Беларусі
95 гадоў з дня нараджэння Романа Алега Уладзіслававіча (1925 – 2013), вучонага ў галіне парашковай металургіі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі
25 125 гадоў з дня нараджэння Лявіцкай (па мужу Лёсік) Ванды Антонаўны (1895 – 1968), беларускай пісьменніцы
29 140 гадоў з дня нараджэння Сахарава Сяргея Пятровіча (1880 – 1954), беларускага фалькларыста, этнографа, педагога


2020

Кастрычнік
       
1 90 гадоў з часу стварэння (1930) Беларускай студыі оперы і балета (створана на базе спецыяльнага вышэйшага опернага класа Беларускага дзяржаўнага тэхнікума, у 1933 г. рэарганізавана ў Дзяржаўны тэатр оперы і балета БССР, з 1940 г. Вялікі, з 1964 г. акадэмічны, з 1994 г. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, з 1996 г. Нацыянальны акадэмічны тэатр балета Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы Рэспублікі Беларусь, цяпер Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь)
2 30 гадоў з пачатку выдання (1990) “Народнай газеты”
4 80 гадоў з дня нараджэння (1940) Алая Анатоля Іванавіча, беларускага рэжысёра, аператара, сцэнарыста дакументальнага кіно, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
6 Дзень архівіста
70 гадоў з дня нараджэння (1950) Траяна Юрыя Антонавіча, беларускага артыста балета, народнага артыста Беларусі
7

255 гадоў з дня нараджэння Агінскага Міхала Клеафаса (1765 – 1833), кампазітара, дыпламата, дзяржаўнага дзеяча

115 гадоў з дня нараджэння Смольскага Мікалая Уладзіслававіча (1905 – 1976), батаніка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
10 95 гадоў з дня нараджэння Арцёменка Кацярыны Гаўрылаўны (1925 – 1998), майстра пляцення мастацкіх вырабаў з саломы, заснавальніка саломапляцення, заслужанага работніка культуры Беларусі
80 гадоў з дня нараджэння Тарасава Канстанціна Іванавіча (1940 – 2010), беларускага пісьменніка, публіцыста
14 80 гадоў з дня нараджэння Іванова Леаніда Леанідавіча (1940 – 2009), беларускага дырыжора, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі
15 115 гадоў з дня нараджэння Чабатарова Рамана Сямёнавіча (1905 – 1981), беларускага вучонага ў галіне паразіталогіі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
16 110 гадоў з дня нараджэння Падкавырава Пятра Пятровіча (1910 – 1977), беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
85 гадоў з дня нараджэння (1935) Заборава Барыса Абрамавіча, беларускага жывапісца, графіка
80 гадоў з дня нараджэння (1940) Шатэрніка Аляксандра Сяргеевіча, беларускага скульптара, жывапісца
65 гадоў з часу адкрыцця (1955) у Ашмянах раённага краязнаўчага музея імя Ф.Багушэвіча
17 120 гадоў з дня нараджэння Гембіцкага Ібрагіма Рафаілавіча (1900 – 1974), беларускага графіка
19 130 гадоў з дня нараджэння Палуяна Сяргея Епіфанавіча (1890 – 1910), беларускага пісьменніка, публіцыста, аднаго з пачынальнікаў беларускай прафесійнай літаратурнай крытыкі
20 135 гадоў з дня нараджэння Бурбіса Аляксандра Лаўрэнавіча (1885 – 1922), дзеяча беларускага нацыянальна-вызваленчага руху першай чвэрці ХХ ст.
26 210 гадоў з дня нараджэння Дмахоўскага Генрыха Міхайлавіча (1810 – 1863), беларускага скульптара, аднаго з кіраўнікоў рэвалюцыйнага руху ў Беларусі і Польшчы
27 145 гадоў з дня нараджэння Клейнбарта Льва Максімавіча (1875 – 1950), крытыка, публіцыста, даследчыка беларускай літаратуры
28 70 гадоў з дня нараджэння (1950) Дундзіна Мікалая Мікалаевіча, беларускага жывапісца
30 115 гадоў з дня нараджэння Бембеля Андрэя Ануфрыевіча (1905 – 1986), беларускага скульптара, народнага мастака Беларусі
31 90 гадоў назад (1930) у Гомелі адкрыты аграпедагагічны інстытут (з 1933 г. педагагічны інстытут, з 1938 г. імя Чкалава, з 1969 г. Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, з 1988 г. імя Ф.Скарыны)
90 гадоў з дня нараджэння (1930) Гумілеўскага Льва Мікалаевіча, беларускага скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага мастака Беларусі
60 гадоў з часу адкрыця (1960) Беларускага навукова-даследчага інстытута анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя Беларусі (з 1965 г. у пас. Лясны Мінскага раёна, цяпер дзяржаўная ўстанова “Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі и медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава”)
60 гадоў назад (1960) адбыўся пуск газаправода “Дашава – Мінск”
 

2020 год

Лістапад
   
1 125 гадоў з дня нараджэння Крыловіча Уладзіміра Мікалаевіча (1895 – 1937), беларускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі
40 гадоў назад (1980) адкрыты Гродзенскі абласны тэатр лялек
2 Дзень памяці
60 гадоў з дня нараджэння (1960) Наварыча Алеся (сапр. Трушко Аляксандр Іванавіч), беларускага пісьменніка
3 130 гадоў з дня нараджэння Бонч-Асмалоўскага Глеба Анатольевіча (1890 – 1943), беларускага антраполага і археолага
6 220 гадоў з дня нараджэння Ходзькі Леанарда (1800 – 1871), беларускага гісторыка, публіцыста, бібліёграфа, выдаўца
7 Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
110 гадоў з дня нараджэння Скарапанава Сцяпана Гардзеевіча (1910 – 1999), вучонага ў галіне агульнага земляробства, меліярацыі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
90 гадоў з дня нараджэння Царанковай Людмілы Пятроўны (1930 – 2006), беларускай спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі
90 гадоў назад (1930) уведзена ў дзеянне Магілёўская фабрыка штучнага валакна (з 1945 г. завод штучнага валакна імя В.Куйбышава, з 1975 г. у Магілёўскім вытворчым аб’яднанні “Хімвалакно”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Магілёўхімвалакно”)
7-8 90 гадоў назад (1930) уведзена ў эксплуатацыю Асінаўская ДРЭС каля в. Арэхі (цяпер г.п. Арэхаўск Аршанскага раёна Віцебскай вобласці) (з 1931 г. Беларуская ДРЭС)
8 105 гадоў з дня нараджэння Супруненкі Дзмітрыя Аляксеевіча (1915 – 1990), матэматыка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
90 гадоў назад (1930) уведзена ў эксплуатацыю Віцебская швейная фабрыка “Сцяг індустрыялізацыі” (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Сцяг індустрыялізацыі”)
9 80 гадоў назад (1940) у Мінску ўступіў у лік дзеючых хлебазавод “Аўтамат”, буйнейшы ў Беларусі
12 100 гадоў з дня нараджэння Макаёнка Андрэя Ягоравіча (1920 – 1982), беларускага драматурга, народнага пісьменніка Беларусі
13 90 гадоў з дня нараджэння (1930) Крыкавай Валянціны Іванаўны, беларускай артысткі балета, педагога, народнай артысткі Беларусі
14 120 гадоў з дня нараджэння Чарнушэвіча Нічыпара Тодаравіча (1900 – 1967), беларускага паэта
115 гадоў з дня нараджэння Васілька Міхася (сапр. Касцевіч Міхаіл Восіпавіч) (1905 – 1960), беларускага паэта
15 95 гадоў назад (1925) выйшла ў эфір 1-я перадача Беларускай шырокавяшчальнай радыёстанцыі
16 115 гадоў з дня нараджэння Скрыгана Яна (Івана Аляксеевіча) (1905 – 1992), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
19 105 гадоў з дня нараджэння Жучкевіча Вадзіма Андрэевіча (1915 – 1985), беларускага географа, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі
90 гадоў з дня нараджэння Салаўхіна Рэма Іванавіча (1930 – 1988), вучонага ў галіне фізікі і газадынамікі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
20 85 гадоў з дня нараджэння (1935) Апіёка Мікалая Афанасьевіча, беларускага жывапісца, графіка, сцэнографа, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
70 гадоў з дня нараджэння (1950) Ткачонка Аляксандра Леанідавіча, беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі
21 120 гадоў з дня нараджэння Дзянісава Міхаіла Іванавіча (1900 – 1971), беларускага спевака, народнага артыста Беларусі
110 гадоў з дня нараджэння Судніка Міхаіла Раманавіча (1910 – 1995), беларускага мовазнаўца, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
23 120 гадоў з дня нараджэння Ярмолінай Ларысы Аляксандраўны (1900 – 1984), беларускай актрысы, тэатральнага дзеяча, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
110 гадоў з дня нараджэння Міронава Аляксандра Яўгенавіча (1910 – 1992), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
24 115 гадоў з дня нараджэння Любімава Льва Уладзіміравіча (1905 – 1977), беларускага і рускага дырыжора, народнага артыста Беларусі
60 гадоў з дня нараджэння (1960) Ермалаева Уладзіміра Аляксеевіча, беларускага ваеннага дырыжора, заслужанага артыста Беларусі
25 40 гадоў з часу адкрыцця (1980) на Буйніцкім полі пад Магілёвым мемарыяльнага знака ў гонар К.М.Сіманава
26 95 гадоў з дня нараджэння Семянякі Юрыя Уладзіміравіча (1925 – 1990), беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтва Беларусі, народнага артыста Беларусі
90 гадоў з дня нараджэння Караткевіча Уладзіміра Сямёнавіча (1930 – 1984), беларускага пісьменніка, драматурга, публіцыста, перакладчыка, кінасцэнарыста
27 120 гадоў з дня нараджэння Пукста Рыгора Канстанцінавіча (1900 – 1960), беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
  *** 100 гадоў з часу адкрыцця (1920) у Мінску Беларускага аддзялення Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі (з 1963 г. выдавецтва “Беларусь”, цяпер рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Выдавецтва “Беларусь”)

2020 год

Снежань
 
1 100 гадоў з часу стварэння (1920) пры Віленскім універсітэце Беларускага студэнцкага саюза (існаваў да 1939 г.)
85 гадоў з дня нараджэння Марозавай Валянціны Васілеўны (1935 – 1990), беларускай спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі
60 гадоў назад (1960) уведзены ў эксплуатацыю Віцебскі тэлевізійны цэнтр
2 60 гадоў з дня нараджэння (1960) Дадышкіліяні Натэлы Атараўны, беларускай артысткі балета, заслужанай артысткі Беларусі
4 80 гадоў з дня нараджэння (1940) Кудзелі Леаніда Лаўрэнцьевіча, беларускага спевака, педагога, заслужанага артыста Беларусі
50 гадоў з часу выхаду (1970) Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні Гомеля ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга
6 220 гадоў з дня нараджэння Ходзькі Іосіфа Іванавіча (1800 – 1881), беларускага падарожніка, геадэзіста, ваеннага тапографа
95 гадоў назад (1925) адкрылася І Усебеларуская мастацкая выстава
10 150 гадоў з дня нараджэння Рушчыца Фердынанда Эдуардавіча (1870 – 1936), беларускага жывапісца, графіка, тэатральнага дэкаратара, педагога
13 95 гадоў з дня нараджэння Кудрашовай Клаўдзіі Кузьмінічны (1925 – 2012), беларускай і рускай спявачкі, народнай артысткі Беларусі, народнай артысткі СССР
14 115 гадоў з дня нараджэння Дарожкіна Мікалая Апанасавіча (1905 – 1993), міколага і фітапатолага, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
110 гадоў з дня нараджэння Юркевіча Сяргея Пятровіча (1910 – 1985), беларускага і рускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі
15 445 гадоў з часу абрання (1575) Стэфана Баторыя каралём Польскім і вялікім князем Літоўскім
170 гадоў з дня нараджэння Судзілоўскага Мікалая Канстанцінавіча (1850 – 1930), рэвалюцыянера-народніка, дзеяча міжнароднага рэвалюцыйнага руху, вучонага, ураджэнца Магілёва
16 115 гадоў з дня нараджэння Сярдобава Мікалая Мікалаевіча (1905 – 1990), беларускага спевака, педагога, народнага артыста Беларусі
18 55 гадоў назад (1965) у Мінску ўступіў у лік дзеючых Мінскі гарадскі малочны завод № 2, буйнейшы ў Беларусі (з 1989 г. арэнднае прадпрыемства “Мінскі гарадскі малочны завод № 2”, з 1997 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Гармалзавод № 2”, з 2014 г. філіял “Малочны гасцінец” адкрытага акцыянернага таварыства  “Мінскі малочны завод № 1”, цяпер рэспубліканскае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства "Малочны гасцінец")
19 85 гадоў з дня нараджэння Лемцюговай Валянціны Пятроўны (1935 – 2018), беларускага мовазнаўца
20 180 гадоў з дня нараджэння Альхімовіча Казіміра (1840 – 1916), беларускага жывапісца і графіка
160 гадоў з дня нараджэння Карскага Яўфімія Фёдаравіча (1860 – 1931), філолага, этнографа, аўтара прац па гісторыі беларускай мовы, беларускай і рускай палеаграфіі і фальклору
130 гадоў з дня нараджэння Марыкса Аскара Пятровіча (1890 – 1976), беларускага мастака тэатра, графіка, педагога, народнага мастака Беларусі
100 гадоў з дня нараджэння Гутковіча Аляксандра Залманавіча (1920 – 1989), беларускага рэжысёра тэлебачання, драматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
21 130 гадоў з дня нараджэння Аладава Мікалая Ільіча (1890 – 1972), беларускага кампазітара і педагога, народнага артыста Беларусі
95 гадоў з дня нараджэння Краўчанка Валянціны Захараўны (1925 – 1984), беларускай актрысы, заслужанай артысткі Беларусі
23 95 гадоў з дня нараджэння Катаева Віталя Вітальевіча (1925 – 1999), беларускага і рускага дырыжора, заслужанага артыста Беларусі
50 гадоў з часу выхаду (1970) Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні Мінскай вобласці другім ордэнам Леніна
25 Ражство Хрыстова (каталіцкае)
120 гадоў назад (1900) заснавана Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна
28 110 гадоў з дня нараджэння Шацілы Івана Браніслававіча (1910 – 1977), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі
30 30 гадоў назад (1990) уступіла ў лік дзеючых 2-я лінія Мінскага метрапалітэна
31 135 гадоў з дня нараджэння Кедрава – Зіхмана Аскара Карлавіча (1885 – 1964), аграхіміка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, акадэміка Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук імя Леніна, акадэміка Акадэміі сельскагаспадарчых навук Беларусі
95 гадоў з дня нараджэння Равінскай Ніны Антонаўны (1925 – 2006), беларускай артысткі аперэты, заслужанай артысткі Беларусі, заслужанай артысткі Расіі
85 гадоў з дня нараджэння (1935) Малышавай Клары Мікалаеўны, беларускай артысткі балета, педагога, народнай артысткі Беларусі
  *** 75 гадоў назад (1945) з пачатку выдання “Настаўніцкай газеты”
.........70 гадоў з часу адкрыцця (1950) у Барысаве краязнаўчага музея (з 1988 г. Барысаўскі дзяржаўны аб’яднаны музей)
.........45 гадоў назад (1975) пад Мінскам адкрыўся санаторый “Аксакаўшчына” (з 1986 г. Навукова-даследчы інстытут медыцынскай радыялогіі, цяпер дзяржаўная ўстанова “Рэспубліканская клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі”)

Объявления
05 февраля 2020 г.
27 февраля 2020 г. БелНИИДАД проводит семинар «Электронный документ. Электронный документооборот и хранение документов в электронном виде» Подробнее >>
Новости сайта
28 января 2020 г.
20 января 2020 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов представляет виртуальную фотовыставку к 90-летию со дня рождения Р.И. Янковского Подробнее >>
Новости отрасли
21 февраля 2020 г.
11 февраля 2020 года в учреждении «Зональный государственный архив в г. Молодечно» состоялось торжественное мероприятие, посвященное 80-летию образования архива Подробнее >>
19 февраля 2020 г.
У выніковай праграме беларускага тэлебачання “Галоўны эфір” выйшаў сюжэт, прысвечаны юбілею архітэктара Вальмена Аладава Подробнее >>
14 февраля 2020 г.
11 февраля 2020 г. состоялось торжественное собрание, посвященное 80-летию Национального исторического архива Беларуси в г. Гродно (1940-2020) Подробнее >>
14 февраля 2020 г.
В Государственном архиве Брестской области организована выставка «История архива в фотографиях», посвященная 80-летию образования архива. Подробнее >>
13 февраля 2020 г.
11 февраля 2020 г. в главном управлении юстиции Брестского облисполкома состоялось торжественное собрание, посвященное 80-летию создания архивной службы и государственных архивов Брестской области Подробнее >>
  Ccылка на facebook