2012 год
|
1 |
Новы год |
| 100 гадоў з дня нараджэння Бржазоўскага Генрыха Францавіча (1912 – 2006), беларускага жывапісца | |
| 60 гадоў з дня нараджэння (1952) Адамушкі Уладзіміра Іванавіча, беларускага гісторыка, архівіста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь | |
| 45 гадоў з часу заснавання (1967) выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя” імя П. Броўкі (першапачаткова Галоўная рэдакцыя БелСЭ на правах навукова-даследчага інстытута, у 1980 г. ператворана ў выдавецтва імя П. Броўкі, з 1992 г. выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя” імя П. Броўкі) | |
| 2 | 80 гадоў з дня нараджэння Ярмоленкі Ігара Мікалаевіча (1932 – 1991), вучонага ў галіне фізічнай хіміі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі |
| 3 | 90 гадоў назад (1922) пачала функцыянаваць Беларуская кантора Дзяржаўнага банка СССР |
|
5 |
105 гадоў з дня нараджэння Губарэвіча Кастуся (Канстанціна Лявонавіча) (1907 – 1987), беларускага драматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
| 6 | 100 гадоў з дня нараджэння Абеліёвіча Льва Майсеевіча (1912 – 1985), беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
| 100 гадоў з дня нараджэння Палосіна Яўгена Максімавіча (1912 – 1981), акцёра, народнага артыста Беларусі і СССР | |
| 7 | Ражство Хрыстова (праваслаўнае) |
| 105 гадоў з дня нараджэння Друкер Соф’і Юр’еўны (1907 – 1984), спявачкі, народнай артысткі Беларусі | |
| 105 гадоў з дня нараджэння Лукашова Канстанціна Ігнатавіча (1907 – 1987), геолага і геахіміка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі | |
| 9 | 115 гадоў з дня нараджэння Шашалевіча Васіля Антонавіча (1897 – 1941), беларускага драматурга, тэатральнага дзеяча |
| 120 гадоў з дня нараджэння Фёдарава Васіля Фёдаравіча (1892 – 1971), рэжысёра, народнага артыста Беларусі | |
| 70 гадоў з дня нараджэння (1942) Вараб’ёва Анатоля Міхайлавіча, беларускага дзеяча самадзейнага мастацтва, балетмайстра, заслужанага работніка культуры Республікі Беларусь, народнага артыста Беларусі | |
| 12 | 95 гадоў з дня нараджэння Калачынскага Міхася (Міхаіла Іванавіча) (1917 – 1990), беларускага паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі |
| 13 | 80 гадоў з дня нараджэння Лебедзева Віктара Цімафеевіча (1932 – 2001), акцёра, народнага артыста Беларусі |
| 14 | 70 гадоў з дня нараджэння (1942) Вярбы Веры (сапр. Сакалова Гертруда Пятроўна), беларускай паэтэсы, перакладчыцы |
| 16 | 80 гадоў з дня нараджэння (1932) Ліневіча Яраслава Львовіча, беларускага архітэктара, заслужанага архітэктара Беларусі |
| 17 | 280 гадоў з дня нараджэння Панятоўскага Станіслава-Аўгуста (1732 – 1798), апошняга караля польскага і вялікага князя літоўскага |
| 18 | 135 гадоў з дня нараджэння Гардзіна Уладзіміра Расціслававіча (1877 – 1965), рускага акцёра і рэжысёра, аднаго з пачынальнікаў беларускага кіно, народнага артыста СССР |
| 130 гадоў з дня нараджэння Лангбарда Іосіфа Рыгоравіча (1882 – 1951), архітэктара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі | |
| 20 | 120 гадоў з дня нараджэння Тарашкевіча Браніслава Адамавіча (1892 – 1938), грамадскага і палітычнага дзеяча Беларусі, філолага, літаратара, акадэміка Акадэміі навук Беларусі |
| 120 гадоў з дня нараджэння Шырмы Рыгора Раманавіча (1892 – 1978), фалькларыста, харавога дырыжора, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР | |
| 105 гадоў з дня нараджэння Лушчыцкага Івана Мікалаевіча (1907 – 1973), беларускага філосафа, член-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі | |
| 90 гадоў з дня нараджэння Карпава Аляксандра Якаўлевіча (1922 – 1998), кінарэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі | |
| 40 гадоў з часу стварэння (1972) Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат”) | |
| 21 | 105 гадоў з дня нараджэння Садковіча Міколы (Мікалая Фёдаравіча) (1907 – 1968), пісьменніка, кінарэжысёра, кінадраматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
| 22 | 95 гадоў з дня нараджэння Ворвулева Мікалая Дзмітрыевіча (1917 – 1967), беларускага і ўкраінскага спевака, народнага артыста СССР |
| 24 | 115 гадоў з дня нараджэння Купрэвіча Васіля Феафілавіча (1897 – 1969), батаніка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі |
| 25 | 110 гадоў з дня нараджэння Калініна Пятра Захаравіча (1902 – 1966), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны |
| 28 | 300 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Удальрыка Крыштофа (1712 – 1770), дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, польскага і беларускага паэта, гісторыка |
| 30 | 90 гадоў з часу заснавання (1922) у Мінску Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт), першай у Беларусі шматгаліновай навукова-даследчай установы (у 1929 г. рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію навук, з 1936 г. Акадэмія навук Беларусі, з 1997 г. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі) |
| 31 | 85 гадоў з дня нараджэння Сцяпанава Барыса Міхайлавіча (1927 – 1992), кінарэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
| 55 гадоў з часу заснавання (1957) Беларускага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея (адкрыты для наведвання 2 лістапада 1967 г., з 1964 г. Дзяржаўны музей БССР, з 1992 г. Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі, зараз Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь) |
***
505 гадоў з часу стварэння (1507) Навагрудскага ваяводства, адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Вялікім княстве Літоўскім (існавала па 1795 г.)
40 гадоў з пачатку выдання (1972) грамадска-палітычнага і навукова-папулярнага часопіса “Родная прырода”
| 1 | 25 гадоў назад (1987) створана Гродзенская абласная філармонія (на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Белдзяржфілармоніі) |
| 4 | 125 гадоў з дня нараджэння Шантыра Фабіяна Гіляравіча (1887 – 1920), беларускага пісьменніка, публіцыста, грамадскага дзеяча |
| 7 | 125 гадоў з дня нараджэння Папова Васіля Васілевіча (1887 – 1955), вучонага-геадэзіста, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі |
| 8 | 20 гадоў з часу заснавання (1992) Беларускай асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій, добраахвотнага аб’яднання грамадзян, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій |
| 9 | 105 гадоў з дня нараджэння Булыгіна Івана Андрэевіча (1907 – 1984), вучонага-фізіёлага, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заснавальніка беларускай школы фізіёлагаў |
| 10 | 125 гадоў з дня нараджэння Перахода Вячаслава Іванавіча (1887 – 1964), вучонага ў галіне лесаводства і лясной эканомікі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі |
| 10-13 | 85 гадоў назад (1927) у Мінску адбыўся ІІ Усебеларускі краязнаўчы з’езд |
| 11 | 205 гадоў з дня нараджэння Орды Напалеона (1807 – 1883), беларускага мастака, кампазітара, піяніста |
| 12 | 110 гадоў з дня нараджэння Лапіна Васіля Піліпавіча (1902 – 1991), беларускага і рускага спевака, заслужанага артыста Беларусі |
| 13 | 100 гадоў з дня нараджэння Карпава Уладзіміра Барысавіча (1912 – 1977), беларускага пісьменніка, літаратурнага крытыка |
| 85 гадоў з дня нараджэння Шэхава Мікалая Кірылавіча (1927 – 1999), артыста балета, народнага артыста Беларусі | |
| 14 | 105 гадоў з дня нараджэння Звонака Алеся (Пятра Барысавіча) (1907 – 1996), беларускага паэта |
| 75 гадоў з дня нараджэння Стральцова Міхася (Міхаіла Лявонавіча) (1937 – 1987), беларускага пісьменніка, літаратурнага крытыка, перакладчыка | |
| 15 | Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў |
| 18 | 90 гадоў з дня нараджэння Савіцкага Міхаіла Андрэевіча (1922 – 2010), беларускага мастака-жывапісца, народнага мастака Беларусі, народнага мастака СССР, Героя Беларусі |
| 19 | 75 гадоў назад (1937) Надзвычайным XII Усебеларускім з’ездам Саветаў прынята Канстытуцыя БССР (у адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР 1936 г.) |
| 20 | 60 гадоў з дня нараджэння (1952) Фёдарава Аляксандра Уладзіміравіча, беларускага дырыжора, заслужага артыста Рэспублікі Беларусь |
| 22 | 90 гадоў з дня нараджэння Ціханава Івана Ціханавіча (1922 – 1993), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
| 80 гадоў з дня нараджэння (1932) Міско Івана Якімавіча, скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі | |
| 23 | Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
| 95 гадоў з дня нараджэння Тырманд Эты (Эдзі) Майсееўны (1917 – 2008), беларускага кампазітара і педагога | |
| 95 гадоў з дня нараджэння Карнавухава Яўгена Аляксандравіча (1917 – 1984), акцёра, народнага артыста Беларусі | |
| 24 | 110 гадоў з дня нараджэння Хвораста Івана Маркавіча (1902 – 1983), танцоўшчыка, балетмайстра, збіральніка беларускага харэаграфічнага фальклору, заслужанага работніка культуры Беларусі |
| 26 | 80 гадоў з дня выхаду (1932) першага нумара газеты “Літаратура і мастацтва”, грамадска-палітычнай і літаратурна-мастацкай газеты |
| 27 | 105 гадоў з дня нараджэння Альсміка Пятра Іванавіча (1907 – 1992), селекцыянера-бульбавода, акадэміка Акадэміі навук Беларусі |
| 28 | 85 гадоў з дня нараджэння (1927) Шашкова Анатоля Герасімавіча, вучонага ў галіне цеплафізікі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі |
| 29 | 140 гадоў з дня нараджэння Бялыніцкага-Бірулі Вітольда Каятанавіча (1872 – 1957), беларускага і рускага жывапісца-пейзажыста, народнага мастака Беларусі, народнага мастака Расіі |
| 1 | 105 гадоў з дня нараджэння Гінцбурга Аляксандра Ільіча (1907 – 1972), кінааператара і рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
| 95 гадоў з дня нараджэння Шмакава Фёдара Іванавіча (1917 – 2009), акцёра, рэжысёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР | |
| 70 гадоў з дня нараджэння (1942) Перліна Уладзіміра Паўлавіча, беларускага віяланчэліста, педагога, дырыжора, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь | |
| 2 | 40 гадоў назад (1972) у Брэсце заснаваны археалагічны музей “Бярэсце”, філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея |
| 3 | 945 гадоў назад (1067) адбылася бітва на рацэ Нямізе паміж войскамі паўднёва-рускіх князёў Яраславічаў і полацкага князя Усяслава Брачыславіча |
| 70 гадоў з дня нараджэння (1942) Кавалёнка Уладзіміра Васілевіча, лётчыка-касманаўта СССР, двойчы Героя Савецкага Саюза | |
| 4 | 115 гадоў з дня нараджэння Шаранговіча Васіля Фаміча (1897 – 1938), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі |
| 95 гадоў з часу стварэння (1917) у Мінску першага атрада міліцыі на чале з М.В. Фрунзе | |
| 5 | 235 гадоў з дня нараджэння Маралёўскага Юзафа (1777 – 1845), беларускага паэта, педагога, кіраўніка Полацкай езуіцкай акадэміі ў 1816 – 1818 гг. |
| 95 гадоў з пачатку выдання (1917) у Мінску газеты “Известия Минского Совета рабочих и солдатских депутатов” (выдавалася да 18 кастрычніка 1917 г.) | |
| 6 | 155 гадоў з дня нараджэння Танфільева Гаўрылы Іванавіча (1857 – 1928), географа, батаніка, глебазнаўца, пачынальніка геабатанічных даследаванняў у Беларусі |
| 7 | 140 гадоў з дня нараджэння Залатарова Васіля Андрэевіча (1872 – 1964), рускага і беларускага кампазітара і педагога, народнага артыста Беларусі |
| 100 гадоў з дня нараджэння Хадкевіча Тараса Канстанцінавіча (1912 – 1975), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі | |
| 8 | Дзень жанчын |
| 120 гадоў з дня нараджэння Чарвякова Аляксандра Рыгоравіча (1892 – 1937), дзяржаўнага дзеяча Беларусі | |
| 95 гадоў з дня нараджэння Селіханава Сяргея Іванавіча (1917 – 1976), скульптара, народнага мастака Беларусі | |
| 60 гадоў з дня нараджэння (1952) Козака Аляксандра Аляксандравіча, беларускага акцёра, заслужанага лдзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь | |
| 11 | 210 гадоў з часу ўтварэння (1802) Віцебскай губерні (існавала да 10 сакавіка 1924 г.) |
| 125 гадоў з дня нараджэння Гаруна Алеся (сапр. Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч) (1887 – 1920), беларускага пісьменніка, драматурга, публіцыста, дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху | |
| 90 гадоў з дня нараджэння Гамолкі Міколы (Мікалая Іванавіча) (1922 – 1992), беларускага пісьменніка | |
| 14 | 110 гадоў з дня нараджэння Малчанава Паўла Сцяпанавіча (1902 – 1977), акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР |
| 80 гадоў з дня нараджэння Рыжанкова Мікалая Аляксеевіча (1932 – 1994), скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь | |
| 15 | Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь |
| 16 | 50 гадоў з дня нараджэння (1962) Цімошкіна Аляксандра Міхайлавіча, беларускага акцёра, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь |
| 18 | 70 гадоў з дня нараджэння (1942) Волкава Сяргея Анатолевіча, беларускага графіка, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь |
| 19 | 75 гадоў з дня нараджэння (1937) Яфімавай Людмілы Барысаўны, харавога дырыжора, народнай артысткі Беларусі |
| 20 | 115 гадоў з дня нараджэння Гікалы Мікалая Фёдаравіча (1897 – 1938), савецкага партыйнага і ваеннага дзеяча |
| 85 гадоў з пачатку радыёвяшчання (1927) на Віцебшчыне | |
| 27 | 85 гадоў з дня нараджэння (1927) Данілавай Аляксандры Юр’еўны, заслужанага архітэктара Беларусі |
| 28 | 70 гадоў з дня нараджэння (1942) Фаміной Аліны Рыгораўны, беларускага мастака тэатральных лялек, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь |
| 31 | 125 гадоў з дня нараджэння Брэжгі Баляслава Рычардавіча (1887 – 1957), археолага, гісторыка, археографа, палеографа, філолага, даследчыка беларускай культурнай спадчыны |
| 60 гадоў назад (1952) у Мінску адкрылася бібліятэка імя Я. Купалы | |
| 30 гадоў назад (1982) у Мінску адкрыўся тэатр-студыя кінаакцёра |
| 1 | 455 гадоў з часу прыняцця (1557) “Уставы на валокі”, аднаго з галоўных дакументаў аграрнай рэформы XVI ст. у Вялікім княстве Літоўскім – валочнай памеры |
| 150 гадоў з дня нараджэння Багдановіча Адама Ягоравіча (Адольфа Георгіевіча) (1862 – 1940), беларускага этнографа, гісторыка культуры, мемуарыста | |
| 2 | Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі |
| 180 гадоў з дня нараджэння Баброўскага Паўла Восіпавіча (1832 – 1905), беларускага гісторыка, этнографа, ваеннага дзеяча | |
| 160 гадоў з часу стварэння (1852) Віленскага цэнтральнага архіва старажытных актаў (створаны для збірання і зберажэння дакументаў часоў Вялікага княства Літоўскага на тэрыторыях Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Ковенскай губерняў, дзейнічаў па 1915 г.) | |
| 75 гадоў з дня нараджэння (1937) Вуячыч Святланы Сямёнаўны, беларускай танцоўшчыцы, народнай артысткі Беларусі | |
| 4 | 455 гадоў з дня нараджэння Сапегі Льва (1557 – 1633), палітычнага, грамадскага і ваеннага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, дыпламата і мысліцеля |
| 7 | 85 гадоў з дня нараджэння Міронава Валерыя Паўлавіча (1927 – 2008), артыста балета, народнага артыста Беларусі |
| 7-17 | 95 гадоў назад (1917) у Мінску адбыўся І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту |
| 8 | Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі) |
| 10 | 105 гадоў з дня нараджэння Матусевіча Іосіфа Антонавіча (1907 – 1985), акцёра, народнага артыста Беларусі |
| 11 | 85 гадоў з часу прыняцця (1927) VIII Усебеларускім з’ездам Саветаў другой Канстытуцыі БССР |
| 12 | 85 гадоў з дня нараджэння Кісялеўскага Леаніда Іванавіча (1927 – 1991), вучонага-фізіка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі |
| 15 | Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі) |
| 17 | 95 гадоў з дня нараджэння Бражніка Леаніда Фёдаравіча (1917 – 1992), спевака, народнага артыста Беларусі |
| 19 | 100 гадоў з дня нараджэння Прокшы Леаніда Януаравіча (1912 – 1994), беларускага пісьменніка |
| 22-24 | 75 гадоў назад (1937) у Мінску адбылася Усебеларуская нарада архіўных работнікаў |
| 23 | 80 гадоў з часу заснавання (1932) Саюза кампазітараў Беларусі (створаны як аўтаномная секцыя пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі, з 1938 г. самастойная арганізацыя) |
| 24 | Радаўніца |
| 120 гадоў з дня нараджэння Сіманоўскага Іосіфа Бенцыянавіча (1892 – 1967), беларускага бібліятэказнаўца, бібліёграфа, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі | |
| 25 | 110 гадоў з дня нараджэння Воінкава Васіля Віктаравіча (1902 – 1986), акцёра, заслужанага артыста Беларусі |
| 26 | 170 гадоў назад (1842) скончылася будаўніцтва Брэсцкай крэпасці |
| 29 | 95 гадоў з часу адкрыцця (1922) у Гомелі першай у Беларусі санітарна-эпідэміялагічнай станцыі |
95 гадоў з часу адкрыцця (1917) у Мінску Першага беларускага таварыства драмы і камедыі (існавала да сярэдзіны 1920 г.)
55 гадоў з часу выхаду (1957) першага нумара дзіцячага літаратурна-мастацкага часопіса “Вясёлка”25 гадоў з часу заснавання (1987) Беларускага фонду культуры, добраахвотнай грамадскай арганізацыі, дзейнасць якой накіравана на адраджэнне і развіццё нацыянальных традыцый, мовы, краязнаўчага руху
| 1 | Свята працы |
| 70 гадоў з дня нараджэння (1942) Басалыгі Міхаіла Самуілавіча, беларускага графіка | |
| 3 | 135 гадоў з дня нараджэння Грыневіча Антона Антонавіча (1877 – 1937), збіральніка і папулярызатара беларускага музычнага фальклору, педагога, выдаўца, кампазітара |
| 80 гадоў з дня нараджэння (1932) Іткінай Марыі Лявонаўны, беларускай спартсменкі і трэнера, заслужанага дзеяча фізічнай культуры Беларусі | |
| 35 гадоў з пачатку будаўніцтва (1977) у Мінску метрапалітэна | |
| 6 | 105 гадоў з дня нараджэння Гастэлы Мікалая Францавіча (1907 – 1941), лётчыка, Героя Савецкага Саюза |
| 8 | 85 гадоў з дня нараджэння Сідарава Юрыя Уладзіміравіча (1927 – 2004), акцёра, народнага артыста Беларусі |
| 9 | Дзень Перамогі |
| 120 гадоў з дня нараджэння Мялешкі Міхаіла Вінцэнтавіча (1892 – 1941), беларускага гісторыка, архівіста, этнографа, публіцыста | |
| 11 | 115 гадоў з дня нараджэння Тычыны Анатоля Мікалаевіча (1897 – 1986), беларускага графіка, аднаго з заснавальнікаў беларускай кніжнай графікі |
| 13 | Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь |
| 14 | 105 гадоў з дня нараджэння Жыновіча (сапр. Жыдовіч) Іосіфа Іосіфавіча (1907 – 1974), цымбаліста, дырыжора, кампазітара і педагога, народнага артыста СССР |
| 105 гадоў з дня нараджэння Яругіна Міхаіла Паўлавіча (1907 – 1990), вучонага-матэматыка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі | |
| 15 | 130 гадоў з дня нараджэння Галубка (сапр. Голуб) Уладзіслава Іосіфавіча (1882 – 1937), драматурга, рэжысёра, першага народнага артыста Беларусі |
| 17 | 105 гадоў з дня нараджэння Казлова Мікалая Сямёнавіча (1907 – 1993), хіміка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі |
| 20 | 170 гадоў з дня нараджэння Ваейкава Аляксандра Іванавіча (1842 – 1916), рускага кліматолага і географа, заснавальніка кліматалогіі ў Расіі, даследчыка Беларускага Палесся |
| 110 гадоў з дня нараджэння Пушчы Язэпа (сапр. Плашчынскі Іосіф Паўлавіч) (1902 – 1964), беларускага паэта | |
| 70 гадоў з дня нараджэння Галкоўскага Міхаіла Фёдаравіча (1942 – 2010), беларускага спевака, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь | |
| 22 | 105 гадоў з дня нараджэння Аладавай Алены Васілеўны (1907 – 1986), мастацтвазнаўца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
| 70 гадоў з дня нараджэння (1942) Уродніча Уладзіміра Васілевіча, беларускага жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь | |
| 50 гадоў назад (1962) уступіў у лік дзеючых першы ў Беларусі доследны ядзерны рэактар | |
| 24 | 85 гадоў з дня нараджэння (1927) Бядулі Уладзіміра Лявонцьевіча, гаспадарчага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы, заслужанага работніка культуры Беларусі |
| 25 | 130 гадоў з дня нараджэння Любімава Ісідара Еўсцігнеевіча (1882 – 1937), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Беларусі |
| 105 гадоў назад (1907) у Вільні адбыўся з’езд народных настаўнікаў Беларусі. Стварэнне Беларускага настаўніцкага саюза | |
| 27 | 80 гадоў з дня ўтварэння (1932) Саюза беларускіх пісьменнікаў |
| 28 | 85 гадоў з часу стварэння (1927) Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР (з мая 1993 г. Беларускі дзяржаўны архіў, з чэрвеня 1995 г. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь) |
| 75 гадоў з дня нараджэння Ціхановіча Генрыха Яўгенавіча (1937 – 2000), беларускага мастака | |
| 29 | 105 гадоў з дня нараджэння Талкачова Сямёна Львовіча (1907 – 1970), піяніста, народнага артыста Беларусі |
| 30 | 75 гадоў з дня нараджэння (1937) Раеўскага Ігара Іванавіча, дырыжора, хормайстра, заслужанага артыста Беларусі |
***
20 гадоў з часу ўводу (1992) у абарачэнне разліковых білетаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
| 5 | 75 гадоў з дня нараджэння (1937) Занковіча Валянціна Паўлавіча, беларускага архітэктара і скульптара |
| 6 | 60 гадоў з дня нараджэння (1952) Іванова Уладзіміра Уладзіміравіча, беларускага артыста балета, педагога, народнага артыста Беларусі |
| 7 | 80 гадоў з дня нараджэння Герчыка Міхаіла Навумавіча (Майсея Беньямінавіча) (1932 – 2008), беларускага пісьменніка |
| 8 | 90 гадоў з дня нараджэння Белага Уладзіміра Аляксеевіча (1922 – 1994), вучонага ў галіне механікі металапалімерных сістэм, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі |
| 80 гадоў з дня нараджэння (1932) Чудакова Барыса Сцяпанавіча, ваеннага дырыжора, заслужанага артыста Беларусі | |
| 70 гадоў з дня нараджэння (1942) Манаковай Лідзіі Аляксееўны, беларускага рэжысёра, тэатральнага педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь | |
| 45 гадоў назад (1967) у Смольні каля вёскі Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна адкрыта мемарыяльная сядзіба, філіял літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа | |
| 10 | 110 гадоў з дня нараджэння Брадзянскага Барыса Львовіча (1902 – 1945), сцэнарыста, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
| 11 | 95 гадоў з дня нараджэння Аляксандрава Мікалая Мікалаевіча (1917 – 1981), урача-анколага, дырэктара навукова-даследчага інстытута анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, члена-карэспандэнта Акадэміі медыцынскіх навук СССР, Героя Сацыялістычнай Працы |
| 14 | 145 гадоў з дня нараджэння Доўнар-Запольскага Мітрафана Віктаравіча (1867 – 1934), гісторыка, эканаміста, этнографа, заснавальніка беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі |
| 110 гадоў з дня нараджэння Краўцова Валянціна Акімавіча (1902 – 1963), акцёра, заслужанага артыста Беларусі | |
| 16 | 115 гадоў з дня нараджэння Шлюбскага Аляксандра Ануфрыевіча (1897 – 1941), этнографа, фалькларыста, бібліёграфа, удзельніка арганізацыі архіваў у Веліжы, Віцебску, Оршы, Полацку ў 1918 – 1923 гг. |
| 75 гадоў з дня нараджэння (1937) Мілаванава Аўгусціна Лазаравіча, акцёра, народнага артыста Беларусі | |
| 18 | 75 гадоў з дня нараджэння Пятроўскага Сяргея Уладзіміравіча (1937 – 1999), кінааператара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
| 19 | 100 гадоў з дня нараджэння Бітэля Пётры (Пятра Іванавіча) (1912 – 1991), беларускага паэта, перакладчыка |
| 20 | 375 гадоў назад (1637) Ружаны атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права і герб |
| 100 гадоў з дня нараджэння Паплаўскага Канстанціна Іосіфавіча (1912 – 1984), харавога дырыжора, кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі | |
| 22 | 110 гадоў з дня нараджэння Юркевіча Івана Данілавіча (1902 – 1991), геабатаніка, фенолага, лесавода, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі |
| 55 гадоў з дня адкрыцця (1957) Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея | |
| 24 | 235 гадоў з дня нараджэння Ходзькі (Барэйкі) Яна (1777 – 1851), беларускага грамадскага дзеяча, пісьменніка |
| 200 гадоў з часу пераправы (1812) войск Напалеона цераз раку Нёман – пачатак вайны Францыі супраць Расіі | |
| 26 | 90 гадоў з часу заснавання (1922) у Беларусі пракуратуры (заснавана пастановай ЦВК БССР) |
