Разделы
Органы архивного дела и делопроизводства и система государственных архивных учреждений
Дзяржаўны кантроль у галіне архіўнай справы і справаводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Геральдика
Услуги
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Юридические основы управления белорусскими землями в XIV–XVIII веках

Дакументы па асабовым складзе ў фондах Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы. Кароткі даведнік. Выданне 1-е

Прадмова

Дакументы па асабовым складзе – важная частка нацыянальных інфармацыйных рэсурсаў нашай краіны. Практычная запатрабаванасць гэтага віду дакументаў рэалізуецца па двух асноўных кірунках. Па-першае, у мэтах сацыяльна-прававой абароны грамадзян пры выкананні сацыяльна-прававых запытаў. Па-другое, пры правядзенні навуковых даследаванняў у вобласці сацыяльнай гісторыі.

У сувязі з усё ўзрастаючай колькасцю сацыяльна-прававых запытаў і павелічэннем запатрабаванасці дакументаў па асабовым складзе, якія захоўваюцца ў фондах «Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы» (далей – ЗДА ў г. Рэчыцы), узнікае неабходнасць у паскарэнні і спрашчэнні працэсу іх пошуку. Менавіта гэтай мэтай і кіраваліся складальнікі дадзенага даведніка, а так сама імкненнем прадставіць найбольш поўныя і дэталёвыя звесткі пра дакументы па асабовым складзе ў фондах ЗДА ў г. Рэчыцы ўсім зацікаўленым асобам і ўстановам.

Складанне архіўных даведнікаў – гэта адзін са спосабаў развіцця і ўдасканалення сістэмы навукова-даведачнага апарата (НДА) архіва, што з'яўляецца адной з асноўных задач у дзейнасці архіўных устаноў. Даведнікі, нароўні з вопісамі спраў, спісамі фондаў, каталогамі з'яўляюцца асноўнымі элементамі сістэмы НДА. Навукова-даведачны апарат ЗДА ў г. Рэчыцы складаецца толькі з вопісаў, спіса фондаў, архіўнага каталога і паказальнікаў. Таму складанне гэтага даведніка з'яўляецца адным з наступных крокаў па ўдасканаленню сістэмы НДА архіва.

Пры стварэнні даведніка былі выкарыстаны такія элементы НДА, як вопісы спраў, а таксама, дадатковыя крыніцы – лісты фондаў, карткі фондаў і база дадзеных праграмнага модуля «Улік» аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы архіва. Падчас падрыхтоўкі даведніка, пры пааркушным праглядзе вопісаў было вылучана каля 700 арганізацый, дакументы па асабовым складзе якіх, знаходзяцца на захоўванні ў фондах архіва. Усе прыведзеныя звесткі пра гэтыя дакументы згрупаваны ў часткі, раздзелы і падраздзелы, якія, у сваю чаргу, складаюцца з апісальных артыкулаў.

Даведачны апарат да даведніка складаецца з тытульнага ліста, зместа, прадмовы і спісу скаротаў.

Сістэматызацыя частак і раздзелаў праведзена па галіновым прынцыпе і прадстаўлена ў адпаведнасці з існуючымі метадычнымі рэкамендацыямі. Дзеля больш зручнага пошуку раздзелы: 3 часткі I; 1, 2 і 3 часткі ІІІ; 1 часткі IV былі падзелены на падраздзелы па геаграфічнаму прынцыпу. Акрамя існуючых на сённяшні дзень чатырох раёнаў зоны камплектавання ЗДА ў г. Рэчыцы (Брагінскага, Лоеўскага, Рэчыцкага і Хойніцкага), у асобныя падраздзелы былі вылучаны раёны, якія ўвайшлі ў склад вышэйназваных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак і на дадзены момант не існуюць, з указаннем у дужках даты іх ліквідацыі (Васілевіцкі, Камарынскі і Борхаўскі сельскі Савет Уваравіцкага раёна). У склад гэтых падраздзелаў увайшлі тыя арганізацыі, установы і прадпрыемствы, якія скончылі сваю дзейнасць яшчэ да ліквідацыі гэтых раёнаў.

Апісальныя артыкулы ў частках, раздзелах і падраздзелах прыведзены ў алфавітным парадку. Структура апісальнага артыкула складаецца з:
1. Назвы фонду (дадзены па апошняй афіцыйнай назве);
2. Даведкавых звестак пра фонд (нумар фонду; у асобных выпадках – від фонду; аб'ём фонду; храналагічныя рамкі фонду);
3. Анатацый дакументаў фонду па асабовым складзе.

Анатацыя складаецца з загалоўкаў дакументаў, пасля якіх у дужках паказаны гады, за якія захоўваюцца дакументы. Калі ў дужках нічога не адзначана, тады дакументы па асабовым складзе захоўваюцца за ўвесь перыяд, паказаны ў даведкавых звестках пра фонд.

Объявления
16 июля 2019 г.
C 22 июля по 18 августа 2019 г. приостанавливаются выписка и отпуск литературы в БелНИИДАД Подробнее >>
Новости отрасли
15 июля 2019 г.
Проект БГАНТД – в числе победителей интернет-конкурса эскизов на лучшую национально ориентированную символику Подробнее >>
09 июля 2019 г.
Участие творческого коллектива БГАНТД в конкурсе эскизов на лучший национальный принт Подробнее >>
05 июля 2019 г.
На сайте Государственного архива Минской области размещена виртуальная выставка, подготовленная к 75-годовщине освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков Подробнее >>
04 июля 2019 г.
В Государственном архиве Брестской области организована выставка документов «Брест. Первые месяцы мирной жизни», посвященная 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков Подробнее >>
02 июля 2019 г.
В БелНИИДАД изданы «Нормы времени и выработки на основные виды работ, выполняемые в государственных архивах Республики Беларусь» Подробнее >>
  Ccылка на facebook