Разделы
Органы архивного дела и делопроизводства и система государственных архивных учреждений
Дзяржаўны кантроль у галіне архіўнай справы і справаводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Геральдика
Услуги
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Становление белорусской государственности в 1918-1920-х годах

Зборнік паэзіі «Вечарніцы і Апантаны»

Анатацыя

Другі зборнік паэзіі В. Дуніна-Марцінкевіча. У яго ўвайшлі вершаваная аповесць "Вечарніцы" (1855 г.), якая складаецца з дзвюх частак: Вечарніца 1 "Дурны Зміцер, хоць хітры" (у першавыданні гэтага загалоўка няма) і Вечарніца 2 "Стаўроўскія дзяды"  на беларускай мове і меладрама ў пяці карцінах "Апантаны" (1855 г.) на польскай мове.

Крыніцай для вершаванай аповесці "Вечарніцы" паслужыў беларускі фальклор. Расказваецца пра тое, што ў хаце старога дзеда Ананія любяць збірацца на вячоркі ("вечарніцы") моладзь і сталыя людзі, каб паслухаць казкі гаспадара. Сюжэты цесна пераплецены з народнымі казкамі, анекдотамі, паданнямі. Падзеі ў Вечарніцы 1 адбываюцца ў Мінску і яго блізкім наваколлі, Вечарніца 2 пераносіць чытача ў далёкае мінулае, калі ў Лагойску, паводле падання, княжыў добры князь Грамабой.

У меладраме "Апантаны" аўтар высмейвае графаманства, бяздушнасць і фарысейства, няшчырасць у каханні.

Цытаты

"Няма як Мінск наш! - дзетачкі міленькі!
Прыгожы, відны, кругом весяленькі;
Ні адной мізэрнай не сустрэнеш хаты,
Вот, маўляў, снег белы, каменны палаты;
Пасярэдзіне ўецца круглай стружкай
Свіслач рака - зялёнай устужкай;
Вот не урокам - горад хоць куды!
І цару тут не было б нуды!
А людзі, людзі! - дзеткі дарагія!
Не заморскія, маўляў, не чужыя,
А ўсё свае - веры хрысціянскай,
Шчодры, дабры, натуры не панскай..."

("Вечарніца: Дурны Зміцер, хоць хітры")

"І з даўніх-даўна нескалькі сот лет,
Яшчэ разумным не быў так наш свет,
Як цяпер, дзеткі. Праведнага бога
Не ўсе хвалілі; было людзей многа,
Што не ў хрышчонай веры пражывалі,
Нячыстай сіле паклон аддавалі.

Вот у Лагойску, над Гайнай-ракой,
Быў вельмі крэпкі замак крывічан;
Там малады княжыў Грамабой;
Добры, адважны, шчэры быў то пан.
Не прапускаў кепства ён нікому,
Гатоў, бывала, хоць бы аканому
Заспяваць праўдай; мужычкам быў рад,
Не жалеў хлеба, солі для грамад."

("Вечарніца: Стаўроўскія дзяды")

"Сягоння марыць, любіць цябе быццам,
Бо тваё каханне ўтраціць мо баіцца,
І раптам іншы хтось на вочы пападае,
Душу і сэрца скрывіць, думкай заўладае,
І вось яна зрачэцца дружбы і кахання
І абмінаць цябе аж за паўмілі стане!
І сэрца, што гарэла, зябне, як у гада,
Бо нават роспачы тваёй мо рада.
Ёй слёзы нечыя нічога ўжо не значаць,
Памры хоць перад ёй, не ўбачыць..."

("Апантаны", пераклад Пятра Бітэля)

Объявления
27 ноября 2018 г.
19 декабря 2018 г. БелНИИДАД проводит семинар «Делопроизводство и хранение документов по новым правилам» Подробнее >>
Новости сайта
27 ноября 2018 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов представляет фотовыставку к 110-летию со дня рождения А.Б. Обухович Подробнее >>
Новости отрасли
18 декабря 2018 г.
10-13 декабря делегация Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь находилась в служебной командировке в г. Маскат (Султанат Оман) Подробнее >>
17 декабря 2018 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и TUT.BY представили очередной выпуск совместного проекта "Это мы" Подробнее >>
07 декабря 2018 г.
К 80-летию художника Василия Сумарева Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и TUT.BY представили очередной выпуск совместного проекта "Это мы" Подробнее >>
30 ноября 2018 г.
29 ноября 2018 г. состоялось заседание коллегии Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь Подробнее >>
28 ноября 2018 г.
Директор Департамента В.И.Кураш принял участие в торжественных мероприятиях, посвященных 100–летию государственной архивной службы Республики Татарстан Подробнее >>
27 ноября 2018 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и TUT.BY представили очередной выпуск совместного проекта "Это мы" Подробнее >>