Разделы
Органы архивного дела и делопроизводства и система государственных архивных учреждений
Дзяржаўны кантроль у галіне архіўнай справы і справаводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Геральдика
Услуги
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Профессор М.В. Довнар-Запольский

Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі

Будслаўскі касцёл бернардынаў (Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі) — былы бернардынскі, цяпер прыхадскі каталіцкі храм у п. Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці

1 75 гадоў з часу выхаду (1941) дырэктывы № 2 ЦК КП(б)Б “Аб разгортванні партызанскай вайны ў тыле ворага”
3 Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)
  60 гадоў назад (1956) у Мінску адбылося адкрыццё Палаца культуры прафсаюзаў
5 115 гадоў з дня нараджэння Вараксіна Уладзіміра Мікалаевіча (1901 – 1980), архітэктара, заслужанага будаўніка Беларусі
  90 гадоў з дня нараджэння Лазарука Міхаіла Арсенавіча (1926 – 2001), літаратуразнаўца, педагога, акадэміка Акадэміі педагагічных навук СССР
  75 гадоў з часу прыняцця (1941) Саветам Народных Камісараў Беларусі і ЦК КП(б)Б дырэктывы аб арганізацыі атрадаў народнага апалчэння
6 165 гадоў з дня нараджэння Лучыны Янкі (сапр. Неслухоўскі Іван Люцыянавіч) (1851 – 1897), беларускага паэта-дэмакрата
7 220 гадоў з дня нараджэння Чачота Яна Антонія Тадэвушавіча (1796 – 1847), беларускага і польскага паэта, фалькларыста
  35 гадоў назад (1981) у г.п. Расоны Віцебскай вобласці адкрыўся музей баявой садружнасці беларускіх, рускіх, латышскіх і літоўскіх партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны (да 1990 г. філіял Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны)
8 155 гадоў з дня нараджэння Радзівіл Магдалены Іванаўны (1861–1945), дзеяча беларускага культурнага руху, мецэната
10 75 гадоў з дня нараджэння (1941) Цеслюка Уладзіміра Уладзіміравіча, рэжысёра, аператара дакументальнага кіно, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
11 95 гадоў назад (1921) у Мінску заснаваны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
13 150 гадоў з дня нараджэння Чарноцкага Напалеона Казіміравіча (1866 – 1937), беларускага перакладчыка і публіцыста
14 200 гадоў з дня нараджэння Марцінкевіча Гераніма Францавіча (1816–1864), беларускага і польскага паэта, празаіка, драматурга
  105 гадоў з дня нараджэння Пруднікава Паўла Іванавіча (1911 – 2000), пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
  75 гадоў назад (1941) пад Оршай батарэя рэактыўных мінамётаў “Кацюша” пад камандаваннем капітана І.А.Флёрава дала першы залп
15 140 гадоў з дня нараджэння Цёткі (сапр. Пашкевіч Алаіза Сцяпанаўна) (1876 – 1916), беларускай паэтэсы
16 120 гадоў з дня нараджэння Пракапчука Андрэя Якаўлевіча (1896 – 1970), дэрматавенеролага, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
18 120 гадоў з дня нараджэння Валынчыка Антона Міхайлавіча (1896–1985), харавога дырыжора, кампазітара, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
21 80 гадоў з дня нараджэння (1936) Чурко Юліі Міхайлаўны, балерыны, мастацтвазнаўца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
22 110 гадоў з дня нараджэння Бялінскай Марыі Сяргееўны (1906 – 1990), актрысы, народнай артысткі Беларусі
  100 гадоў з дня нараджэння Юрэвіча Уладзіміра Міхайлавіча (1916 – 2005), пісьменніка і літаратуразнаўца, заслужанага работніка культуры Беларусі
  80 гадоў з дня нараджэння (1936) Гаявой Валянціны Іванаўны, балетмайстра, народнай артысткі Беларусі
22-23 110 гадоў назад (1906) у в. Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён) адбыўся нелегальны з’езд групы настаўнікаў Мінскай губерні, у якім удзельнічаў Я.Колас
24 105 гадоў з дня нараджэння Астрэйкі Анатоля (Акіма Пятровіча) (1911 – 1978), беларускага паэта
25 80 гадоў з дня нараджэння Левіна Леаніда Мендэлевіча (1936 - 2014), заслужанага архітэктара Беларусі
27 120 гадоў з дня нараджэння Горыда Язэпа Міхайлавіча (1896 – 1939), беларускага графіка і жывапісца
  120 гадоў з дня нараджэння Крамарэўскага Льва Міхайлавіча (1896 – 1976), балетмайстра і педагога, заснавальніка балетнай трупы Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі
  105 гадоў з дня нараджэння Мацкевіч Юзэфы Фларыянаўны (1911 – 2003), мовазнаўца, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
28 130 гадоў з дня нараджэння Мяніцкага Рычарда Вікенцьевіча (1886 – 1956), беларускага гісторыка-архівіста, крыніцазнаўца
31 265 гадоў назад (1751) завершана будаўніцтва Гродзенскага каралеўскага палаца

***
75 гадоў з часу выхаду (1941) першага выпуска агітплаката “Раздавім фашысцкую гадзіну!” (з сакавіка 1942 г. газета-плакат, са жніўня 1945 г. сатырычна-гумарыстычны ілюстраваны часопіс “Вожык”)
 

Любчанскі замак, помнік палацава-замкавай архітэктуры XVI-XVII ст. (Навагрудскі р-н, Гродзенская вобласць)

2 115 гадоў з дня нараджэння Мурамцава Іллі Аляксеевіча (1901 – 1968), спевака, заслужанага артыста Беларусі
4 70 гадоў з дня нараджэння Мазур Вікторыі Мікалаеўны (1946 – 2015), спявачкі, народнай артысткі Беларусі
5 120 гадоў з дня нараджэння Маркевіча Леаніда Аляксеевіча (1896–1980), кампазітара, дырыжора, заслужанага артыста Беларусі
6 90 гадоў з дня нараджэння Дробава Леаніда Ніканоравіча (1926 – 2002), мастацтвазнаўца і жывапісца
  75 гадоў назад (1941) Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР прысвоіў званне Героя Савецкага Саюза Ц.П.Бумажкову і Ф.І.Паўлоўскаму, першым сярод партызан Вялікай Айчыннай вайны
11 160 гадоў з дня нараджэння Дабравольскага Уладзіміра Мікалаевіча (1856 – 1920), беларускага і рускага этнографа, фалькларыста, краязнаўца, лексікографа
15 185 гадоў з дня нараджэння Каратынскага Вінцэся Аляксандравіча (1831 – 1891), беларускага паэта, публіцыста, перакладчыка
16 60 гадоў з дня заснавання (1956) у Мінску Літаратурнага музея Якуба Коласа (адкрыты для наведвання 4 снежня 1959 г.) (цяпер установа “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа”)
18 125 гадоў з дня нараджэння Краўцова Макара (сапр. Касцевіч Макар Мацвеевіч) (1891–1939), дзеяча беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, паэта, публіцыста, перакладчыка
21 105 гадоў з часу заснавання (1911) Мінскай балотнай доследнай станцыі, першай навуковай установы па культуры балот у Расійскай імперыі
22 155 гадоў з дня нараджэння Буйніцкага Ігната Цярэнцьевіча (1861 – 1917), акцёра, рэжысёра, тэатральнага дзеяча, стваральніка беларускага нацыянальнага прафесійнага тэатра
23 115 гадоў з дня нараджэння Голуба Давыда Моўшавіча (1901 – 2001), вучонага ў галіне нармальнай анатоміі і марфалогіі, заснавальніка айчыннай навуковай школы нейрамарфалогіі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
25 25 гадоў назад (1991) Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР атрымала статус канстытуцыйнага закона
27 110 гадоў з дня нараджэння Новіка-Пяюна Сяргея Міхайлавіча (1906 – 1994), беларускага паэта
28 80 гадоў з дня нараджэння Бураўкіна Генадзя Мікалаевіча (1936 - 2014), паэта, перакладчыка, дзяржаўнага дзеяча Беларусі
30 100 гадоў з дня нараджэння Любамудрава Паўла Канстанцінавіча (1916–1984), графіка, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
31 100 гадоў з дня нараджэння Браварскай Зінаіды Іванаўны (1916 – 2005), актрысы, народнай артысткі Беларусі

***
60 гадоў назад (1956) уведзена 1-я чарга Мінскага паліграфічнага камбіната

25 гадоў назад (1991) выдавецтва ЦК КПБ пераўтворана ў выдавецтва “Беларускі дом друку”
 



Лiдскi замак

1 90 гадоў з дня нараджэння Глушакова Валерыя Ігнатавіча (1926 – 2005), спевака, народнага артыста Беларусі
3 285 гадоў з дня нараджэння Богуша-Сестранцэвіча Станіслава Іванавіча (1731 – 1826), беларускага вучонага-лінгвіста, драматурга і царкоўнага дзеяча
4 Дзень беларускай пісьменнасці
  240 гадоў назад (1776) утворана Полацкая губерня (існавала да 1796 г.)
  110 гадоў з дня нараджэння Дуброўскага (сапр. Чарняўскі) Ігната Цімафеевіча (1906 – 2003), празаіка, нарысіста, вучонага, заслужанага работніка культуры Беларусі
5 115 гадоў з дня нараджэння Вольскага Віталя Фрыдрыхавіча (сапр. Вольскі-Зэйдэль) (1901 – 1988), пісьменніка, літаратуразнаўца, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
5-6 65 гадоў з часу стварэння (1951) Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру (з 1987 г. Беларускі камітэт абароны міру)
7 20 гадоў назад (1996) у Століне адбылося першае ў незалежнай Беларусі рэспубліканскае свята работнікаў сельскай гаспадаркі “Дажынкі”
10 105 гадоў з дня нараджэння Парсаданава Георгія Арцёмавіча (1911 – 1989), заслужанага архітэктара Беларусі
11 215 гадоў з дня нараджэння Піёна Марыса (Маўрыцыя) (1801 – 1869), танцоўшчыка, балетмайстра, тэатральнага дзеяча, стваральніка Віцебскага балета
14 110 гадоў з дня выхаду (1906) газеты “Наша доля”, першага легальнага перыядычнага выдання на беларускай мове (выходзіла да 14 снежня 1906 г. у Вільні)
  110 гадоў назад (1906) адбылося першае выступленне ў друку Я.Коласа (верш “Наш край” у газеце “Наша доля”)
15 105 гадоў з дня нараджэння Таўбіна Юлія Абрамавіча (1911 – 1937), беларускага паэта
16 75 гадоў з дня нараджэння (1941) Куніцкай Тамары Арцёмаўны, піяністкі, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
17 100 гадоў з дня нараджэння Мацісавай Лізаветы Парфенаўны (1916–1990), актрысы, заслужанай артысткі Беларусі
18 50 гадоў з дня нараджэння (1966) Бундзелевай Алены Генадзеўны, спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі
19 25 гадоў назад (1991) Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка стала называцца Рэспубліка Беларусь
21 215 гадоў назад (1801) утворана Гродзенская губерня (існавала да 1921 г.)
25 45 гадоў з часу адкрыцця (1971) мемарыяла “Брэсцкая крэпасць-герой”
27 110 гадоў з дня нараджэння Ждановіч Ірыны Фларыянаўны (1906 – 1994), актрысы, педагога, народнай артысткі Беларусі
29 125 гадоў з дня нараджэння Смоліча Аркадзя Антонавіча (1891 – 1938), вучонага ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, картаграфіі, палітычнага і грамадскага дзеяча Беларусі
30 85 гадоў з дня нараджэння (1931) Гілевіча Ніла Сымонавіча, народнага паэта Беларусі

***
95 гадоў назад (1921) заснавана Беларуская драматычная студыя ў Маскве (існавала па 1926 г., з 1924 г. на правах вышэйшай навучальнай установы)

55 гадоў назад (1961) зданы ў эксплуатацыю Брэсцкі тэлецэнтр
 



Руіны Навагрудскага замка

1 135 гадоў з дня нараджэння Станюты Міхаіла Пятровіча (1881 – 1974), беларускага жывапісца і педагога
  105 гадоў з дня нараджэння Каткова Сяргея Пятровіча (1911–1976), жывапісца і педагога, заслужанага настаўніка Беларусі
  95 гадоў з дня нараджэння Клімавай Аляксандры Іванаўны (1921 – 2005), актрысы і педагога, народнай артысткі Беларусі, народнай артысткі СССР
3 85 гадоў з дня нараджэння (1931) Савельевай Ірыны Мікалаеўны, артысткі балета і педагога, народнай артысткі Беларусі
6 Дзень архівіста
8 185 гадоў з дня нараджэння Ельскага Міхаіла Карлавіча (1831 – 1904), беларускага скрыпача, кампазітара, пісьменніка
10 220 гадоў з дня нараджэння Без-Карніловіча Міхаіла Восіпавіча (1796 – 1862), беларускага гісторыка, краязнаўца, этнографа
  75 гадоў з дня нараджэння (1941) Гладкова Яўгена Пятровіча, цымбаліста, педагога, народнага артыста Беларусі
13 120 гадоў з дня нараджэння Шчакаціхіна Мікалая Мікалаевіча (1896 – 1940), беларускага мастацтвазнаўца, гісторыка, педагога
17 115 гадоў з дня нараджэння Школьнікава Сямёна Пейсахавіча (1901 – 1977), мастака-грымёра, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
19 110 гадоў з дня нараджэння Жыдовіч Марыі Андрэеўны (1906–1977), мовазнаўца, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
  80 гадоў з дня нараджэння (1936) Гарачага Эдуарда Мікалаевіча, акцёра, заслужанага артыста Беларусі
20 110 гадоў з дня нараджэння Быліча Канстанціна Фёдаравіча (1906–1944), акцёра, заслужанага артыста Беларусі
22 110 гадоў з дня нараджэння Ляпёшкіна Дзмітрыя Аляксандравіча (1906 – 1979), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай і Палескай абласцях у гады Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўнага дзеяча Беларусі
23 70 гадоў з дня нараджэння (1946) Корхавай Людмілы Канстанцінаўны, актрысы, народнай артысткі Беларусі
24 115 гадоў з дня нараджэння Глебаўскай Яніны Казіміраўны (1901 – 1978), актрысы, народнай артысткі Беларусі
  105 гадоў з дня нараджэння Сайкова Івана Паўлавіча (1911 – 1989), спевака, народнага артыста Беларусі
  95 гадоў з дня нараджэння Траян Надзеі Віктараўны (1921 - 2011), удзельніцы падпольнага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
25 80 гадоў з дня нараджэння Турава Віктара Цімафеевіча (1936 – 1996), кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
  75 гадоў з дня нараджэння (1941) Каспорскай Любові Канстанцінаўны, спявачкі, педагога, народнай артысткі Беларусі
27 105 гадоў з дня нараджэння Лобана Міколы (Мікалая Паўлавіча) (1911 – 1984), пісьменніка і мовазнаўца, заслужанага работніка культуры Беларусі
  90 гадоў з дня нараджэння Бокуця Барыса Васілевіча (1926 – 1993), фізіка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

***
25 гадоў назад (1991) заснавана Беларускае прыватнае агенцтва навін (БелаПАН)
 

руіны Гальшанскага замка

2 Дзень памяці
4 200 гадоў з дня нараджэння Вярыгі-Дарэўскага Арцёма Ігнатавіча (1816 – 1884), беларускага паэта, драматурга, публіцыста
  110 гадоў з дня нараджэння Нікалаевай Аляксандры Васілеўны (1906 – 1997), артысткі балета і педагога, народнай артысткі Беларусі
5 100 гадоў з дня нараджэння Маліноўскага Мікалая Іванавіча (1916–1991), акцёра, заслужанага артыста Беларусі
6 60 гадоў з часу адкрыцця (1956) Гомельскага тэлецэнтра
7 Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
  120 гадоў з дня нараджэння Чарота Міхася (сапр. Кудзелька Міхаіл Сымонавіч) (1896 – 1937), беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча
  110 гадоў з дня нараджэння Кацара Міхаіла Сяргеевіча (1906 – 1995), беларускага гісторыка мастацтва і педагога
8 100 гадоў з дня нараджэння Бенядзіктава Георгія Міхайлавіча (1916 – 1992), заслужанага архітэктара Беларусі
  60 гадоў з часу адкрыцця (1956) Музея абароны Брэсцкай крэпасці
10 95 гадоў з дня нараджэння Роўды Віктара Уладзіміравіча (1921 – 2007), харавога дырыжора, педагога, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
13 210 гадоў з дня нараджэння Плятэр Эміліі Францаўны (1806 – 1831), беларускай фалькларысткі, удзельніцы паўстання 1830 – 1831 гг.
14 135 гадоў з дня нараджэння Кайгарадава Аляксея Іванавіча (1881 – 1951), кліматолага і геафізіка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
  100 гадоў з дня выхаду (1916) у Петраградзе пад рэдакцыяй Цішкі Гартнага беларускай газеты “Дзянніца” (існавала да 13 студзеня 1917 г.)
15 95 гадоў з дня нараджэння Прышчапёнка Валерыя Георгіевіча (1921 – 2000), спевака, заслужанага артыста Беларусі
18 85 гадоў з дня нараджэння (1931) Вярцінскага Анатоля Ільіча, паэта і перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі
  85 гадоў з дня нараджэння (1931) Мурамцава Генадзя Ільіча, беларускага скульптара
19 80 гадоў з дня нараджэння (1936) Ялугіна Эрнеста Васілевіча, беларускага пісьменніка, публіцыста
20 115 гадоў з дня нараджэння Зарэцкага Міхася (сапр. Касянкоў Міхаіл Яўхімавіч) (1901 – 1937), беларускага пісьменніка
21 120 гадоў з дня нараджэння Прышчэпава Дзмітрыя Філімонавіча (1896 – 1940), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Беларусі
  90 гадоў назад (1926) у Віцебску адкрыты Беларускі дзяржаўны драматычны тэатр (створаны як Другі беларускі дзяржаўны тэатр – БДТ-2, з 1944 г. імя Я.Коласа, з 1977 г. акадэмічны; з 2001 г. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я.Коласа)
22 70 гадоў з дня нараджэння Філатава Валерыя Мікалаевіча (1946 - 1999), акцёра, народнага артыста Беларусі
  70 гадоў з дня нараджэння (1946) Еўдакімава Яраслава Аляксандравіча, спевака, народнага артыста Беларусі, народнага артыста Расіі
23 145 гадоў з дня нараджэння Тэраўскага (Цяраўскага) Уладзіміра Васілевіча (1871 – 1938), беларускага харавога дырыжора, кампазітара і фалькларыста, стваральніка аднаго з першых харавых калектываў у Мінску
  135 гадоў з дня нараджэння Яфімава Васіля Аляксандравіча (1881 – 1955), кампазітара, педагога, дырыжора, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
  110 гадоў з дня выхаду (1906) першага нумара беларускай легальнай грамадска-палітычнай і літаратурнай газеты “Наша ніва” (выдавалася да 7 жніўня 1915 г. у Вільні)
  85 гадоў з дня нараджэння Маркінай Галіны Пятроўны (1931 – 1985), актрысы, народнай артысткі Беларусі
27 110 гадоў з дня нараджэння Арынянскага Юрыя Андрэевіча (1906 – 1989), акцёра і рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
28 90 гадоў з дня нараджэння Раковіча Аляксандра Гаўрылавіча (1926 – 2000), вучонага ў галіне тэхнічнай кібернэтыкі і інфарматыкі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, акадэміка Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій
  80 гадоў з дня нараджэння (1936) Захарэвіч Марыі Георгіеўны, актрысы, народнай артысткі Беларусі

***
105 гадоў назад (1911) у Віцебску адкрыта аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута (існавала да 1922 г.)
 

Брэсцкая крэпасць

1 160 гадоў з дня адкрыцця (1856) Віленскага музея старажытнасцей, заснаванага Я.П.Тышкевічам (існаваў да 1914 г.)
  115 гадоў з дня нараджэння Рыўліна Езекііля Ісакавіча (1901 – 1978), гісторыка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
2 240 гадоў з дня нараджэння Доўгірда Анёла (1776 – 1835), беларускага філосафа, логіка і псіхолага
3 50 гадоў назад (1966) Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Мінск узнагароджаны ордэнам Леніна
5 105 гадоў з дня нараджэння Рыбальчанкі Аляксандра Аляксеевіча (1911 – 2002), балетмайстра, дзеяча самадзейнага мастацтва, народнага артыста Беларусі
8 90 гадоў з часу прыняцця (1926) пастановы Цэнтральнага выканаўчага камітэта і Савета Народных Камісараў БССР аб далучэнні Гомельскага і Рэчыцкага паветаў былой Гомельскай губерні РСФСР да Беларусі
  90 гадоў з дня нараджэння (1926) Асіпенкі Раісы Васілеўны, спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі
  25 гадоў назад (1991) у Белавежскай пушчы кіраўнікамі Беларусі, Расіі і Украіны падпісана пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД)
9 125 гадоў з дня нараджэння Багдановіча Максіма Адамавіча (1891 – 1917), беларускага паэта, перакладчыка, крытыка
  85 гадоў з дня нараджэння Токарава Генадзя Барысавіча (1931 - 2015), акцёра, заслужанага артыста Беларусі
  40 гадоў з часу заснавання (1976) Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту (у 12 км ад Мінска, паміж вёскамі Азярцо, Воўчкавічы, Гарадзішча і Строчыца)
11 25 гадоў з часу стварэння (1991) Беларускага навукова-даследчага цэнтра дакументазнаўства і рэтраінфармацыі (створаны на базе Інстытута гісторыка-палітычных даследаванняў КПБ, з 25 студзеня 1994 г. Беларускі навукова-даследчы цэнтр дакументазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы, з 31 студзеня 1996 г. Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы)
12 220 гадоў назад (1796) створана Беларуская губерня (шляхам аб’яднання Магілёўскага і Полацкага намесніцтваў) з цэнтрам у Віцебску (існавала да 1802 г.)
16 140 гадоў з дня нараджэння Клумава Яўгена Уладзіміравіча (1876 – 1944), беларускага вучонага-медыка, актыўнага ўдзельніка Мінскага патрыятычнага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
17 130 гадоў з дня нараджэння Равенскага Мікалая Якаўлевіча (1886 – 1953), беларускага кампазітара
  90 гадоў назад (1926) праведзены першы ўсеагульны перапіс насельніцтва на тэрыторыі БССР
21 220 гадоў з дня нараджэння Зана Тамаша (1796 – 1855), удзельніка вызваленчага руху, даследчыка прыроды, літаратара
  100 гадоў з дня нараджэння Усава Віктара Міхайлавіча (1916 – 1941), удзельніка баёў у Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
23 125 гадоў з дня нараджэння Шмырова Міная Піліпавіча (1891 – 1964), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
25 Ражство Хрыстова (каталіцкае)
  125 гадоў з дня нараджэння Луцэвіч Уладзіславы Францаўны (1891 – 1960), літаратуразнаўцы, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, жонкі Я.Купалы
  80 гадоў з дня нараджэння Давідовіч Ліліі Міхайлаўны (1936 – 2002), актрысы, народнай артысткі Беларусі
26 90 гадоў з часу выхаду (1926) першага беларускага мастацкага фільма “Лясная быль” (рэжысёр Ю.Тарыч)
27 115 гадоў з дня нараджэння Жэбрака Антона Раманавіча (1901 – 1965), генетыка і селекцыянера, акадэміка, прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
28 50 гадоў назад (1966) уступіў у лік дзеючых Брэсцкі электралямпавы завод (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Брэсцкі электралямпавы завод”)

***
50 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю (1966) 2-й чаргі электрафікаванага ўчастка Беларускай чыгункі Мінск – Маладзечна
 

Новости сайта
14 августа 2017 г.
На сайте открыт доступ к просмотру эталонных изображений и описаний гербов и флагов Подробнее >>
23 мая 2017 г.
На сайте начала работать поисковая система “Дапаможнік” Подробнее >>
Новости отрасли
24 ноября 2017 г.
В Белорусском научно-исследовательском институте документоведения и архивного дела переиздана Инструкция по делопроизводству в государственных органах, иных организациях Подробнее >>
21 ноября 2017 г.
21 ноября 2017 г. состоялось заседание коллегии Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь Подробнее >>
16 ноября 2017 г.
К 70-летию народного артиста Беларуси Анатолия Ярмоленко Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и TUT.BY представили очередной выпуск совместного проекта "Это мы" Подробнее >>
14 ноября 2017 г.
10 лістапада 2017 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбылося адкрыццё выставы “Пясняр працы і змагання” да 130-годдзя Цішкі Гартнага Подробнее >>
13 ноября 2017 г.
Ко дню работников гражданской авиации Беларуси Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и TUT.BY представили очередной выпуск совместного проекта "Как это было" Подробнее >>