Разделы
Органы архивного дела и делопроизводства и система государственных архивных учреждений
Дзяржаўны кантроль у галіне архіўнай справы і справаводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Геральдика
Услуги
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Юридические основы управления белорусскими землями в XIV–XVIII веках

Класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч. Да 80-годдзя з дня нараджэння

Аб праекце

Праект "Класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч. Да 80-годдзя з дня нараджэння" з'яўляецца спецыяльнай юбілейнай рубрыкай інтэрнэт-рэсурсу архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь - сайта "Архивы Беларуси".

Прапануемы матэрыял прысвечаны выдатнаму беларускаму пісьменніку - празаіку, заснавальніку беларускага гістарычнага рамана, паэту, драматургу, публіцысту, перакладчыку, яскравай асобе з разнастайнымі талентамі, прынцыповаму чалавеку, патрыёту, дзейнасць якога была скіравана на нацыянальнае адраджэнне Беларусі.

Мэты праекта

Распрацоўка дадзенага праекта абумоўлена імкненнем адзначыць вялікі ўклад Уладзіміра Караткевіча ў развіццё беларускай літаратуры і абуджэнне гістарычнай памяці нацыі, нагадаць аб яго творчасці і падзеях жыцця шляхам прадстаўлення шырокаму колу карыстальнікаў глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт больш поўнай інфармацыйнай карціны па гэтых пытаннях, у першую чаргу на падставе дакументальных першакрыніц.

Акрамя таго, стварэнне гэтай падборкі матэрыялаў мае на мэце пашырэнне ведаў па беларускай нацыянальнай культуры, у прыватнасці літаратуры, і гісторыі Беларусі.

Структура праекта

Рубрыка складаецца з 2-х асноўных раздзелаў, у якіх размешчаны наступныя матэрыялы:

  • Аглядная даведка аб асобе і творчасці пісьменніка
  • Выстаўка архіўных дакументаў

    Усяго экспануецца 240 тэкставых, фота-, фона- і кінадакуменаў, малюнкаў (электронных копій першакрыніц), якія знаходзяцца ў сховішчах 6-ці дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь: Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (175 дакументаў), Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (44), Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (8), Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці (8), Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Оршы (4), Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (1).

    Экспазіцыя архіўных дакументаў складзена з 7-мі тэматычных раздзелаў. Структурна гэты матэрыял пададзены ў 2-х узроўнях:
    - 1-ы ўзровень: пералік дакументаў, які ўключае іх назву, месца і дату стварэння, від і мову, а таксама забяспечаны архіўнымі ўказальнікамі да іх. Пералік у асноўным прадстаўлены ў храналагічнай паслядоўнасці. З правага боку на выявах першакрыніц, выкананых у мінімальным маштабе (для фотадакументаў), або на спецыяльных значках, якія абазначаюць тэкставыя, фона- і кінадакументы, размешчаны спасылкі для прагляду матэрыялу ў поўнамаштабным выглядзе;
    - 2-гі ўзровень: электронныя копіі архіўных першакрыніц, якія зроблены ў аптымальным для дадзенай канкрэтнай сітуацыі вырыянце (максімальна магчымым памеры і аб’ёме).

    Аснову экспазіцыі - дзве трэці ад агульнай колькасці экзэмпляраў - складаюць тэкставыя дакументы і больш за чвэрць з’яўляюцца фотаздымкамі. Акрамя таго, выстаўлены 8 фонадакументаў, 2 кінадакументы, а таксама 16 малюнкаў Караткевіча.

    Частка дакументаў (больш за чвэрць) пададзена ў выглядзе фрагментаў (урыўкаў).

    Пераважная большасць змешчаных тэкставых матэрыялаў выканана на беларускай мове. Экспануюцца таксама 38 дакументаў на рускай мове. Сярод тэкставых дакументаў па адной трэці зроблены рукапісным і друкаваным спосабамі, каля чвэрці з’яўляюцца машынапіснымі матэрыяламі. На гэтай выстаўцы дэманструецца больш за паўсотні аўтографаў Уладзіміра Караткевіча на беларускай і рускай мовах і яшчэ некалькі аўтографаў іншых асоб (бацькі пісьменніка, беларускага паэта Максіма Танка, дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Пятра Машэрава). Некалькі дакументаў у сувязі з іх тэматычнай шматпланавасцю выстаўлены ў выглядзе фрагментаў у розных раздзелах. Некаторая частка тэкставых матэрыялаў выканана на бланках устаноў.

    Прадстаўленыя на выстаўцы архіўныя дакументы адлюстроўваюць розныя напрамкі і этапы жыцця і дзейнасці Уладзіміра Караткевіча. Гэта асабістае жыццё, вучоба і службовая дзейнасць. Большая частка матэрыялаў датычыцца творчасці пісьменніка. Апрача яго твораў (паэтычных і празаічных, мастацкіх і дакументальных, і акрамя таго, выяўленчага мастацтва), дэманструюцца матэрыялы, якія маюць дачыненне да вытокаў і працэсу творчасці, супрацоўніцтва з дзеячамі культуры, ацэнкі сучаснікамі і нашчадкамі зробленага Караткевічам, а таксама ушанавання пісьменніка.

    Экспануюцца дакументы розных перыядаў ХХ ст. (ад часоў Расійскай імперыі і да канца стагоддзя), а таксама сучаснага перыяду. У іх ліку асабістыя дакументы - аўтабіяграфія Уладзіміра Караткевіча, яго інтэрв’ю, перапіска, успаміны родных, шматлікія фотаздымкі: паасобку і групавыя са сваякамі, з сябрамі і калегамі. Ёсць таксама афіцыйныя дакументы кіруючых савецкіх органаў і рэцэнзіі ў газетах і часопісах. Сярод фонаматэрыялаў беларуская народная песня ў выкананні Уладзіміра Караткевіча, яго вершы і фрагменты са спектакляў, а таксама выступленне на Пленуме праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. Экспануемыя фрагменты з архіўных кінадакументаў даюць пэўнае ўяўленне аб кінематаграфічнай дзейнасці Уладзіміра Караткевіча.

Удзельнікі праекта

Агульнае кіраўніцтва працай над праектам і ўзгадненне падрыхтаваных да размяшчэння на сайце матэрыялаў ажыццяўляла першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В. Бірукова.

Каардынацыю працы па зборы архіўных матэрыялаў праводзіў кансультант аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Р. Жаўняркевіч.

Фарміраванне інфармацыйнага напаўнення і тэхнічныя аспекты працы над праектам знаходзіліся ў кампетэнцыі супрацоўнікаў Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі:
- метадычнае і арганізацыйнае кіраўніцтва праектам, распрацоўка структуры рубрыкі, зместу даведак і выстаўкі архіўных дакументаў - Д. Глазоўская;
- распрацоўка біяграфічнай даведкі, кантроль адпаведнасці тэксту нормам стылістыкі і правапісу - А. Саламевіч;
- распрацоўка выстаўкі архіўных дакументаў - Д. Крывашэй;
- даследаванне архіўных матэрыялаў па генеалогіі - С. Рыбчонак;
- распрацоўка англамоўнай версіі рубрыкі – С. Марасанава;
- апрацоўка відарысаў дакументаў, стварэнне html-версіі праекта, афармленне старонак рубрыкі, размяшчэнне матэрыялаў праекта ў сетцы Інтэрнэт - Г. Дашкевіч;
- падрыхтоўка матэрыялаў для прадстаўлення архіўных дакументаў - В. Адамчык;
- дызайн стартавай старонкі рубрыкі, апрацоўка фонадакумента - Ю. Заранка.

Значную працу па пытаннях фарміравання інфармацыйнага напаўнення раздзела, які прадстаўляе архіўныя дакументы, правялі супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва:
- выяўленне новых першакрыніц - Г. Запартыка;
- выяўленне ў архіве матэрыялаў па тэме праекта, іх адбор і падрыхтоўка зыходных дадзеных для распрацоўкі раздела па архіўных дакументах - Т. Кекелева;
- падрыхтоўка электронных копій дакументаў - А. Хвалеўка.

У выяўленні дакументаў па тэме праекта і падрыхтоўцы іх электронных копій таксама прынялі ўдзел супрацоўнікі:

  • Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (Т. Рахманько, А. Палішчук, П. Краўчук)
  • Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (Т. Воранава, М. Бягун, І. Кніга)
  • Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці (Н. Воранава, В. Шырма, І. Сакалова)
  • Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Оршы (А. Агеева)
  • Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (У. Дзянісаў, З. Антановіч).

Заўвагі

Пры выкарыстанні матэрыялаў праекта неабходна рабіць спасылку на крыніцу (сайт "Архивы Беларуси" і архіў, у якім захоўваецца дакумент). Па іншых пытаннях выкарыстання размешчаных на сайце дакументаў трэба звяртацца ў адпаведныя архівы (кантактная інфармацыя аб іх маецца ў рубрыцы "Органы и учреждения Государственной архивной службы" сайта "Архивы Беларуси").

Свае водгукі і прапановы, якія тычацца дадзенага праекта, можна накіроўваць па электроннай пошце (е-mail: ed@archives.gov.by).

Умоўныя абазначэнні, выкарыстаныя ў матэрыялах праекта

БДАКФФД - Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў
БДАМЛМ - Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва
БелНДЦЭД - Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі
БССР - Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
ВДНГ - Выстаўка дасягненняў народнай гаспадаркі
КПБ - Камуністычная партыя Беларусі
“Маст. літ. ” - выдавецтва “Мастацкая літаратура”
НАРБ - Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь
НГАБ - Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі
СМ БССР - Савет Міністраў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
СССР - Саюз Савецкіх Сацыялістычных Республік
ЦК КПБ - Цэнтральны камітэт камуністычнай партыі Беларусі
[ ___ г.] - дакладна не вызначаныя даты

Новости отрасли
13 августа 2019 г.
В Государственном архиве Брестской области организована выставка документов «Брест. ХХ век: страницы истории», посвященная 1000-летию города Подробнее >>
06 августа 2019 г.
На киностудии «Беларусьфильм» состоялся премьерный показ документального фильма «Доктор Шуба» Подробнее >>
02 августа 2019 г.
31 июля 2019 г. состоялось заседание коллегии Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь Подробнее >>
24 июля 2019 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и TUT.BY представили очередной совместный выпуск рубрики "Это мы", посвященный актеру Геннадию Гарбуку Подробнее >>
15 июля 2019 г.
Проект БГАНТД – в числе победителей интернет-конкурса эскизов на лучшую национально ориентированную символику Подробнее >>
  Ccылка на facebook