Разделы
Органы архивного дела и делопроизводства и система государственных архивных учреждений
Дзяржаўны кантроль у галіне архіўнай справы і справаводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Геральдика
Услуги
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Профессор М.В. Довнар-Запольский

Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі

2017 год

Студзень

1 Новы год
1919. Утварэнне Беларускай ССР
105 гадоў з дня нараджэння Бржазоўскага Генрыха Францавіча (1912 – 2006), беларускага жывапісца
50 гадоў з часу заснавання (1967) выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя” імя П.Броўкі (першапачаткова Галоўная рэдакцыя БелСЭ на правах навукова-даследчага інстытута, у 1980 г. ператворана ў выдавецтва імя П.Броўкі, з 1992 г. выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”)
2 85 гадоў з дня нараджэння Ярмоленкі Ігара Мікалаевіча (1932 – 1991), вучонага ў галіне фізічнай хіміі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
3 95 гадоў назад (1922) пачала функцыянаваць Беларуская кантора Дзяржаўнага банка СССР
5 110 гадоў з дня нараджэння Губарэвіча Кастуся (Канстанціна Лявонавіча) (1907 – 1987), беларускага драматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
6 105 гадоў з дня нараджэння Абеліёвіча Льва Майсеевіча (1912 – 1985), беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
  105 гадоў з дня нараджэння Палосіна Яўгена Максімавіча (1912 – 1981), акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
  75 гадоў з дня нараджэння (1942) Кірэева Мікалая Уладзіміравіча, беларускага жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
7 Ражство Хрыстова (праваслаўнае)
  110 гадоў з дня нараджэння Друкер Соф’і Юр’еўны (1907 – 1984), спявачкі, народнай артысткі Беларусі
  110 гадоў з дня нараджэння Лукашова Канстанціна Ігнатавіча (1907 – 1987), геолага і геахіміка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
  100 гадоў з дня нараджэння Юневіча Васіля Іосіфавіча (1917–1977), беларускага спевака, заслужанага артыста Беларусі
9 120 гадоў з дня нараджэння Шашалевіча Васіля Антонавіча (1897 – 1941), беларускага драматурга, тэатральнага дзеяча
10 125 гадоў з дня нараджэння Фёдарава Васіля Фёдаравіча (1892 – 1971), рэжысёра, народнага артыста Беларусі
  75 гадоў з дня нараджэння (1942) Вараб’ёва Анатоля Міхайлавіча, беларускага дзеяча самадзейнага мастацтва, балетмайстра, заслужанага работніка культуры Беларусі, народнага артыста Беларусі
12 100 гадоў з дня нараджэння Калачынскага Міхася (Міхаіла Іванавіча) (1917 – 1990), беларускага паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі
13 85 гадоў з дня нараджэння Лебедзева Віктара Цімафеевіча (1932 – 2001), акцёра, народнага артыста Беларусі
14 75 гадоў з дня нараджэння Вярбы Веры (сапр. Сакалова Гертруда Пятроўна) (1942- 2012), беларускай паэтэсы, перакладчыцы
16 85 гадоў з дня нараджэння (1932) Ліневіча Яраслава Львовіча, беларускага архітэктара, заслужанага архітэктара Беларусі
  70 гадоў з дня нараджэння (1947) Захлеўнага Леаніда Канстанцінавіча, беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі
17 285 гадоў з дня нараджэння Панятоўскага Станіслава-Аўгуста (1732 – 1798), апошняга караля польскага і вялікага князя літоўскага
100 гадоў з дня нараджэння Бархаткова Антона Стафанавіча (1917–2001), беларускага жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
18 140 гадоў з дня нараджэння Гардзіна (Благанравава) Уладзіміра Расціслававіча (1877 – 1965), рускага акцёра і рэжысёра, аднаго з пачынальнікаў беларускага кіно, народнага артыста СССР
  135 гадоў з дня нараджэння Лангбарда Іосіфа Рыгоравіча (1882 – 1951), архітэктара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
20 125 гадоў з дня нараджэння Тарашкевіча Браніслава Адамавіча (1892 – 1938), грамадскага і палітычнага дзеяча Беларусі, філолага, літаратара, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
  110 гадоў з дня нараджэння Лушчыцкага Івана Мікалаевіча (1907 – 1973), беларускага філосафа, член-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
  95 гадоў з дня нараджэння Карпава Аляксандра Якаўлевіча (1922 – 1998), кінарэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
  45 гадоў з часу стварэння (1972) Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат”)
21 125 гадоў з дня нараджэння Шырмы Рыгора Раманавіча (1892 – 1978), фалькларыста, харавога дырыжора, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
  110 гадоў з дня нараджэння Садковіча Міколы (Мікалая Фёдаравіча) (1907 – 1968), пісьменніка, кінарэжысёра, кінадраматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
22 100 гадоў з дня нараджэння Ворвулева Мікалая Дзмітрыевіча (1917 – 1967), беларускага і ўкраінскага спевака, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
23 105 гадоў з дня нараджэння Пакроўскага Барыса Аляксандравіча (1912–2009), беларускага і расійскага опернага рэжысёра, педагога, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
24 120 гадоў з дня нараджэння Купрэвіча Васіля Феафілавіча (1897 – 1969), батаніка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
25 115 гадоў з дня нараджэння Калініна Пятра Захаравіча (1902 – 1966), аднаго з арганізатараў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніка Беларускага штаба партызанскага руху, дзяржаўнага дзеяча Беларусі
26 70 гадоў з дня нараджэння (1947) Акружной Святланы Арцёмаўны, актрысы, народнай артысткі Беларусі
28 305 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Удальрыка Крыштофа (1712 – 1770), дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, польскага і беларускага паэта, гісторыка
30 95 гадоў з часу заснавання (1922) у Мінску Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт), першай у Беларусі шматгаліновай навукова-даследчай установы (у 1929 г. рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію навук, з 1936 г. Акадэмія навук Беларусі, з 1997 г. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі)
31 90 гадоў з дня нараджэння Сцяпанава Барыса Міхайлавіча (1927 – 1992), кінарэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

***

510 гадоў з часу стварэння (1507) Навагрудскага ваяводства, адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Вялікім княстве Літоўскім (існавала па 1795 г.)

45 гадоў з пачатку выдання (1972) грамадска-палітычнага і навукова-папулярнага часопіса “Родная прырода”
 



2017

Люты

1 30 гадоў назад (1987) створана Гродзенская абласная філармонія (на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Белдзяржфілармоніі)
4 130 гадоў з дня нараджэння Шантыра Фабіяна Гіляравіча (1887 – 1920), беларускага пісьменніка, публіцыста, грамадскага дзеяча
6 70 гадоў з дня нараджэння (1947) Саркісьяна Віктара Уладзіміравіча, артыста балета, балетмайстра, народнага артыста Беларусі
7 130 гадоў з дня нараджэння Папова Васіля Васілевіча (1887 – 1955), вучонага-геадэзіста, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі
8 25 гадоў з часу заснавання (1992) Беларускай асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій, добраахвотнага аб’яднання грамадзян, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій
9 110 гадоў з дня нараджэння Булыгіна Івана Андрэевіча (1907 – 1984), вучонага-фізіёлага, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заснавальніка беларускай школы фізіёлагаў
10 130 гадоў з дня нараджэння Перахода Вячаслава Іванавіча (1887 – 1964), вучонага ў галіне лесаводства і лясной эканомікі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
  75 гадоў з дня нараджэння (1942) Чыркуна Алега Міхайлавіча, беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
10-13 90 гадоў назад (1927) у Мінску адбыўся Другі Усебеларускі краязнаўчы з’езд
11 210 гадоў з дня нараджэння Орды Напалеона (1807 – 1883), беларускага мастака, кампазітара, піяніста
12 115 гадоў з дня нараджэння Лапіна Васіля Піліпавіча (1902 – 1991), беларускага і рускага спевака, заслужанага артыста Беларусі
13 105 гадоў з дня нараджэння Карпава Уладзіміра Барысавіча (1912 – 1977), беларускага пісьменніка, літаратурнага крытыка
  100 гадоў з дня нараджэння Дзідзенкі Рыгора Васілевіча (1917–1972), артыста эстрады, заслужанага артыста Беларусі
  90 гадоў з дня нараджэння Шэхава Мікалая Кірылавіча (1927 – 1999), артыста балета, народнага артыста Беларусі
14 110 гадоў з дня нараджэння Звонака Алеся (Пятра Барысавіча) (1907 – 1996), беларускага паэта, драматурга
  80 гадоў з дня нараджэння Стральцова Міхася (Міхаіла Лявонавіча) (1937 – 1987), беларускага пісьменніка, літаратурнага крытыка, перакладчыка
15 Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
18 95 гадоў з дня нараджэння Савіцкага Міхаіла Андрэевіча (1922 – 2010), беларускага мастака-жывапісца, народнага мастака Беларусі, народнага мастака СССР, Героя Беларусі
19 80 гадоў назад (1937) Надзвычайным XII Усебеларускім з’ездам Саветаў прынята Канстытуцыя БССР (у адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР 1936 г.)
20 70 гадоў з дня нараджэння (1947) Мазынскага Валерыя Яўгенавіча, беларускага рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
21 70 гадоў з дня нараджэння (1947) Фінберга Міхаіла Якаўлевіча, беларускага дырыжора, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі
22 95 гадоў з дня нараджэння Ціханава Івана Ціханавіча (1922 – 1993), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
  95 гадоў з дня нараджэння Марусалава Міхаіла Міхайлавіча (1922 –1982), дзеяча цыркавога мастацтва, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
  85 гадоў з дня нараджэння (1932) Міско Івана Якімавіча, скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага мастака Беларусі
23 Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
  100 гадоў з дня нараджэння Тырманд Эты (Эдзі) Майсееўны (1917 – 2008), беларускага кампазітара і педагога
  100 гадоў з дня нараджэння Карнавухава Яўгена Аляксандравіча (1917 – 1984), акцёра, народнага артыста Беларусі
  90 гадоў з дня нараджэння (1927) Аўдзеенка Ганны Васілеўны, беларускай спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі
  70 гадоў з дня нараджэння (1947) Кучынскага Валерыя Аляксандравіча, беларускага спевака, заслужанага артыста Беларусі
24 115 гадоў з дня нараджэння Хвораста Івана Маркавіча (1902 – 1983), танцоўшчыка, балетмайстра, збіральніка беларускага харэаграфічнага фальклору, заслужанага работніка культуры Беларусі
26 85 гадоў з дня выхаду (1932) першага нумара газеты “Літаратура і мастацтва”, грамадска-палітычнай і літаратурна-мастацкай газеты
27 110 гадоў з дня нараджэння Альсміка Пятра Іванавіча (1907 – 1992), селекцыянера-бульбаведа, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
28 90 гадоў з дня нараджэння Шашкова Анатоля Герасімавіча (1927 – 2011), вучонага ў галіне цеплафізікі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

***

145 гадоў з дня нараджэння Бялыніцкага-Бірулі Вітольда Каятанавіча (1872 – 1957), беларускага і рускага жывапісца-пейзажыста, народнага мастака Беларусі, народнага мастака Расіі
 



2017

Сакавік

1 110 гадоў з дня нараджэння Гінцбурга Аляксандра Ільіча (1907 – 1972), кінааператара і рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
 100 гадоў з дня нараджэння Шмакава Фёдара Іванавіча (1917 – 2009), акцёра, рэжысёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
  75 гадоў з дня нараджэння (1942) Перліна Уладзіміра Паўлавіча, беларускага віяланчэліста, педагога, дырыжора, заслужанага артыста Беларусі
2 45 гадоў назад (1972) у Брэсце заснаваны археалагічны музей “Бярэсце”, філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея
3 950 гадоў назад (1067) адбылася бітва на рацэ Нямізе паміж войскамі паўднёва-рускіх князёў Яраславічаў і полацкага князя Усяслава Брачыславіча
  75 гадоў з дня нараджэння (1942) Кавалёнка Уладзіміра Васілевіча, лётчыка-касманаўта СССР, двойчы Героя Савецкага Саюза
4 120 гадоў з дня нараджэння Шаранговіча Васіля Фаміча (1897 – 1938), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі
  100 гадоў з часу стварэння (1917) у Мінску першага атрада міліцыі на чале з М.В.Фрунзе
5 240 гадоў з дня нараджэння Маралёўскага Юзафа (1777 – 1845), беларускага паэта, педагога, кіраўніка Полацкай езуіцкай акадэміі ў 1816 – 1818 гг.
  100 гадоў з пачатку выдання (1917) у Мінску газеты “Известия Минского Совета рабочих и солдатских депутатов” (выдавалася да 18 кастрычніка 1917 г.)
6 160 гадоў з дня нараджэння Танфільева Гаўрылы Іванавіча (1857 – 1928), географа, батаніка, глебазнаўца, пачынальніка геабатанічных даследаванняў у Беларусі
7 145 гадоў з дня нараджэння Залатарова Васіля Андрэевіча (1872 – 1964), беларускага і рускага кампазітара і педагога, народнага артыста Беларусі
  105 гадоў з дня нараджэння Хадкевіча Тараса Канстанцінавіча (1912 – 1975), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
8 Дзень жанчын
  130 гадоў з дня нараджэння Фальскага Усевалада Сцяпанавіча (1887 – ?), беларускага грамадска-палітычнага, дзяржаўнага і культурнага дзеяча, акцёра, аднаго з стваральнікаў беларускага прафесійнага тэатра
  125 гадоў з дня нараджэння Чарвякова Аляксандра Рыгоравіча (1892 – 1937), дзяржаўнага дзеяча Беларусі
  100 гадоў з дня нараджэння Селіханава Сяргея Іванавіча (1917 – 1976), скульптара, народнага мастака Беларусі
11 215 гадоў з часу ўтварэння (1802) Віцебскай губерні (існавала да 10 сакавіка 1924 г.)
  130 гадоў з дня нараджэння Гаруна Алеся (сапр. Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч) (1887 – 1920), беларускага пісьменніка, драматурга, публіцыста, дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху
  95 гадоў з дня нараджэння Гамолкі Міколы (Мікалая Іванавіча) (1922 – 1992), беларускага пісьменніка
  70 гадоў з дня нараджэння (1947) Емяльянава Мікалая Генадзевіча, акцёра, заслужанага артыста Беларусі
14 115 гадоў з дня нараджэння Малчанава Паўла Сцяпанавіча (1902 – 1977), акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
  85 гадоў з дня нараджэння Рыжанкова Мікалая Аляксеевіча (1932 – 1994), скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
15 Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
18 75 гадоў з дня нараджэння (1942) Волкава Сяргея Анатолевіча, беларускага графіка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
19 80 гадоў з дня нараджэння (1937) Яфімавай Людмілы Барысаўны, харавога дырыжора, народнай артысткі Беларусі
20 120 гадоў з дня нараджэння Гікалы Мікалая Фёдаравіча (1897 – 1938), савецкага партыйнага і ваеннага дзеяча
  90 гадоў з пачатку радыёвяшчання (1927) на Віцебшчыне
27 90 гадоў з дня нараджэння Данілавай Аляксандры Юр’еўны (1927 – 2001), заслужанага архітэктара Беларусі
28 75 гадоў з дня нараджэння (1942) Фаміной Аліны Рыгораўны, беларускага мастака тэатральных лялек, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
29 70 гадоў з дня нараджэння (1947) Мартынава Аляксандра Сяргеевіча, артыста балета, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
31 130 гадоў з дня нараджэння Брэжгі Баляслава Рычардавіча (1887 – 1957), археолага, гісторыка, археографа, палеографа, філолага, даследчыка беларускай культурнай спадчыны
  65 гадоў назад (1952) у Мінску адкрылася бібліятэка імя Я.Купалы
  35 гадоў назад (1982) у Мінску адкрыўся тэатр-студыя кінаакцёра



2017

Красавік

1 460 гадоў з часу прыняцця (1557) “Уставы на валокі”, аднаго з галоўных дакументаў аграрнай рэформы XVI ст. у Вялікім княстве Літоўскім – валочнай памеры
  155 гадоў з дня нараджэння Багдановіча Адама Ягоравіча (1862 – 1940), беларускага этнографа, гісторыка культуры, мемуарыста
2 Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
  185 гадоў з дня нараджэння Баброўскага Паўла Восіпавіча (1832 – 1905), беларускага гісторыка, этнографа, ваеннага дзеяча
  165 гадоў з часу стварэння (1852) Віленскага цэнтральнага архіва старажытных актаў (створаны для збірання і зберажэння дакументаў часоў Вялікага княства Літоўскага на тэрыторыях Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Ковенскай губерняў, дзейнічаў па 1915 г.)
  80 гадоў з дня нараджэння (1937) Вуячыч Святланы Сямёнаўны, танцоўшчыцы, народнай артысткі Беларусі
4 460 гадоў з дня нараджэння Сапегі Льва Іванавіча (1557 – 1633), палітычнага, грамадскага і ваеннага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, дыпламата і мысліцеля
7 90 гадоў з дня нараджэння Міронава Валерыя Паўлавіча (1927 – 2008), артыста балета, народнага артыста Беларусі
7-17 100 гадоў назад (1917) у Мінску адбыўся І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту
8 80 гадоў з дня нараджэння Бастрыкава Юрыя Георгіевіча (1937 – 2011), спевака, народнага артыста Беларусі
9 70 гадоў з дня нараджэння (1947) Мацкевіча Івана Іванавіча, акцёра, заслужанага артыста Беларусі
10 110 гадоў з дня нараджэння Матусевіча Іосіфа Антонавіча (1907 – 1985), акцёра, народнага артыста Беларусі
11 90 гадоў з часу прыняцця (1927) VIII Усебеларускім з’ездам Саветаў другой Канстытуцыі БССР
12 90 гадоў з дня нараджэння Кісялеўскага Леаніда Іванавіча (1927 – 1991), вучонага-фізіка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі
16 Вялікдзень (па календарах праваслаўнай і каталіцкай канфесій)
17 100 гадоў з дня нараджэння Бражніка Леаніда Фёдаравіча (1917 – 1992), спевака, народнага артыста Беларусі
  85 гадоў з часу заснавання (1932) у Мінску Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 1967 г. на правах навукова-даследчага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі)
19 105 гадоў з дня нараджэння Прокшы Леаніда Януаравіча (1912 – 1994), беларускага пісьменніка
22-24 80 гадоў назад (1937) у Мінску адбылася Усебеларуская нарада архіўных работнікаў
23 85 гадоў з часу заснавання (1932) Саюза кампазітараў Беларусі (створаны як аўтаномная секцыя пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі, з 1938 г. самастойная арганізацыя)
  70 гадоў з дня нараджэння (1947) Дзягілевай Галіны Аляксееўны, беларускай актрысы, рэжысёра, кіраўніка-дырэктара Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра “Зьніч”
24 125 гадоў з дня нараджэння Сіманоўскага Іосіфа Бенцыянавіча (1892 – 1967), беларускага бібліятэказнаўца, бібліёграфа, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
25 Радаўніца
  115 гадоў з дня нараджэння Воінкава Васіля Віктаравіча (1902 – 1986), акцёра, заслужанага артыста Беларусі
26 175 гадоў назад (1842) скончылася будаўніцтва Брэсцкай крэпасці
29 95 гадоў з часу адкрыцця (1922) у Гомелі першай у Беларусі санітарна-эпідэміялагічнай станцыі
30 95 гадоў з дня нараджэння Грачынскага Вітольда Феліксавіча (1922 –1993), акцёра, заслужанага артыста Беларусі

***

100 гадоў з часу адкрыцця (1917) у Мінску Першага беларускага таварыства драмы і камедыі (існавала да сярэдзіны 1920 г.)

60 гадоў з часу выхаду (1957) першага нумара дзіцячага літаратурна-мастацкага часопіса “Вясёлка”

30 гадоў з часу заснавання (1987) Беларускага фонду культуры, добраахвотнай грамадскай арганізацыі, дзейнасць якой накіравана на адраджэнне і развіццё нацыянальных традыцый, мовы, краязнаўчага руху



2017

Май

1 Свята працы
75 гадоў з дня нараджэння (1942) Басалыгі Міхаіла Самуілавіча, беларускага графіка
2 90 гадоў з дня нараджэння Кудрэвіча Уладзіміра Уладзіміравіча (1927 –2003), беларускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі
3 140 гадоў з дня нараджэння Грыневіча Антона Антонавіча (1877 – 1937), збіральніка і папулярызатара беларускага музычнага фальклору, педагога, выдаўца, кампазітара
85 гадоў з дня нараджэння (1932) Іткінай Марыі Лявонаўны, беларускай спартсменкі і трэнера, заслужанага дзеяча фізічнай культуры Беларусі
6 110 гадоў з дня нараджэння Гастэлы Мікалая Францавіча (1907 – 1941), лётчыка, Героя Савецкага Саюза
8 90 гадоў з дня нараджэння Сідарава Юрыя Уладзіміравіча (1927 – 2004), акцёра, народнага артыста Беларусі
  70 гадоў з дня нараджэння (1947) Экнадыёсава Уладзіміра Сяргеевіча, артыста оперы, народнага артыста Беларусі
9 Дзень Перамогі
  125 гадоў з дня нараджэння Мялешкі Міхаіла Вінцэнтавіча (1892 – 1941), беларускага гісторыка, архівіста, этнографа, публіцыста
80 гадоў з дня нараджэння (1937) Бараноўскага Анатоля Васілевіча, жывапісца, народнага мастака Беларусі
11 120 гадоў з дня нараджэння Тычыны Анатоля Мікалаевіча (1897 – 1986), беларускага графіка, аднаго з заснавальнікаў беларускай кніжнай графікі
  70 гадоў з дня нараджэння (1947) Баравіковай Раісы Андрэеўны, беларускай паэтэсы
14 Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
  110 гадоў з дня нараджэння Жыновіча (сапр. Жыдовіч) Іосіфа Іосіфавіча (1907 – 1974), цымбаліста, дырыжора, кампазітара і педагога, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
  110 гадоў з дня нараджэння Яругіна Міхаіла Паўлавіча (1907 – 1990), вучонага-матэматыка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
15 135 гадоў з дня нараджэння Галубка (сапр. Голуб) Уладзіслава Іосіфавіча (1882 – 1937), драматурга, рэжысёра, першага народнага артыста Беларусі
17 110 гадоў з дня нараджэння Казлова Мікалая Сямёнавіча (1907 – 1993), хіміка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
20 175 гадоў з дня нараджэння Ваейкава Аляксандра Іванавіча (1842 – 1916), рускага кліматолага і географа, заснавальніка кліматалогіі ў Расіі, даследчыка Беларускага Палесся
  115 гадоў з дня нараджэння Пушчы Язэпа (сапр. Плашчынскі Іосіф Паўлавіч) (1902 – 1964), беларускага паэта
  75 гадоў з дня нараджэння Галкоўскага Міхаіла Фёдаравіча (1942 – 2010), беларускага спевака, заслужанага артыста Беларусі
22 110 гадоў з дня нараджэння Аладавай Алены Васілеўны (1907 – 1986), мастацтвазнаўца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
  75 гадоў з дня нараджэння (1942) Уродніча Уладзіміра Васілевіча, беларускага жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
  55 гадоў назад (1962) уступіў у лік дзеючых першы ў Беларусі доследны ядзерны рэактар
24 90 гадоў з дня нараджэння (1927) Бядулі Уладзіміра Лявонцьевіча, гаспадарчага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы, заслужанага работніка культуры Беларусі
25 135 гадоў з дня нараджэння Любімава Ісідара Еўсцігнеевіча (1882 – 1937), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Беларусі
  110 гадоў назад (1907) у Вільні адбыўся з’езд народных настаўнікаў Беларусі. Стварэнне Беларускага настаўніцкага саюза
27 85 гадоў з дня ўтварэння (1932) Саюза беларускіх пісьменнікаў
28 90 гадоў з часу стварэння (1927) Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР (з мая 1993 г. Беларускі дзяржаўны архіў, з чэрвеня 1995 г. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь)
  80 гадоў з дня нараджэння Ціхановіча Генрыха Яўгенавіча (1937 – 2000), беларускага мастака
29 110 гадоў з дня нараджэння Талкачова Сямёна Львовіча (1907 – 1970), піяніста, народнага артыста Беларусі
30 80 гадоў з дня нараджэння (1937) Раеўскага Ігара Іванавіча, дырыжора, хормайстра, заслужанага артыста Беларусі

***

25 гадоў з часу ўводу (1992) у абарачэнне разліковых білетаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь




2017

Чэрвень

5 80 гадоў з дня нараджэння (1937) Занковіча Валянціна Паўлавіча, беларускага архітэктара і скульптара
7 85 гадоў з дня нараджэння Герчыка Міхаіла Навумавіча (Майсея Беньямінавіча) (1932 – 2008), беларускага пісьменніка
8 95 гадоў з дня нараджэння Белага Уладзіміра Аляксеевіча (1922 – 1994), вучонага ў галіне механікі металапалімерных сістэм, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі
  85 гадоў з дня нараджэння (1932) Чудакова Барыса Сцяпанавіча, ваеннага дырыжора, заслужанага артыста Беларусі
  75 гадоў з дня нараджэння (1942) Манаковай Лідзіі Аляксееўны, беларускага рэжысёра, тэатральнага педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
  50 гадоў назад (1967) у Смольні каля вёскі Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна адкрыта мемарыяльная сядзіба, філіял літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа
10 115 гадоў з дня нараджэння Брадзянскага Барыса Львовіча (1902 – 1945), сцэнарыста, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
11 100 гадоў з дня нараджэння Аляксандрава Мікалая Мікалаевіча (1917 – 1981), урача-анколага, дырэктара навукова-даследчага інстытута анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, члена-карэспандэнта Акадэміі медыцынскіх навук СССР, Героя Сацыялістычнай Працы
  75 гадоў з дня нараджэння (1942) Пятрова Яраслава Фёдаравіча, спевака, народнага артыста БССР
14 150 гадоў з дня нараджэння Доўнар-Запольскага Мітрафана Віктаравіча (1867 – 1934), гісторыка, эканаміста, этнографа, заснавальніка беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі
  115 гадоў з дня нараджэння Краўцова Валянціна Акімавіча (1902 – 1963), акцёра, заслужанага артыста Беларусі
16 120 гадоў з дня нараджэння Шлюбскага Аляксандра Ануфрыевіча (1897 – 1941), этнографа, фалькларыста, бібліёграфа. Удзельнічаў у арганізацыі архіваў у Веліжы, Віцебску, Оршы, Полацку ў 1918 – 1923 гг.
  80 гадоў з дня нараджэння (1937) Мілаванава Аўгусціна Лазаравіча, акцёра, народнага артыста Беларусі
18 80 гадоў з дня нараджэння Пятроўскага Сяргея Уладзіміравіча (1937 – 1999), кінааператара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
19 105 гадоў з дня нараджэння Бітэля Пётры (Пятра Іванавіча) (1912 – 1991), беларускага паэта, перакладчыка
20 380 гадоў назад (1637) Ружаны атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права і герб
  105 гадоў з дня нараджэння Паплаўскага Канстанціна Іосіфавіча (1912 – 1984), харавога дырыжора, кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
22 115 гадоў з дня нараджэння Юркевіча Івана Данілавіча (1902 – 1991), геабатаніка, фенолага, лесавода, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
  60 гадоў з дня адкрыцця (1957) Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея
24 240 гадоў з дня нараджэння Ходзькі (Барэйкі) Яна (1777 – 1851), беларускага грамадскага дзеяча, пісьменніка
26 95 гадоў з часу заснавання (1922) у Беларусі пракуратуры (заснавана пастановай ЦВК БССР)

***

40 гадоў назад (1977) пачата будаўніцтва Мінскага метрапалітэна



Далей >>

Новости отрасли
23 февраля 2017 г.
22 февраля в Художественной галерее Михаила Савицкого состоялось открытие выставки «Минск Иосифа Лангбарда» Подробнее >>
22 февраля 2017 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и портал TUT.BY представили очередной выпуск совместного проекта "Как это было" Подробнее >>
15 февраля 2017 г.
В БелНИИДАД издано методическое пособие "Публикация документов архивно-следственных дел советского периода" Подробнее >>
15 февраля 2017 г.
В рамках открытия конференции, посвящённой 100-летию милиции Беларуси, состоялась презентация выставки «На страже порядка», подготовленной сотрудниками Государственного архива Минской области Подробнее >>
15 февраля 2017 г.
Да 80-годдзя з дня нараджэння Міхася Стральцова Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў і партал TUT.BY ўяўляюць чарговы выпуск сумеснага праекта «Гэта мы» Подробнее >>
08 февраля 2017 г.
К 100-летию милиции Государственный архив Минской области подготовил документальную выставку «На страже порядка» Подробнее >>