Разделы
Органы архивного дела и делопроизводства и система государственных архивных учреждений
Государственный контроль в сфере архивного дела и делопроизводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Услуги
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Год бережливости
Восстание 1863-1864 годов на территории Беларуси

Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі

Каляндар на 2012 год
1150 гадоў назад (862) у летапісах упершыню ўпамінаецца Полацк (Полотеск, Полотьск, Полтеск) студзень люты сакавік красавік май чэрвень ліпень жнівень верасень кастрычнік лістапад снежань



1150 гадоў назад (862) у летапісах упершыню ўпамінаецца Полацк (Полотеск, Полотьск, Полтеск)
1020 гадоў з часу стварэння (992) Полацкай епархіі
945 гадоў назад (1067) у “Аповесці мінулых гадоў” упершыню ўпамінаецца Мінск (Меньск, Менеск)
945 гадоў назад (1067) у летапісах упершыню ўпамінаецца Орша (Рьша)
915 гадоў назад (1097) у летапісах упершыню ўпамінаецца Пінск (Пинеск, Пиньск)
910 гадоў назад (1102) заснаваны Барысаў (паводле вызначэння В.М. Тацішчава)
885 гадоў назад (1127) у летапісах упершыню ўпамінаецца Гродна (Городень)
885 гадоў назад (1127) у летапісах упершыню ўпамінаецца Клецк (Клеческ)
870 гадоў назад (1142) у летапісах упершыню ўпамінаюцца Гомель (Гомий) і Рагачоў
865 гадоў назад (1147) у летапісах упершыню ўпамінаецца Брагін (Брягин)
860 гадоў назад (1152) у Полацку пачалося будаўніцтва Спаса-Ефрасіньеўскага храма мясцовым дойлідам Іаанам (заказчыца Ефрасіння)
760 гадоў назад (1252) у летапісах упершыню ўпамінаюцца Навагрудак (Новгородок), Слонім (Услонім), Ваўкавыск (Волковыескъ) і Здзітаў (цяпер вёска ў Бярозаўскім раёне)
745 гадоў назад (1267) заснаваны Магілёў (паводле Магілёўскай хронікі, іншыя дакументы адносяць заснаванне Магілёва да 1320 г.)
725 гадоў назад (1287) у летапісах упершыню ўпамінаецца Кобрын
705 гадоў з часу ўваходжання (1307) Полацкага княства ў склад Вялікага княства Літоўскага на правах аўтаноміі паводле дагавора – “ряда”
650 гадоў назад (1362) войскі Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам разграмілі аб’яднаныя сілы Залатой Арды на р. Сінія Воды
625 гадоў назад (1387) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Бабруйск (Бобровск, Бобруеск, Бобрусек) і Ігумен (з 1923 г. Чэрвень)
605 гадоў назад (1407) заключаны гандлёвы дагавор паміж Полацкам і Рыгаю
605 гадоў назад (1407) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Докшыцы
565 гадоў назад (1447) з’явіліся першыя пісьмовыя звесткі пра Радашковічы
560 гадоў з часу першага ўпамінання (1452) у пісьмовых крыніцах Драгічына (спачатку меў назву Давячоравічы)
535 гадоў з часу першага ўпамінання (1477) у пісьмовых крыніцах горада Бяроза (спачатку вёска ў Слонімскім, затым Кобрынскім паветах, да 1940 г. Бяроза Картузская, Картуз-Бяроза)
525 гадоў назад (1487) з’явіліся першыя пісьмовыя звесткі пра горад Пружаны (пачатковая назва Дабучын)
500 гадоў назад (1512) упершыню ўпамінаюцца Хойнікі як вёска так званага Брагінскага графства ў Вялікім княстве Літоўскім
495 гадоў з пачатку выдавецкай дзейнасці (1517) Францыска Скарыны ў Празе (да 1519 г. выдадзена 23 кнігі Бібліі)
490 гадоў з часу стварэння (1522) Францыскам Скарынам друкарні ў Вільні, першай на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Выданне “Малой падарожнай кнігі”
485 гадоў з дня нараджэння Астрожскага Канстанціна Васіля (1527 – 1608), палітычнага і культурнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага
460 гадоў з часу першага ўпамінання (1552) у пісьмовых крыніцах горада Паставы
460 гадоў з часу першага ўпамінання (1552) у пісьмовых крыніцах мястэчка Лагішын (зараз гарадскі пасёлак у Пінскім раёне)
460 гадоў з часу першага ўпамінання (1552) у пісьмовых крыніцах мястэчка Ружаны (зараз гарадскі пасёлак у Пружанскім раёне)
450 гадоў з часу выдання (1562) Сымонам Будным у Нясвіжскай друкарні “Катэхізіса”
450 гадоў назад нарадзіўся Макоўскі Тамаш (1562 або 1575 – 1630), беларускі картограф, гравёр, друкар
445 гадоў назад (1567) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Міёры (Мёры)
435 гадоў з дня нараджэння Сматрыцкага Мялеція (свецкае імя Максім Герасімавіч) (1577 – 1633), беларускага і ўкраінскага пісьменніка-палеміста, грамадскага і царкоўнага дзеяча
435 гадоў з часу атрымання (1577) гарадамі Магілёў, Мазыр і мястэчкам Ула (цяпер гарадскі пасёлак у Полацкім раёне) самакіравання паводле магдэбургскага права
425 гадоў назад (1587) Ліда атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права
415 гадоў назад (1597) Віцебск атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
415 гадоў назад нарадзіўся Філіповіч Афанасій (1597 – 1648), беларускі пісьменнік-публіцыст, грамадскі, палітычны і царкоўны дзеяч
395 гадоў з часу заснавання (1617) гімназіі ў Слуцку, адной са старэйшых сярэдніх навучальных устаноў у Беларусі (з 1788 г. публічнае евангелісцкае вучылішча, з 1809 г. павятовае вучылішча, з 1827 г. гімназія, у 1868 – 1918 гг. класічная гімназія)
370 гадоў з дня нараджэння Абуховіча Тэадора (1642 – 1707), пісьменніка-мемуарыста, дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага
360 гадоў назад (1652) мястэчкі Капыль і Жыровічы (зараз вёска, цэнтр сельсавета ў Слонімскім раёне) атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права
345 гадоў з часу адкрыцця (1667) першага ў Беларусі міждзяржаўнага паштовага маршрута: Вільня – Мінск – Магілёў – Смаленск – Масква
295 гадоў назад (1717) заснавана Налібоцкая шкляная мануфактура (вёскі Налібакі і Янкавічы Стаўбцоўскага раёна), адна з буйнейшых шкляных мануфактур у Беларусі ў XVIII – XIX cт. (існавала па 1866 г.)
275 гадоў назад (1737) заснавана шкляная мануфактура ў мястэчку Урэчча (зараз у Любанскім раёне, існавала па 1846 г.)
270 гадоў з часу заснавання (1742) Свержанскай фаянсавай мануфактуры (мяст. Свержань Навагрудскага павета, зараз вёска Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна, існавала па 1760 г.)
260 гадоў назад (1752) заснавана Нясвіжская суконная мануфактура (існавала па 1867 г.)
250 гадоў назад (1762) мястэчкі Бобр (зараз гарадскі пасёлак у Крупскім раёне), Стары Мядзел (зараз частка горада Мядзел) і горад Шклоў атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права
250 гадоў назад (1762) у Гродне заснавана балетнае вучылішча (існавала да 1785 г.)
245 гадоў назад нарадзіўся Кажынскі Мацей (1767 – 1823), спявак, акцёр, рэжысёр і антрэпрэнёр, стваральнік першага пастаяннага тэатра ў Мінску (на польскай мове)
240 гадоў з часу ўтварэння (1772) Магілёўскай губерні (існавала ў 1772 – 1778 гг. і 1802 – 1919 гг.)
235 гадоў назад нарадзіўся Аляшкевіч Іосіф Іванавіч (1777 – 1830), беларускі жывапісец-партрэтыст
235 гадоў назад (1777) пачалося будаўніцтва Гомельскага палаца-паркавага ансамбля
235 гадоў назад (1777) заснавана Слонімская друкарня (існавала па 1782 г.)
225 гадоў назад (1787) у Полацку пачала дзейнічаць друкарня пры Полацкім езуіцкім калегіуме (існавала па 1820 г.)
215 гадоў назад (1797) распрацаваны першы праектны план забудовы Мінска
215 гадоў назад (1797) заснавана Мінская губернская друкарня (існавала па 1917 г.)
215 гадоў назад (1797) заснавана Віцебская губернская друкарня (існавала па 1917 г. з перапынкам у 1812 – 1815 гг.)
215 гадоў назад (1797) пачалося будаўніцтва Бярэзінскага канала, які злучыў басейны рэк Днепр і Заходняя Дзвіна (будаўніцтва скончана ў 1805 г.)
200 гадоў назад (1812) у Полацку пачала дзейнічаць езуіцкая акадэмія (з правамі ўніверсітэта, існавала па 1820 г.)
170 гадоў з часу заснавання (1842) у Лагойскім замку братамі К. і Я. Тышкевічамі першага ў Беларусі гісторыка-археалагічнага музея (музея старажытнасцей)
160 гадоў назад (1852) тэатр В. Дуніна-Марцінкевіча паставіў у Мінску першую беларускую оперу “Сялянка” (“Ідылія”) (музыка С. Манюшкі і К. Кжыжаноўскага, лібрэта В. Дуніна-Марцінкевіча)
150 гадоў з часу выдання (1862) беларускага буквара (выдадзены ў Варшаве А.У. Аскеркам)
150 гадоў з часу выдання (1862) нелегальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай, першай беларускамоўнай газеты “Mużyckaja prauda” (“Мужыцкая праўда”). Выдавалася ў 1862 – 1863 гг. К. Каліноўскім, Ф. Ражанскім, С. Сангіным (Сонгіным), В. Урублеўскім
150 гадоў з часу заснавання (1862) Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў (існаваў па 1903 г.)
150 гадоў з пачатку заснавання (1862) Гродзенскай тытунёвай фабрыкі (у 1964 – 1988 гг. галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання “Нёман”, цяпер рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман”)
140 гадоў з часу адкрыцця (1872) Полацкай настаўніцкай семінарыі (з 1912 г. імя Я.П. Кульнева, існавала па 1918 г.)
140 гадоў з часу адкрыцця (1872) у Мінску адзінага ў Беларусі вучылішча арганістаў (існавала па 1897 г.)
140 гадоў з пачатку вытворчасці (1872) паперы на Добрушскай папяровай фабрыцы (з 1951 г. цэлюлозна-папяровы камбінат, цяпер філіял “Добрушская фабрыка “Герой працы” адкрытага акцыянернага таварыства “Беларускія шпалеры”)
140 гадоў назад (1872) заснавана чыгуначная станцыя Асіповічы Лібава-Роменскай чыгункі
135 гадоў з часу заснавання (1877) Віцебскага чыгуналіцейна-машынабудаўнічага завода (з 1922 г. імя Камінтэрна, у 1940 г. на базе завода створаны Віцебскі станкабудаўнічы завод імя Камінтэрна, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “ВІСТАН”)
130 гадоў назад (1882) пачалося будаўніцтва чыгункі Пінск – Жабінка
125 гадоў назад (1887) завершана пракладка чыгуначнай лініі Гомель – Бранск Палескай чыгункі
120 гадоў назад (1892) у Пінску заснавана запалкавая фабрыка “Прагрэс – Вулкан” (у 1959 г. на базе фанернага завода і запалкавай фабрыкі створаны фанерна-запалкавы камбінат, з 1971 г. у вытворчым аб’яднанні “Пінскдрэў”, цяпер закрытае акцыянернае таварыства “Холдынгавая кампанія “Пінскдрэў”)
120 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю (1892) у Мінску трамвая-конкім
120 гадоў назад (1892) пачала сваю работу першая на тэрыторыі Расійскай Імперыі Віцебская акулярная фабрыка (дзейнічала да 1941 г.)
120 гадоў назад нарадзіўся Бразер Абрам Маркавіч (1892 – 1942), беларускі скульптар, жывапісец і графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
115 гадоў з часу заснавання (1897) у Віцебску школы-майстэрні Ю. Пэна (існавала па 1918 г.)
115 гадоў назад (1897) праводзіўся першы ўсеагульны перапіс насельніцтва ў Расіі, паводле якому на тэрыторыі Беларусі (у сучасных межах) жыло 6380 тыс. чалавек
115 гадоў з часу заснавання (1897) Магілёўскага царкоўна-археалагічнага музея (існаваў па 1918 г., экспанаты перададзены Магілёўскаму губернскаму музею)
110 гадоў назад (1902) у Пецярбургу беларусамі – студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў створана культурна-асветная арганізацыя “Круг беларускай народнай прасветы і культуры” (існавала па 1904 г.)
110 гадоў назад (1902) у Барысаве адкрыта папяровая фабрыка “Папірус” (дзейнічала па 1925 г.)
110 гадоў назад (1902) у Ваўкавыску створаны чыгуналіцейны завод (цяпер рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Ваўкавыскі завод ліцейнага абсталявання”)
110 гадоў назад (1902) праз Магілёў пракладзена Пецярбургска-Адэская чыгунка
105 гадоў назад (1907) у Вільні створана выдавецтва “Нашай Нівы” (існавала па 1914 г.)
105 гадоў назад (1907) створана першая беларуская тэатральная трупа Ігната Буйніцкага (існавала па 1913 г.)
105 гадоў назад (1907) у Мінску заснаваны лесапільны завод (з 1921 г. механасталярны завод “Дрэваапрацоўшчык”, на базе якога ў 1940 г. створаны радыёзавод, з 1958 г. Мінскі прыладабудаўнічы завод, з 1992 г. Беларускае вытворчае аб’яднанне радыётэхнікі “БелВАР”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі прыборабудаўнічы завод”)
105 гадоў з часу адкрыцця (1907) Мінскага музычнага вучылішча. Заснавана па ініцыятыве скрыпача Н. Рубінштэйна (існавала па 1915 г.)
100 гадоў назад (1912) створаны Мінскі гарадскі музей (існаваў па 1915 г.)
100 гадоў з часу выдання (1912) у Пецярбургу літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага альманаха “Маладая Беларусь” (выдаваўся па 1913 г.)
100 гадоў назад (1912) ва ўрочышчы Ялізава (цяпер рабочы пасёлак у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці) пабудаваны шклозавод (пасля 1917 г. меў назву “Кастрычнік”, з 2002 г. Беларуска-Аўстрыйскае сумеснае закрытае акцыянернае таварыства “Шклозавод Ялізава”)
95 гадоў назад нарадзіўся Амельянюк Уладзімір Сцяпанавіч (1917 – 1942), адзін з арганізатараў Мінскага антыфашысцкага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза
95 гадоў назад нарадзіўся Сурначоў Мікола (Мікалай Мікалаевіч) (1917 – 1945), беларускі паэт
90 гадоў з часу заснавання (1922) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (заснавана як аб’яднаная Беларуская дзяржаўная і ўніверсітэцкая бібліятэка, з 1926 г. Беларуская дзяржаўная бібліятэка, з 1932 г. імя У.І. Леніна, з 1992 г. сучасная назва)
90 гадоў з часу заснавання (1922) Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі, навуковага цэнтра нацыянальнай бібліяграфіі і статыстыкі друку (заснавана як Беларуская кніжная палата пры Беларускай дзяржаўнай і ўніверсітэцкай бібліятэцы, з 1977 г. самастойная ўстанова ў сістэме Дзяржкамдруку Беларусі, да 1992 г. называлася Дзяржаўная кніжная палата Беларусі)
90 гадоў з часу заснавання (1922) у Вільні Беларускай драматычнай майстроўні, аматарскай тэатральнай студыі (існавала да 1925 г.)
90 гадоў назад (1922) у Мінску адкрылася першая ў Беларусі станцыя хуткай медыцынскай дапамогі
90 гадоў з часу стварэння (1922) сталярнай майстэрні ў Бабруйску (з 1926 г. мэблевая фабрыка ім. С.М. Халтурына, у 1971 – 1990 гг. у вытворчым аб’яднанні “Бабруйскдрэў”, з 1992 г. народнае аб’яднанне “Бабруйскмэбля”, з 2000 г. закрытае акцыянернае таварыства “Бабруйскмэбля”)
90 гадоў з часу заснавання (1922) педагагічнага факультэта БДУ (з 1931 г. Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны істытут, з 1935 г. Мінскі педагагічны інстытут, з 1993 г. Беларускі педагагічны ўніверсітэт, з 1995 г. імя М. Танка)
90 гадоў назад (1922) у Радашковічах пачала працаваць беларуская гімназія імя Ф. Скарыны (існавала па 1928 г.)
85 гадоў з часу выхаду (1927) першага нумара літаратурна-мастацкага часопіса “Узвышша” (выходзіў у Мінску па 1931 г.)
85 гадоў назад (1927) у г.п. Тураве адкрыўся краязнаўчы музей
85 гадоў з часу заснавання (1927) Навукова-даследчага санітарна-гігіенічнага інстытута Міністэрства аховы здароўя Беларусі
85 гадоў з пачатку будаўніцтва (1927) Асінаўскай дзяржаўнай раённай электрастанцыі (БелДРЭС). Дала першы ток у 1930 г.
85 гадоў назад (1927) заснаваны Гродзенскі дзяржаўны заапарк
85 гадоў назад (1927) у Слоніме заснавана кардонная фабрыка “Альбярцін” (з 1988 г. народнае прадпрыемства “Альбярцін”, з 1995 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Слонімскі кардонна-папяровы завод “Альбярцін”)
80 гадоў з часу стварэння (1932) Дзяржаўнага акадэмічнага рускага драматычнага тэатра Беларусі (створаны ў Бабруйску на базе вандроўнай рускай трупы як Дзяржаўны рускі драматычны тэатр БССР, з 1955 г. імя М. Горкага, з 1994 г. акадэмічны, з 1999 г. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага)
80 гадоў з часу заснавання (1932) Істытута торфу Акадэміі навук Беларусі (з 1990 г. Інстытут праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі)
80 гадоў з часу адкрыцця (1932) Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (з 1992 г. Беларуская акадэмія музыкі)
80 гадоў з часу заснавання (1932) у Мінску Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 1967 г. на правах навукова-даследчага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі)
75 гадоў назад (1937) пушчана 1-я чарга Аршанскага льнокамбіната
75 гадоў з часу адкрыцця (1937) Мінскага музычнага вучылішча імя М.І. Глінкі (на базе Беларускага дзяржаўнага музычнага тэхнікума)
75 гадоў назад (1937) створана Беларуская дзяржаўная філармонія
65 гадоў назад (1947) уступіў у лік дзеючых Маладзечанскі ліцейна-механічны завод (з 1959 г. станкабудаўнічы завод, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Маладзечанскі станкабудаўнічы завод)
65 гадоў з часу заснавання (1947) Мінскага мастацкага вучылішча (з 1969 г. імя А.К. Глебава, цяпер Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К. Глебава)
65 гадоў назад (1947) створана Беларускае таварыства “Веды”, грамадская асветная арганізацыя (першапачаткова існавала ў складзе Усесаюзнага таварыства “Веды”)
65 гадоў назад (1947) выдаў першую прадукцыю (аўтамабіль МАЗ – 205) Мінскі аўтамабільны завод (з 1975 г. галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання “БелаўтаМАЗ”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “МАЗ”)
65 гадоў назад (1947) уведзена ў эксплуатацыю першая чарга Мінскага тонкасуконнага камбіната (з 1981 г. Мінскае вытворчае тонкасуконнае аб’яднанне, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Сукно”)
65 гадоў назад (1947) заснаваны Магілёўскі машынабудаўнічы тэхнікум (з 1965 г. Магілёўскі політэхнічны тэхнікум, цяпер Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж)
65 гадоў назад (1947) заснаваны Крычаўскі завод гумавых вырабаў (цяпер рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства “Крычаўскі завод гумавых вырабаў”)
65 гадоў з часу заснавання (1947) у Скідзелі Беларускага цукровага камбіната (заснаваны на базе Скідзельскага буракасаўгаса, Гродзенскай буракабазы і Беларускага цукровага завода, з 1997 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Скідзельскі цукровы камбінат”)
60 гадоў з часу стварэння (1952) Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча (у 1959 – 1964 гг. Беларускі дзяржаўны ансамбль песні і танца, з 1965 г. Дзяржаўны народны хор БССР, з 1983 г. акадэмічны, з 1988 г. імя Г.І. Цітовіча, з 1992 г. Дзяржаўны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча, з 2002 г. сучасная назва)
60 гадоў з часу выдання (1952) у Мінску літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса “Нёман”
60 гадоў з часу заснавання (1952) Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава (да 1963 г. Інстытут энергетыкі Акадэміі навук Беларусі, з 1963 г. Інстытут цепла- і масаабмену, з 1990 г. Акадэмічны навуковы комплекс “Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава)
60 гадоў назад (1952) у Мінску адкрыта першая тралейбусная лінія
60 гадоў назад (1952) у Рэчыцы заснаваны краязнаўчы музей
60 гадоў назад (1952) заснаваны Мазырскі педагагічны інстытут (з 1964 г. імя Н.К. Крупскай, з 2002 г. Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, з 2006 г. імя І.П. Шамякіна)
60 гадоў назад (1952) створаны Аршанскі завод швейных машын (з 1968 г. завод лёгкага машынабудавання “Легмаш”, з 1977 г. галаўное прадпрыемства Усесаюзнага вытворчага аб’яднання “Прамшвеймаш”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Завод “Легмаш”)
55 гадоў назад (1957) заснаваны Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 1993 г. імя К. Крапівы)
55 гадоў з часу заснавання (1957) Крычаўскага цэментна-шыфернага камбіната (створаны на базе цэментнага і шыфернага заводаў, з 1980 г. вытворчае аб’яднанне “Крычаўцэментнашыфер”, цяпер вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Крычаўцэментнашыфер”)
55 гадоў назад (1957) выдаў першую прадукцыю Мінскі завод аўтаматычных ліній (з 1976 г. галаўное прадпрыемства Мінскага вытворчага аб’яднання па выпуску аўтаматычных ліній, цяпер вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Мінскі завод аўтаматычных ліній імя П.М. Машэрава”)
55 гадоў з часу выпуску (1957) першай прадукцыі Полацкім заводам шкловалакна (з 1982 г. галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання “Шкловалакно”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Полацк-Шкловалакно”)
50 гадоў з часу стварэння (1962) Беларускага таварыства аховы прыроды
50 гадоў з часу стварэння (1962) Саюза кінематаграфістаў Беларусі (створаны на І з’ездзе работнікаў кіно 15 лістапада 1962 г.)
50 гадоў назад (1962) выдаў першую прадукцыю (халадзільнік Мінск – 1) Мінскі завод халадзільнікаў (з 1977 г. галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання “Атлант”, з 1993 г. акцыянернае таварыства “Атлант”, цяпер закрытае акцыянернае таварыства “Атлант”)
50 гадоў назад (1962) у Мінску створана рэспубліканская школа-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву (з 1991 г. Беларускі ліцэй мастацтва)
45 гадоў назад (1967) пачата будаўніцтва Магілёўскага ліфтабудаўнічага завода (цяпер рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання”)
45 гадоў назад (1967) створаны Гродзенскі гісторыка-археалагічны запаведнік
45 гадоў назад (1967) пачаў сваю дзейнасць Гродзенскі прадзільна-нітачны камбінат (да 1973 г. бавоўнапрадзільная фабрыка, з 1980 г. галаўное прадпрыемства Гродзенскага вытворчага прадзільна-нітачнага аб’яднання, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Гранітэкс”)
45 гадоў назад (1967) у Заслаўі створаны гісторыка-археалагічны запаведнік (з 1986 г. Дзяржаўны гісторыка-культурны запаведнік “Заслаўе”)
45 гадоў назад (1967) створана Гродзенская фабрыка пальчаткавых вырабаў (цяпер Гродзенская пальчаткавая фірма “Акцэнт” адкрытае акцыянернае таварыства)
40 гадоў назад (1972) на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва “Беларусь” створана выдавецтва “Мастацкая літаратура”
40 гадоў з часу стварэння (1972) Гандлёва-прамысловай палаты, незалежнай грамадскай арганізацыі, якая спрыяе развіццю гандлёва-эканамічных і навукова-тэхнічных сувязей Беларусі з замежнымі краінамі
40 гадоў назад (1972) у г. Бабруйску пачаў сваю работу Беларускі шынны камбінат (з 1976 г. вытворчае аб’яднанне “Бабруйскшына”, з 1991 г. “Белшына”, з 2000 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Белшына”)
40 гадоў назад (1977) заснаваны Музей старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (адкрыты ў 1979 г.)
25 гадоў з часу заснавання (1987) Інстытута радыёбіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
25 гадоў з часу стварэння (1987) Дзяржаўнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь (зараз Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь”)
25 гадоў з часу заснавання (1987) у Мінску Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры
25 гадоў з часу стварэння (1987) Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі, добраахвотнай грамадскай творчай арганізацыі работнікаў тэатральнага мастацтва (створаны на базе Беларускага тэатральнага аб’яднання)
25 гадоў з часу заснавання (1987) Саюза дызайнераў Беларусі, добраахвотнай грамадскай творчай арганізацыі спецыялістаў у галіне дызайну
25 гадоў назад (1987) заснаваны Мінскі драматычны тэатр “Дзе-Я?” (з 2004 г. мае назву Новы драматычны тэатр г. Мінска)
20 гадоў назад (1992) выйшаў у свет часопіс “Тэатральная Беларусь” (з 1995 г. меў назву “Тэатральная творчасць”, выдаваўся па 1998 г.)
20 гадоў назад (1992) створаны Саюз майстроў народнай творчасці Беларусі, добраахвотная творчая грамадская арганізацыя майстроў народнай творчасці і традыцыйных мастацкіх рамёстваў
20 гадоў назад (1992) створана нацыянальнае тэатральна-канцэртнае аб’яднанне “Беларуская капэла”
20 гадоў з часу заснавання (1992) Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
20 гадоў назад (1992) у Жлобіне адкрыты гісторыка-краязнаўчы музей
15 гадоў назад (1997) у Мінску заснаваны Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (адкрыты ў 1998 г.)

Далей >>

Объявления
10 июня 2013 г.
25 июня 2013 г. БелНИИДАД проводит однодневный семинар «Организация работы и порядок ведения делопроизводства по обращениям граждан и юридических лиц» Подробнее >>
24 мая 2013 г.
26 чэрвеня 2013 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі праводзіць навукова-практычную канферэнцыю «ДАКУМЕНТАЛЬНАЯ СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ XIV–XX СТАГОДДЗЯЎ» Подробнее >>
Новости сайта
22 мая 2013 г.
На сайте размещена специальная рубрика "Восстание 1863-1864 годов на территории Беларуси" Подробнее >>
Новости отрасли
14 июня 2013 г.
В Министерстве юстиции Республики Беларусь размещена выставка документов «Сожженные белорусские деревни в годы Великой Отечественной войны» Подробнее >>
12 июня 2013 г.
27 мая 2013 г. ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы, прысвечанай 45-годдзю стварэння архіва Подробнее >>
06 июня 2013 г.
Участники трехсторонней встречи руководителей архивных служб и государственных архивных учреждений Беларуси, России и Украины посетили Государственный архив Брестской области Подробнее >>
06 июня 2013 г.
В Государственном архиве Брестской области организована выставка документов «Они хотели жить...» Подробнее >>
04 июня 2013 г.
29–30 мая 2013 г. в Брестской области состоялась ежегодная трехсторонняя встреча руководителей архивных служб и государственных архивных учреждений Беларуси, России и Украины Подробнее >>
04 июня 2013 г.
28 мая 2013 г. состоялось совместное заседание коллегий Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь и Федерального архивного агентства России Подробнее >>