Разделы
Органы архивного дела и делопроизводства и система государственных архивных учреждений
Государственный контроль в сфере архивного дела и делопроизводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Услуги
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Год бережливости
Восстание 1863-1864 годов на территории Беларуси

Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі

2008

Ліпень

1 180 гадоў з дня нараджэння Гараўскага Іпаліта Гілярыевіча (1828 – ?), беларускага мастака-пейзажыста
75 гадоў з часу выхаду (1933) Пастановы СНК БССР аб арганізацыі Беларускага політэхнічнага інстытута на базе мінскіх хіміка-тэхналагічнага, будаўнічага, энергетычнага, тарфянога і харчовага інстытутаў (зараз Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт)
3 Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)
4 55 гадоў з часу ўступлення ў лік дзеючых (1948) адноўленай панчошна-трыкатажнай фабрыкі “КІМ” у Віцебску
5 70 гадоў з часу прыняцця (1938) Пастановы Прэзідыума ЦВК БССР аб стварэнні дзяржаўных архіваў Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай і Палескай абласцей
70 гадоў назад (1938) створаны архіўныя ўпраўленні пры Мінскім, Магілёўскім, Гомельскім, Віцебскім і Палескім абласных выканаўчых камітэтах
70 гадоў з часу прыняцця (1938) Пастановы Прэзідыума ЦВК БССР аб стварэнні Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР (першапачаткова знаходзіўся ў Магілёве; з лістапада 1963 г. у Мінску; у 1992 – 1995 гг. у складзе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь; з 16 чэрвеня 1995 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі)
7 70 гадоў з часу выхаду (1938) Пастановы СНК БССР аб арганізацыі ў Мінску тэатральнага вучылішча (адкрыта 1 верасня 1938 г.)
8 - 10 15 гадоў назад (1993) адбыўся І з’езд беларусаў свету
11 75 гадоў з дня нараджэння Красоўскага Мікалая Піліпавіча (1933 – 1989), беларускага артыста балета, педагога, заслужанага артыста Беларусі
12 90 гадоў з дня нараджэння Шышкіна Мікалая Мікалаевіча (1918 – 2000), беларускага артыста эстрады, спевака, заслужанага артыста Беларусі
13 70 гадоў з дня нараджэння (1938) Марухіна Юрыя Аляксандравіча, кінааператара, рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
14 95 гадоў з часу заснавання (1913) Беларускага выдавецкага таварыства (дзейнічала ў Вільні ў 1913 – 1915 гг. і ў 1919 – 1930 гг.)
30 гадоў з часу выдання (1978) Закона БССР “Аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры”
17 70 гадоў з часу адкрыцця (1938) Дзяржаўнага тэатра лялек Беларусі (першапачаткова дзейнічаў у Гомелі; з 1950 г. у Мінску)
19 55 гадоў з часу ўступлення ў эксплуатацыю (1953) міжкалгаснай гідраэлектрастанцыі “Дружба народаў” на возеры Дрысвяты Браслаўскага раёна (з 1964 г. уключана ў Беларускую энергетычную сістэму)
23 40 гадоў з часу заснавання (1968) Наваполацкага філіяла Беларускага політэхнічнага інстытута (з 1974 г. Наваполацкі політэхнічны інстытут; з 1993 г. Полацкі універсітэт)
24 110 гадоў з дня нараджэння Кобеца Рыгора Якаўлевіча (сапр. Сандыга Міхаіл Мусіевіч) (1898 – 1990), пісьменніка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
25 105 гадоў з дня нараджэння Несцяровіча Мікалая Дзмітрыевіча (1903 – 1984), вучонага ў галіне дэндралогіі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
105 гадоў з дня нараджэння Маркіна Пятра Аляксандравіча (1903 – 1958), рускага і беларускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі
26 90 гадоў з дня нараджэння Грамовіча Івана Іванавіча (1918 – 1986), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
27 40 гадоў з дня прыняцця (1968) пастановы Савета Міністраў БССР аб стварэнні Цэнтральнага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі БССР (зараз Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі)
28 95 гадоў з дня нараджэння Кудраўцава Барыса Канстанцінавіча (1913 – 1983), беларускага і рускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі
***
80 гадоў з часу правядзення (1928) першай у БССР Усебеларускай спартакіяды

80 гадоў з пачатку будаўніцтва (1928) Гомельскага завода сельскагаспадарчага машынабудавання (Гомсельмаш)

40 гадоў назад (1968) выдаў першую прадукцыю Светлагорскі цэлюлозна-папяровы завод



Жнівень

1 85 гадоў з дня нараджэння Грынчыка Міколы (Мікалая Міхайлавіча) (1923 – 1999), беларускага літаратуразнаўца і крытыка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
60 гадоў з дня адкрыцця (1948) Мемарыяльнага музея Канстанціна Заслонава ў Оршы
3 65 гадоў з пачатку (1943) першага этапа “рэйкавай вайны” партызан Беларусі на чыгуначных камунікацыях нямецкіх узброенных сіл
6 105 гадоў з дня нараджэння Платонава Барыса Віктаравіча (1903 – 1967), акцёра, педагога, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
85 гадоў з дня нараджэння (1923) Бойкі Барыса Барысавіча, фізіка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
70 гадоў з дня нараджэння (1938) Лучанка Ігара Міхайлавіча, беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
7 50 гадоў з дня нараджэння (1958) Манаева Віктара Сяргеевіча, беларускага акцёра, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР
50 гадоў з часу заснавання (1958) Гродзенскага медыцынскага інстытута
10 130 гадоў з дня нараджэння Міровіча (сапр. Дунаеў) Еўсцігнея Афінагенавіча (1878 – 1952), рэжысёра, драматурга, педагога, аднаго са стваральнікаў беларускага тэатра, народнага артыста Беларусі
13 95 гадоў з дня нараджэння Багатырова Анатоля Васілевіча (1913 – 2003), кампазітара, педагога, народнага артыста Беларусі
85 гадоў з дня нараджэння Кедышкі Мікалая Аляксандравіча (1923 – 1943), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольска-маладзёжнага падполля ў Мінску ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
14 105 гадоў з дня нараджэння Бірылы Сцяпана Сцяпанавіча (1903 – 1978), акцёра, народнага артыста Беларусі
15 105 гадоў з дня нараджэння Ракіцкага Пятра Фаміча (1903 – 1977), біёлага-генетыка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
85 гадоў з часу адкрыцця (1923) Беларускага павільёна на Усерасійскай сельскагаспадарчай і саматужна-прамысловай выстаўцы ў Маскве
16 110 гадоў з дня нараджэння Юскаўца Майсея Калінікавіча (1898 – 1969), вучонага ў галіне ветэрынарыі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
75 гадоў з дня нараджэння Чацверыкова Віталя Паўлавіча (1933 – 1983), беларускага кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі
18 10 гадоў з дня стварэння (1998) Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі
21 100 гадоў з дня нараджэння Ельяшэвіча Міхаіла Аляксандравіча (1908 – 1996), вучонага-фізіка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
85 гадоў з дня нараджэння (1923) Дадышкіліяні Атара Міхайлавіча, балетмайстра і опернага рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, заслужанага артыста Расіі
22 85 гадоў з дня нараджэння (1923) Станкевіча Уладзіміра Дзмітрыевіча, рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
24 80 гадоў з дня нараджэння Раманоўскага Янкі (Івана Юльянавіча) (1928 – 1974), беларускага графіка
25 75 гадоў з часу выхаду (1933) Пастановы СНК БССР аб аб’яднанні ўсіх сельскагаспадарчых інстытутаў у адзіны Горацкі сельскагаспадарчы інстытут (з 1948 г. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія)
27 110 гадоў з дня нараджэння Губкіна Сяргея Іванавіча (1898 – 1955), вучонага ў галіне металургіі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі
80 гадоў з дня нараджэння Вакара Сяргея Міхайлавіча (1928 – 1998), скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
28 120 гадоў з дня нараджэння Пятрова Георгія Мікалаевіча (1888 – 1960), піяніста, хормайстра, дырыжора, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, заслужанага артыста Казахстана
30 60 гадоў назад (1948) у вёсцы Кушляны Смаргонскага раёна адкрыўся літаратурны музей Францішка Багушэвіча
***

80 гадоў з часу пуску (1928) у Клімавічах першага ў Беларусі завода сілікатнай цэглы



Верасень

1 155 гадоў з дня нараджэння Федароўскага Міхала (Міхаіла Адольфавіча) (1853 – 1923), беларускага і польскага фалькларыста, этнографа, археолага
7 Дзень беларускага пісьменства і друку
105 гадоў з дня нараджэння Кістава Аляксандра Фёдаравіча (1903 – 1960), акцёра, народнага артыста Беларусі
8 70 гадоў з дня нараджэння Грачанікава Анатоля Сямёнавіча (1938 – 1991), беларускага паэта
35 гадоў з часу перакрыцця (1973) ракі Віліі і стварэння самага вялікага ў Беларусі штучнага водасховішча
10 115 гадоў з дня нараджэння Ляўданскага Аляксандра Мікалаевіча (1893 – 1937), беларускага археолага, арганізатара першых у БССР навукова-археалагічных экспедыцый
105 гадоў з дня нараджэння Клімава Івана Фролавіча (1903 – 1991), дзяржаўнага дзеяча, аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага работніка культуры Беларусі
85 гадоў з дня нараджэння Бірылы Мікалая Васілевіча (1923 – 1992), мовазнаўца, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
11 80 гадоў з дня нараджэння (1928) Белакоза Алеся (Аляксандра Мікалаевіча), беларускага краязнаўца, музеязнаўца, педагога, заслужанага работніка культуры Беларусі
14 70 гадоў з дня нараджэння (1938) Чарняўскага Аляксандра Фёдаравіча, вучонага ў галіне інфарматыкі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
15 110 гадоў з дня нараджэння Кавязіна Мікалая Аляксандравіча (1898 – 1950), рэжысёра, педагога, мастака, тэатральнага дзеяча, заслужанага артыста Беларусі
18 95 гадоў з дня нараджэння Валчэцкага Леаніда Паўлавіча (1913 – 1991), тэатральнага дзеяча, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
19 65 гадоў з пачатку (1943) аперацыі “Канцэрт”, другога этапу “рэйкавай вайны” партызан Беларусі на чыгуначных камунікацыях нямецкіх узброенных сіл
21 90 гадоў з дня нараджэння Янкоўскага Фёдара Міхайлавіча (1918 – 1989), мовазнаўца і пісьменніка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
85 гадоў з дня нараджэння (1923) Барысевіча Мікалая Аляксандравіча, фізіка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Расійскай Акадэміі навук, шэрагу замежных акадэмій навук, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
22 105 гадоў з дня нараджэння Шынклера Хвядоса Сяргеевіча (1903 – 1942), беларускага пісьменніка
23 90 гадоў з дня нараджэння Маўзона Аркадзя (сапр. Маўшэнзон Арон Іосіфавіч) (1918 – 1977), беларускага драматурга
65 гадоў назад (1943) савецкія войскі вызвалілі першы раённы цэнтр Беларусі гарадскі пасёлак Камарын Гомельскай вобласці
24 115 гадоў з дня нараджэння Мядзёлкі Паўліны Вікенцьеўны (1893 – 1974), заслужанага дзеяча культуры Беларусі
25 95 гадоў з дня нараджэння Грахоўскага Сяргея Іванавіча (1913 – 2002), паэта, празаіка, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі
26 105 гадоў з дня нараджэння Арлова Дзмітрыя Аляксеевіча (1903 – 1969), акцёра, рэжысёра, педагога, народнага артыста Беларусі
27 475 гадоў з дня нараджэння Баторыя Стэфана (1533 – 1586), дзяржаўнага дзеяча, палкаводца Рэчы Паспалітай, караля польскага і вялікага князя літоўскага
105 гадоў з дня нараджэння Харужай Веры Захараўны (1903 – 1942), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, арганізатара камуністычнага падполля ў акупіраваным Віцебску ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
28 90 гадоў з дня нараджэння Грыгар’янца Армена Багратавіча (1918 – 1976), беларускага мастака тэатра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
29 185 гадоў з дня нараджэння Сыракомлі Уладзіслава (сапр. Кандратовіч Людвік Францішак Уладзіслаў) (1823 – 1862), беларускага і польскага паэта
30 280 гадоў з дня нараджэння Пачобут-Адляніцкага Марціна (1728 – 1810), беларускага астранома і асветніка
85 гадоў з дня нараджэння Рынковіч Алены Васілеўны (1923 – 2001), беларускай актрысы, заслужанай артысткі Беларусі
80 гадоў з дня нараджэння (1928) Калніньша Альберта Пятровіча, заслужанага архітэктара Беларусі
65 гадоў з часу заснавання (1943) Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (адкрыты для наведання 7 лістапада 1944 г.)
***

55 гадоў з часу адкрыцця (1953) Мінскага сувораўскага вучылішча

45 гадоў з часу заснавання (1963) кніжна-часопіснага выдавецтва “Полымя” (заснавана на базе газетна-часопіснага выдавецтва Галоўвыдата Міністэрства культуры БССР і выдавецтва газеты “Мінская праўда”)



Кастрычнік

2 90 гадоў з дня нараджэння Грабеншчыкава Сяргея Міхайлавіча (1918 – 1987), беларускага балетмайстра, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
4 85 гадоў з дня нараджэння Майзлера Аляксандра Піліпавіча (1923 – 1977), беларускага ваеннага дырыжора, педагога, заслужанага артыста Беларусі
5 70 гадоў з дня нараджэння (1938) Сцепаненкі Аляксандра Васілевіча, вучонага ў галіне апрацоўкі металаў, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі
6 Дзень архівіста
7 220 гадоў з дня нараджэння Насовіча Івана Іванавіча (1788 – 1877), беларускага мовазнаўца, лексікографа, фалькларыста і этнографа
11 95 гадоў з дня нараджэння Агняцвет Эдзі (сапр. Каган Эдзі Сямёнаўна) (1913 – 2000), беларускай паэтэсы
30 гадоў назад (1978) адкрыты Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Ляўкі”
12 50 гадоў з часу адкрыцця (1958) Музея гісторыі бітвы пад Лясной (цяпер Слаўгарадскі раён) у гонар 250-годдзя перамогі рускіх войск над шведскім корпусам генерала Левенгаўпта
13 120 гадоў з дня нараджэння Драздовіча Язэпа Нарцызавіча (1888 – 1954), беларускага жывапісца, скульптара, графіка, этнографа і археолага
80 гадоў назад (1928) ЦВК і СНК БССР прынялі пастанову “Аб рэарганізацыі Інстытута Беларускай культуры ў Акадэмію навук Беларусі” (цяпер Нацыянальная акадэмія навук Беларусі)
14 55 гадоў назад (1953) з канвеера Мінскага трактарнага завода сышоў першы серыйны колавы трактар “Беларусь” (МТЗ – 2)
15 80 гадоў з дня нараджэння Смірнова Юрыя Васілевіча (1928 – 1997), беларускага спевака, заслужанага артыста Беларусі
40 гадоў з дня адкрыцця (1968) Музея савецка-польскай баявой садружнасці (вёска Леніна Горацкага раёна) у гонар савецка-польскай баявой садружнасці і першага сумеснага бою супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў 12-13 кастрычніка 1943 г.
18 115 гадоў з дня нараджэння Уладамірскага (сапр. Малейка) Уладзіміра Іосіфавіча (1893 – 1971), акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
20 275 гадоў з дня нараджэння Нарушэвіча Адама Тадэвуша Станіслава (1733 – 1796), гісторыка, паэта, асветніка
21 130 гадоў з дня нараджэння Пічэты Уладзіміра Іванавіча (1878 – 1947), гісторыка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, акадэміка Акадэміі навук СССР, першага рэктара БДУ
22 90 гадоў з дня нараджэння (1918) Бажко Алеся (Аляксандра Цімафеевіча), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
75 гадоў з дня нараджэння (1933) Дабралюбава Ігара Міхайлавіча, беларускага кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі
23 185 гадоў з дня нараджэння Плуга Адама (сапр. Пяткевіч Антон Антонавіч) (1823 – 1903), польскага і беларускага пісьменніка, журналіста
25 150 гадоў з дня нараджэння Пякарскага Эдуарда Карлавіча (1858 – 1934), беларускага і рускага этнографа, географа, мовазнаўца, фалькларыста
95 гадоў з дня нараджэння Цеслюка Уладзіміра Паўлавіча (1913 – 1977), кінааператара і рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
90 гадоў з дня нараджэння Дурчына Пятра Сідаравіча (1918 – 1997), беларускага графіка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
75 гадоў з дня нараджэння (1933) Шчаснай Нінэлі Іванаўны, беларускага жывапісца, графіка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
27 100 гадоў з дня нараджэння Гегарта Рамана Міхайлавіча (1908 – 1982), заслужанага архітэктара Беларусі
29 90 гадоў з дня нараджэння Абраміса Іосіфа Самуілавіча (1918 – 1984), беларускага дырыжора, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
31 80 гадоў з дня нараджэння (1928) Бяспалава Мікалая Трафімавіча, кампазітара, дзеяча самадзейнага мастацтва, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
35 гадоў з часу адкрыцця (1973) у Мінску Палаца мастацтваў – выставачнага павільёна выяўленчых мастацтваў
***

85 гадоў назад (1923) створана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі

80 гадоў назад (1928) пачалося будаўніцтва 1-й чаргі Аршанскага льнокамбінату

70 гадоў назад (1938) пачаў выпуск прадукцыі Рагачоўскі малочна-кансервавы завод (з 1962 г. камбінат)

50 гадоў назад (1958) уступіла ў эксплуатацыю 1-я чарга Васілевіцкай дзяржаўнай раённай электрастанцыі



Лістапад

1 140 гадоў з дня нараджэння Даўгялы Дзмітрыя Іванавіча (1868 – 1942), беларускага гісторыка, архівіста, археографа
135 гадоў з дня нараджэння Замоціна Івана Іванавіча (1873 – 1942), беларускага і рускага літаратуразнаўца
100 гадоў з дня нараджэння Пфляўмбаўм Яўгеніі Эргардаўны (1908 – 1996), беларускай паэтэсы
75 гадоў з дня нараджэння Адамчыка Вячаслава Уладзіміравіча (1933 – 2001), беларускага пісьменніка
1-2 60 гадоў назад (1948) у Мінску праходзіла 1-я Беларуская рэспубліканская канферэнцыя прафесійных саюзаў. Абранне Беларускага рэспубліканскага савета прафесійных саюзаў (Белсавпрафа)
2 Дзень памяці
95 гадоў з дня нараджэння (1913) Сіраты Мікалая Мікалаевіча, вучонага-фізіка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі
5 50 гадоў з часу выпуску (1958) Беларускім аўтазаводам у Жодзіна першых аўтасамазвалаў
40 гадоў назад (1968) атрымана першая прадукцыя (лаўсан) на Магілёўскам камбінаце сінтэтычнага валакна (з 1975 г. Магілёўскае вытворчае аб’яднанне “Хімвалакно”)
7 Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
75 гадоў з дня адкрыцця (1933) у Мінску Дома Урада
8 125 гадоў з дня нараджэння Ластоўскага Вацлава Юстынавіча (1883 – 1938), беларускага палітычнага дзеяча, гісторыка, этнографа, пісьменніка, філолага, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
80 гадоў з дня нараджэння (1928) Ляпёшкіна Уладзіміра Ігнатавіча, беларускага паэта, заслужанага настаўніка Беларусі
11 105 гадоў з дня нараджэння Ільінскага Аляксандра Канстанцінавіча (1903 – 1967), акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
45 гадоў назад (1963) Савет Міністраў БССР прыняў пастанову “Аб мерах па паляпшэнню архіўнай справы ў БССР”, паводле якой на базе гарадскіх і раённых дзяржаўных архіваў створаны філіялы дзяржаўных архіваў у гарадах Баранавічы, Бабруйску, Барысаве, Глыбокім, Жлобіне, Кобрыне, Крычаве, Лідзе, Мазыры, Навагрудку, Оршы, Рэчыцы, Полацку і Слуцку (з 1996 г. занальныя дзяржаўныя архівы)
12 185 гадоў з дня нараджэння Шпілеўскага Паўла Міхайлавіча (1823 – 1861), беларускага этнографа, пісьменніка, публіцыста і тэатральнага крытыка
90 гадоў з часу заснавання (1918) Віцебскага абласнога краязнаўчага музея (адкрыты для наведвання ў чэрвені 1919 г.)
13 15 гадоў назад (1993) Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў закон “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”
18 125 гадоў з дня нараджэння Лёсіка Язэпа (Іосіфа Юр’евіча) (1883 – 1940), беларускага палітычнага і грамадскага дзеяча, мовазнаўца, пісьменніка, педагога, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
125 гадоў з дня нараджэння Міронавай Кацярыны Эдуардаўны (1883 – 1946), беларускай актрысы, заслужанай артысткі Беларусі
20 60 гадоў з дня нараджэння Янішчыц Яўгеніі Іосіфаўны (1948 – 1988), беларускай паэтэсы
21 100 гадоў з дня нараджэння Мацапуры Міхаіла Яфрэмавіча (1908 – 1971), вучонага ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі
80 гадоў з дня нараджэння (1928) Ткачэнка Нінэль Аляксандраўны, украінскай і беларускай спявачкі, народнай артысткі СССР
22 115 гадоў з дня нараджэння Сурты Івана Захаравіча (1893 – 1937), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі ў 1936 – 1937 гг.
24 95 гадоў з дня нараджэння Гарбука Вісарыёна Сцяпанавіча (1913 – 1986), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
26 90 гадоў з дня нараджэння Шахаўца Уладзіміра Міхайлавіча (1918 – 1991), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
27 105 гадоў з дня нараджэння Пестрака Піліпа Сямёнавіча (1903 – 1978), беларускага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
60 гадоў назад (1948) ЦК КП(б)Б прыняў пастанову аб закладцы помніка загінуўшым воінам і партызанам Вялікай Айчыннай вайны на Круглай плошчы г. Мінска (цяпер плошча Перамогі)
28 90 гадоў з часу ўтварэння (1918) Мінскай ваеннай акругі (з 1926 г. Беларуская ваенная акруга; 6 мая 1992 г. ліквідавана ў сувязі са стварэннем Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь)
85 гадоў з часу заснаваня (1923) літаратурнага аб’яднання маладых беларускіх пісьменнікаў “Маладняк”. Існавала да лістапада 1928 г.
29 100 гадоў з дня нараджэння Красоўскага Яўгена Яўстафіевіча (1908 – 1980), жывапісца, графіка, заслужанага работніка культуры Беларусі
30 105 гадоў з дня нараджэння Мачульскага Рамана Навумавіча (1903 – 1990), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза, заслужанага работніка культуры Беларусі
80 гадоў з дня нараджэння (1928) Арловай Галіны Аляксандраўны, актрысы, народнай артысткі Беларусі


Снежань

1 45 гадоў назад (1963) пачаў дзейнічаць Гродзенскі хімічны камбінат (першапачаткова дзейнічаў як азотна-тукавы завод; з 1970 г. хімкамбінат; з 1975 г. Гродзенскае вытворчае аб’яднанне “Азот”)
3 100 гадоў з дня нараджэння Сухаверхава Уладзіміра Паўлавіча (1908 – 1977), жывапісца, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
4 95 гадоў з дня нараджэння Бяльзацкай Марыны Мікалаеўны (1913 – 2004), артысткі балета і балетмайстра, народнай артысткі Беларусі
85 гадоў з часу ўтварэння (1923) Вышэйшага Савета народнай гаспадаркі БССР, дзяржаўнага органа кіравання прамысловасцю Беларусі ў 1923 – 1932 гг. і ў 1957 – 1965 гг.
5 100 гадоў з дня нараджэння Абуховіч Ганны Браніславаўны (1908 – 1986), беларускай актрысы, народнай артысткі Беларусі
80 гадоў з дня нараджэння Камінскага Мікалая Іванавіча (1928 – 1993), беларускага гісторыка, архівіста
6 75 гадоў з дня нараджэння (1933) Мажэйка Зінаіды Якаўлеўны, этнамузыколага, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
7 85 гадоў з дня нараджэння Фігуроўскага Мікалая Мікалаевіча (1923 – 2003), кінарэжысёра і кінадраматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
80 гадоў з дня нараджэння (1928) Гарэцкага Радзіма Гаўрылавіча, вучонага ў галіне тэктонікі, грамадскага дзеяча, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
35 гадоў з часу заснавання (1973) Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
8 90 гадоў з дня нараджэння (1918) Махнача Аляксандра Сямёнавіча, вучонага ў галіне геалогіі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
9 110 гадоў з дня нараджэння Валчанецкай Валянціны Фёдараўны (1898 – 1980), спявачкі, народнай артысткі Беларусі
75 гадоў з дня нараджэння Дубава Георгія Савельевіча (1933 – 1995), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі
10 130 гадоў з дня нараджэння Бліадухо Мікалая Фёдаравіча (1878 – 1935), геолага, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
45 гадоў назад (1963) уступіла ў эксплуатацыю 1-я чарга Салігорскага калійнага камбіната (з 1975 г. у вытворчым аб’яднанні “Беларуськалій”)
12 90 гадоў з дня нараджэння Кірэенкі Кастуся (Канстанціна Ціханавіча) (1918 – 1988), паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі
14 90 гадоў з дня нараджэння Нікольскага Барыса Веньямінавіча (1918 – 2001), беларускага спевака, заслужанага артыста Беларусі
45 гадоў з часу пераўтварэння (1963) рабочага пасёлка Полацкі ў горад і наданні яму назвы Наваполацк
15 80 гадоў з дня нараджэння Кашкера Анатоля Фёдаравіча (1928 – 1994), акцёра, заслужанага артыста Беларусі
16 105 гадоў з дня нараджэння Ахрэмчыка Івана Восіпавіча (1903 – 1971), жывапісца, народнага мастака Беларусі
70 гадоў з дня нараджэння (1938) Агуновіча Эдуарда Канстанцінавіча, мастака, заслужанага работніка культуры Беларусі
17 110 гадоў з дня нараджэння Аляксеева Мікалая Іванавіча (1898 – 1985), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
40 гадоў з дня ўводу (1968) у эксплуатацыю школы санаторнага тыпу, лячэбнага корпуса і першай чаргі комплекса піянерскага лагера “Зубраня” на возеры Нарач Мядзельскага раёна
19 105 гадоў з дня нараджэння Цулукідзе Тамары Рыгораўны (1903 – 1991), беларускай пісьменніцы, крытыка, заслужанай артысткі Грузіі
20 80 гадоў з часу прыняцця (1928) Пастановы СНК БССР аб прысваенні Уладзіславу Галубку – першаму ў Беларусі – ганаровага звання народнага артыста БССР
50 гадоў назад (1958) пачалася вытворчасць газавых пліт на Брэсцкім механічным заводзе (з 1959 г. Брэсцкі завод газавай апаратуры)
22 100 гадоў з дня нараджэння Троіцкай Марыны Дзмітрыеўны (1908 – 1989), рэжысёра радыё, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
85 гадоў з дня нараджэння Маралёва Алега Міхайлавіча (1923 – 1984), беларускага і рускага опернага рэжысёра, заслужанага артыста Беларусі
50 гадоў назад (1958) выдадзены Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні БССР ордэнам Леніна за паспяховае аднаўленне народнай гаспадаркі і вялікія дасягненні беларускага народа ў далейшым развіцці прамысловасці, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі і культуры
23 45 гадоў назад (1963) уступіла ў лік дзеючых першая чарга Баранавіцкага баваўнянага камбіната (з 1980 г. Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне)
24 210 гадоў з дня нараджэння Міцкевіча Адама Бернарда (1798 – 1855), польскага паэта беларускага паходжання, грамадскага дзеяча, публіцыста
95 гадоў з дня нараджэння Кулакоўскага Аляксея Мікалаевіча (1913 – 1986), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
95 гадоў з дня нараджэння Маркава Фёдара Рыгоравіча (1913 – 1958), аднаго з арганізатараў партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Вілейскай вобласці, Героя Савецкага Саюза
25 Ражство Хрыстова (каталіцкае Ражство)
90 гадоў з дня нараджэння Канапелька Зінаіды Ігнатаўны (1918 – 1997), актрысы, народнай атрысткі Беларусі
26 115 гадоў з дня нараджэння Цікоцкага Яўгена Карлавіча (1893 – 1970), кампазітара, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
95 гадоў з дня нараджэння Нікалаева Яўгена Дзмітрыевіча (1913 – 1978), тэатральнага мастака, народнага мастака Беларусі
85 гадоў з дня нараджэння Алімава Рэса Мікітавіча (1923 – 1984), заслужанага архітэктара Беларусі
45 гадоў назад (1963) пачала працаваць Гродзенская абласная студыя тэлебачання
27 85 гадоў з дня нараджэння Вялюгіна Анатоля Сцяпанавіча (1923 – 1994), паэта, кінасцэнарыста, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
40 гадоў назад (1968) выйшаў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні БССР ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі
28 100 гадоў з дня заснавання (1908) беларускага кнігавыдавецкага таварыства “Наша хата” у Вільні (існавала да 1911 г.)
29 95 гадоў з дня нараджэння Васільевай Зінаіды Анатольеўны (1913 – ?), беларускай і рускай балерыны, педагога, народнай артысткі Беларусі
30 90 гадоў назад (1918) адкрылася VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б) у Смаленску, абвясціўшая сябе І з’ездам кампартыі Беларусі. Прынята пастанова аб утварэнні БССР
85 гадоў з дня нараджэння Лапшы Мікалая Вікенцьевіча (1923 – 1985), беларускага дзеяча самадзейнага мастацтва, балетмайстра, заслужанага работніка культуры Беларусі
50 гадоў назад (1958) ЦК КПБ прыняў пастанову “Аб увекавечанні памятных месцаў баёў Савецкай Арміі і партызанаў Беларусі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, месц пахаванняў савецкіх воінаў, партызан і мірных жыхароў, якія загінулі ў вайне 1941 – 1945 гг.”
31 95 гадоў з дня нараджэння Малчанавай Зоі Іванаўны (1913 – 1970), беларускай і рускай актрысы, заслужанай артысткі Беларусі
***

50 гадоў назад (1958) выдадзены першы комплексны “Атлас БССР“

45 гадоў назад (1963) выдадзены “Дыялекталагічны атлас беларускай мовы” (выданне адзначана Дзяржаўнай прэміяй СССР 1971 г.)

45 гадоў назад (1963) створаны Інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Акадэміі навук Беларусі

40 гадоў з часу адкрыцця (1968) у Мінску Рэспубліканскай выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі БССР (з 1992 г. Рэспубліканскі выставачны комплекс)

40 гадоў з часу стварэння (1968) Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры

30 гадоў з пачатку дзейнасці (1978) Жлобінскай фабрыкі штучнага футра (з 1984 г. вытворчае аб’яднанне)



Объявления
10 июня 2013 г.
25 июня 2013 г. БелНИИДАД проводит однодневный семинар «Организация работы и порядок ведения делопроизводства по обращениям граждан и юридических лиц» Подробнее >>
24 мая 2013 г.
26 чэрвеня 2013 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі праводзіць навукова-практычную канферэнцыю «ДАКУМЕНТАЛЬНАЯ СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ XIV–XX СТАГОДДЗЯЎ» Подробнее >>
Новости сайта
22 мая 2013 г.
На сайте размещена специальная рубрика "Восстание 1863-1864 годов на территории Беларуси" Подробнее >>
Новости отрасли
14 июня 2013 г.
В Министерстве юстиции Республики Беларусь размещена выставка документов «Сожженные белорусские деревни в годы Великой Отечественной войны» Подробнее >>
12 июня 2013 г.
27 мая 2013 г. ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы, прысвечанай 45-годдзю стварэння архіва Подробнее >>
06 июня 2013 г.
Участники трехсторонней встречи руководителей архивных служб и государственных архивных учреждений Беларуси, России и Украины посетили Государственный архив Брестской области Подробнее >>
06 июня 2013 г.
В Государственном архиве Брестской области организована выставка документов «Они хотели жить...» Подробнее >>
04 июня 2013 г.
29–30 мая 2013 г. в Брестской области состоялась ежегодная трехсторонняя встреча руководителей архивных служб и государственных архивных учреждений Беларуси, России и Украины Подробнее >>
04 июня 2013 г.
28 мая 2013 г. состоялось совместное заседание коллегий Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь и Федерального архивного агентства России Подробнее >>