Разделы
Органы архивного дела и делопроизводства и система государственных архивных учреждений
Дзяржаўны кантроль у галіне архіўнай справы і справаводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Геральдика
Услуги
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Профессор М.В. Довнар-Запольский

Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі

360 гадоў назад (1656) пачаў сваю выкладчыцкую дзейнасць у Полацкай брацкай школе Сімяон Полацкі (Пятроўскі-Сітняковіч Самуіл Емяльянавіч) (1629 – 1680), беларускі і рускі грамадскі і царкоўны дзеяч, педагог, пісьменнік і публіцыст студзень люты сакавік красавік май чэрвень ліпень жнівень верасень кастрычнік лістапад снежань
950 гадоў з часу заканчэння будаўніцтва (1066) Сафійскага сабора ў Полацку, выдатнага помніка архітэктуры Беларусі
915 гадоў з часу ўтварэння (1101) Віцебскага княства
915 гадоў з часу княжання ў Мінску (1101 – 1119) першага князя Глеба Усяслававіча
915 гадоў назад нарадзілася Ефрасіння Полацкая (каля 1101 – 1167), полацкая князёўна, асветніца, беларуская святая
900 гадоў назад (1116) у летапісных крыніцах упершыню згадваецца Слуцк (Случеск)
880 гадоў назад (1136) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Прапойск (Прупой, Пропошеск; з 1945 г. Слаўгарад)
880 гадоў назад (1136) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Крычаў (Крэчут)
860 гадоў назад (1156) у летапісах упершыню згадваецца Мсціслаў
855 гадоў з часу стварэння (1161) “Крыжа Ефрасінні Полацкай”, выдатнага помніка старажытнага мастацтва Беларусі, выкананага полацкім ювелірам Лазарам Богшам
740 гадоў назад (1276) у летапісах упершыню згадваецца Камянец
630 гадоў назад (1386) у летапісах упершыню згадваюцца Дрыса (з 1962 г. Верхнядзвінск) і Друя
630 гадоў з часу выбрання (1386) вялікага князя Літоўскага Ягайлы польскім каралём
605 гадоў назад (1411) заключаны Тарунскі мірны дагавор, які паклаў канец “Вялікай вайне” (1409 – 1411) Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага супраць Тэўтонскага ордэна
575 гадоў назад (1441) Слуцк атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
570 гадоў назад (1446) складзены Беларуска-літоўскі летапіс, першы агульнадзяржаўны летапісны звод Вялікага княства Літоўскага
530 гадоў назад (1486) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваюцца Масты
520 гадоў назад (1496) Гродна атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права (поўнае)
505 гадоў назад (1511) Навагрудак атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
485 гадоў назад (1531) Слонім (Услонім) атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
475 гадоў з часу абвяшчэння (1541) лясоў Белавежскай пушчы паляўнічым заказнікам, першым на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы
475 гадоў назад нарадзіўся Бернардоні Джаванні (1541–1605), італьянскі архітэктар, удзельнік будаўніцтва Нясвіжскага замка і комплекса Нясвіжскага касцёла езуітаў і калегіума
455 гадоў назад (1561) Рэчыца атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права (няпоўнае)
455 гадоў назад (1561) у Пінску заснавана аптэка, адна з першых у Беларусі
450 гадоў назад (1566) зацверджаны 2-гі Статут Вялікага княства Літоўскага
450 гадоў назад (1566) утворана Берасцейскае (Брэсцкае) ваяводства – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім княстве Літоўскім (з канца XVII ст. Брэст-Літоўскае ваяводства)
450 гадоў назад (1566) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Маларыта
445 гадоў назад (1571) Пераброддзе атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права (цяпер вёска ў Міёрскім раёне)
440 гадоў назад нарадзіўся Марахоўскі Ілья (свецкае імя Ірахім Стафанавіч; каля 1576–1631), беларускі пісьменнік-палеміст, палітычны, царкоўны дзеяч, уладзіміра-брэсцкі ўніяцкі мітрапаліт
435 гадоў з часу ўтварэння (1581) Галоўнага Літоўскага Трыбунала – вышэйшага судовага апеляцыйнага органа Вялікага княства Літоўскага
435 гадоў з часу заснавання (1581) у Полацку езуіцкай калегіі (у 1812 г. пераўтворана ў акадэмію, існавала па 1820 г.)
435 гадоў назад (1581) Пінск атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
430 гадоў назад (1586) Нясвіж атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
425 гадоў назад (1591) у Брэсце адкрыта першая брацкая школа
420 гадоў назад (1596) абвешчана Брэсцкая унія, акт аб арганізацыйным аб’яднанні на тэрыторыі Рэчы Паспалітай праваслаўнай царквы з каталіцкай
420 гадоў з часу выдання (1596) у Вільні “Граматыкі славянскай...” Л.Зізанія
405 гадоў з часу заснавання (1611) у Мінску Петрапаўлаўскага праваслаўнага манастыра
400 гадоў з пачатку дзейнасці (1616) у Магілёве брацкай друкарні (дзейнічала з перапынкамі да 1773 г.)
385 гадоў назад (1631) Спірыдонам Собалем у Куцеінскай друкарні выдадзены “Буквар”, кніга па навучанню першапачатковай грамаце
380 гадоў назад (1636) Мсціслаў атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
375 гадоў назад (1641) Чэрыкаў атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
365 гадоў назад нарадзіўся Капіевіч (Капіеўскі) Ілья Фёдаравіч (1651 – 1714), беларускі асветнік і кнігавыдавец
360 гадоў назад (1656) пачаў сваю выкладчыцкую дзейнасць у Полацкай брацкай школе Сімяон Полацкі (Пятроўскі-Сітняковіч Самуіл Емяльянавіч) (1629 – 1680), беларускі і рускі грамадскі і царкоўны дзеяч, педагог, пісьменнік і публіцыст
310 гадоў з пачатку дзейнасці (1706) Гродзенскага манетнага двара
280 гадоў назад (1736) у Слуцку адкрыта мануфактура шаўковых паясоў (дзейнічала да 1844 г.)
270 гадоў назад нарадзіўся Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура (1746 – 1817), палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г.
265 гадоў з часу заснавання (1751) Слуцкага тэатра Радзівілаў (існаваў да 1760 г.)
265 гадоў назад (1751) створана Нясвіжская музычная школа пры Нясвіжскай капэле Радзівілаў
260 гадоў назад (1756) створана Слуцкая балетная школа пры Слуцкім тэатры Радзівілаў (існавала да 1760 г.)
245 гадоў назад (1771) быў заснаваны Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага (існаваў да 1791 г.)
240 гадоў назад (1776) пачалося выданне “Gazety Grodzieńskiej” (“Гродзенскай Газеты”) – першага перыядычнага выдання ў Беларусі (выдавалася на польскай мове)
235 гадоў назад нарадзіўся Дашчынскі Юзаф (1781 – 1844), беларускі піяніст, кампазітар, дырыжор, педагог
230 гадоў назад нарадзіўся Гібенталь Карл Іванавіч (1786 – 1862), урач, адзін з заснавальнікаў касцёва-пластычнай хірургіі ў Беларусі
230 гадоў назад нарадзіўся Равінскі Вікенцій Паўлавіч (1786–1855), паэт, драматург, аўтар беларускай паэмы “Энеіда навыварат”
205 гадоў назад нарадзіўся Рыпінскі (Рыпінскі-Радван) Аляксандр Феліксавіч (1811 – 1900), беларускі і польскі паэт, фалькларыст, графік, кнігавыдавец
195 гадоў назад нарадзіўся Семянтоўскі (Семянтоўскі-Курыла) Аляксандр Максімавіч (1821 – 1893), беларускі і рускі этнограф, археолаг, краязнавец, фалькларыст
190 гадоў назад (1826) у Віцебску пачало дзейнічаць Беларускае вольнае эканамічнае таварыства (дзейнічала да 1841 г.)
190 гадоў назад нарадзіўся Шэйн Павел Васілевіч (1826 – 1900), беларускі і рускі фалькларыст і этнограф
180 гадоў назад (1836) у в. Парэчча Пінскага павета заснавана суконная фабрыка (дзейнічала да 1916 г.)
170 гадоў назад нарадзіўся Татур Генрык Хрыстафоравіч (1846 – 1907), беларускі гісторык, археолаг, краязнавец, калекцыянер
170 гадоў назад (1846) пачалося выданне “Актов, относящихся к истории Западной России, собранных и издаваемых Археографической комиссией” (“Акты Западной России”), пяцітомнага зборніка дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы
155 гадоў з часу адкрыцця (1861) Гродзенскай тытунёвай фабрыкі “Нёман” (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман”)
155 гадоў назад (1861) праведзена тэлеграфная лінія Брэст – Бабруйск
150 гадоў з пачатку руху (1866) цягнікоў на ўчастку Завольша – Віцебск –Полацк – Бігосава (уваходзіў у склад Рыга-Арлоўскай чыгункі)
145 гадоў з пачатку выдання (1871) “Историко-юридических материалов, извлеченных из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске…” – найбуйнейшага серыйнага выдання па гісторыі ўсходняй Беларусі XVI – XVIII стст.
145 гадоў назад (1871) уведзена ў эксплуатацыю чыгуначная магістраль Смаленск – Мінск – Брэст
145 гадоў з часу заснавання (1871) у Мінску чыгуначных майстэрань (з 1927 г. завод “Полымя рэвалюцыі”, з 1931 г. вагонарамонтны завод, з 1932 г. імя А.Ф.Мяснікова, з 1965 г. у складзе Галоўнага ўпраўлення па рамонту рухомага саставу і вытворчасці запасных частак Міністэрства шляхоў зносін СССР, з 27 кастрычніка 2000 г. вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Мінскі вагонарамонтны завод імя А.Ф.Мяснікова” Беларускай чыгункі, с 28 снежня 2010 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі вагонарамонтны завод”)
140 гадоў назад (1876) у м. Свіслач Ваўкавыскага павета адкрыта настаўніцкая семінарыя (дзейнічала да 1921 г.)
140 гадоў назад (1876) у Гродне ўведзены ў дзеянне вадаправод
135 гадоў з часу стварэння (1881) у Мінску аддзялення Дзяржаўнага банка Расіі
130 гадоў з моманту ўводу ў эксплуатацыю (1886) чыгуначнай лініі Лунінец –Гомель
125 гадоў назад (1891) пачаў дзейнічаць шклозавод ва ўрочышчы Устронь Лідскага павета (дзейнічаў да 1913 г.)
125 гадоў назад (1891) у Гомелі заснавана метэаралагічная станцыя
120 гадоў назад (1896) у Мінску ўведзена ў дзеянне першая на тэрыторыі Беларусі тэлефонная станцыя (на 100 нумароў)
115 гадоў назад (1901) у Лідзе заснаваны чыгуналіцейны і машынабудаўнічы завод (з 1954 г. Лідскі завод сельскагаспадарчых машын, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Лідсельмаш”, з 14 снежня 2014 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Кіруючая кампанія холдынгу “Лідсельмаш”)
115 гадоў з часу заснавання (1901) у Барысаве запалкавай фабрыкі “Бярэзіна” (на базе фабрыкі створаны Барысаўскі фанерна-запалкавы камбінат, з 1971 г. вытворчае дрэваапрацоўчае аб’яднанне “Барысаўдрэў”, з 11 снежня 1998 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Барысаўдрэў”)
115 гадоў назад (1901) у Мазыры ўведзены ў дзеянне вадаправод
110 гадоў з часу заснавання (1906) у Пецярбургу першага беларускага легальнага выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца” (існавала да 1914 г.)
110 гадоў назад (1906) заснавана друкарня Марціна Кухты ў Вільні (існавала да 1916 г.)
105 гадоў з пачатку выдання “Полоцко-Витебской старины” (1911), выдання Віцебскай вучонай архіўнай камісіі па гісторыі Полацка-Віцебскага краю (выйшла тры тамы выдання)
105 гадоў з пачатку дзейнасці (1911) у Оршы жаночай настаўніцкай семінарыі (дзейнічала да 1919 г.)
100 гадоў назад (1916) у Мінску заснаваны клуб беларускай мастацкай інтэлігенцыі “Беларуская хатка” (існаваў да 1921 г.)
100 гадоў назад (1916) пачала сваю дзейнасць Бабруйская жаночая настаўніцкая семінарыя (існавала да 1919 г.)
95 гадоў з часу стварэння (1921) Таварыства беларускай школы (ТБШ), культурна-асветнай арганізацыі працоўных Заходняй Беларусі (існавала да 1936 г.)
95 гадоў назад (1921) створаны Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей імя І.І.Луцкевіча (існаваў да 1945 г.)
95 гадоў назад (1921) заснавана Нацыянальная бібліятэка Беларусі
95 гадоў назад (1921) выйшаў першы нумар “Белорусской газеты” (з 1924 г. “Беларуская вёска”, у 1931 – 1935 гг. “Калгаснік Беларусі”, у 1945 – 1950 гг. “Савецкі селянін”, у 1950 – 1962 гг. “Калгасная праўда”, у 1962 – 1991 гг. “Сельская газета”, з 1992 г. “Белорусская нива”)
95 гадоў назад (1921) у Полацку адкрыты лясны тэхнікум (цяпер філіял установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт” “Полацкі дзяржаўны лясны каледж”)
90 гадоў назад (1926) у Мінску адкрыты Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР (існаваў да 1949 г.)
90 гадоў з часу заснавання (1926) Полацкага краязнаўчага музея (з 1985 г. філіял Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, цяпер Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка)
90 гадоў з часу заснавання (1926) у Гомелі трыкатажнай майстэрні па вытворчасці панчошна-шкарпэткавых вырабаў (з 1930 г. Гомельская панчошна-трыкатажная фабрыка “8 Сакавіка”, з 1992 г. Гомельская прамыслова-гандлёвая фірма “8 Сакавіка”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “8 Сакавіка”)
90 гадоў назад (1926) у Пінску адкрыты Палескі краязнаўчы музей (з 1940 г. Пінскі абласны гісторыка-краязнаўчы музей, з 1954 г. Пінскі краязнаўчы музей, з 1979 г. Беларускі дзяржаўны музей сацыялістычнага пераўтварэння Палесся, з 1990 г. Музей Беларускага Палесся)
90 гадоў назад (1926) заснаваны Бабруйскі фанерна-дрэваапрацоўчы камбінат (з 1971 г. Бабруйскае вытворчые дрэваапрацоўчае аб’яднанне “Бабруйскдрэў”, з 1991 г. народнае аб’яднанне “Бабруйскдрэў”, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Фандак”)
85 гадоў з часу заснавання (1931) Інстытута літаратуры імя Я.Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (цяпер філіял дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі)
85 гадоў з часу заснавання (1931) Інстытута філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (цяпер дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”)
85 гадоў з часу заснавання (1931) Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (цяпер дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”)
85 гадоў з часу заснавання (1931) Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (цяпер дзяржаўная навуковая ўстанова “Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”)
85 гадоў з часу заснавання (1931) Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (цяпер дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”)
85 гадоў назад (1931) створаны хор пры Беларускім радыёцэнтры (у 1940 г. аб’яднаны з Харавой капэлай Беларускай філармоніі, з 1990 г. акадэмічны, з 2001 г. Заслужаны акадэмічны хор Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь)
85 гадоў назад (1931) у Барысаве створаны макаронна-мукамольны камбінат (з 1944 г. макаронная фабрыка, у 1971 – 1993 гг. галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання “Барысаўмакаронпрам”, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Барымак”)
85 гадоў назад (1931) у Рэчыцы ўступіў у лік дзеючых Беларускі дубільна-экстрактавы завод (з 1957 г. завод дубільных экстрактаў, з 1963 г. гідролізна-дражджавы завод, з 1983 г. Рэчыцкі доследна-прамысловы гідролізны завод, з 25 кастрычніка 2000 г. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Рэчыцкі доследна-прамысловы гідролізны завод”)
75 гадоў з часу заснавання (1941) Бабруйскага абласнога рускага драматычнага тэатра (існаваў у 1941, 1944 – 1947 гг. у Бабруйску, у 1947 г. пераведзены ў Гродна, дзе на яго базе створаны Гродзенскі абласны драматычны тэатр)
70 гадоў з пачатку будаўніцтва (1946) у Мінску трактарнага завода (з 1997 г. вытворчае аб’яднанне “Мінскі трактарны завод”, з 2014 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі трактарны завод”)
70 гадоў з часу стварэння (1946) Віцебскага дывановага камбіната (створаны на базе Віцебскай ільнопрадзільнай фабрыкі “Дзвіна”, з 1980 г. вытворчае аб’яднанне, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Віцебскія дываны”)
70 гадоў назад (1946) выпусціў першую прадукцыю Мінскі веласіпедны завод (з 1951 г. матацыклетны і веласіпедны завод, з 1993 г. калектыўнае прадпрыемства Мінскі мотавелазавод, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Мотавела”)
65 гадоў з часу заснавання (1951) у Мінску навукова-педагагічнага выдавецтва “Народная асвета” (цяпер выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Народная асвета”)
65 гадоў назад (1951) Мінскі радыёзавод выдаў першую прадукцыю (радыёла “Мінск – Р–7”)
65 гадоў з часу заснавання (1951) Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута (з 19 ліпеня 2000 г. Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт)
65 гадоў з часу заснавання (1951) у Гродне рамонтна-падшыпнікавага завода (з 1955 г. завод “Аўтазапчастка”, з 1961 г. Гродзенскі завод карданных валоў, з 1995 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Белкард”)
60 гадоў назад (1956) Мінскі электратэхнічны завод імя В.І.Казлова выдаў першую прадукцыю (сілавыя масляныя трансфарматары, панелі ўпраўлення і аховы для цеплаэлектрацэнтралі)
60 гадоў з пачатку будаўніцтва (1956) Полацкага завода шкловалакна (з 1983 г. Полацкае вытворчае аб’яднанне “Шкловалакно”, з 31 снежня 2002 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Полацк – Шкловалакно”)
60 гадоў назад (1956) створана Заслаўскае водасховішча (Мінскае мора)
55 гадоў назад (1961) з часу стварэння выдавецтва Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі Беларусі (створана на базе выдавецтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і рэдакцыйна-выдавецкага аддзела Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1963 г. кніжнае выдавецтва “Вышэйшая школа”)
55 гадоў з часу заснавання (1961) Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута (заснаваны на базе агульнаадукацыйнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута, з 2000 г. Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, з 2003 г. дзяржаўная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі “Беларуска-Расійскі ўніверсітэт”)
55 гадоў назад (1961) Бярозаўская ДРЭС дала першы прамысловы ток
55 гадоў назад (1961) у Салігорску заснаваны горна-механічны тэхнікум (з 11 верасня 1962 г. Салігорскі горна-хімічны тэхнікум, з 2001 г. установа адукацыі “Салігорскі горна-хімічны тэхнікум”, з 2008 г. - установа адукацыі “Салігорскі горна-хімічны каледж”)
50 гадоў з часу стварэння (1966) вытворчага аб’яднання “Беларуснафта” у Гомелі
50 гадоў назад (1966) створана Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры
50 гадоў з часу заснавання (1966) у Мінску Беларускага філіяла Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай эстэтыкі (з 1992 г. Беларускі інстытут дызайну, з 2003 г. навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Нацыянальны дызайн-цэнтр")
50 гадоў назад (1966) створаны Мінскі завод безалкагольных напіткаў (з 1994 г. закрытае акцыянернае таварыства “Мінскі завод безалкагольных напіткаў”)
50 гадоў назад (1966) у Мінску адкрыты Палац спорту
50 гадоў назад (1966) у Оршы адкрыты мемарыяльны комплекс “Кацюша”
45 гадоў з часу адкрыцця (1971) бібліятэкі і музея імя Ф.Скарыны ў Лондане
45 гадоў назад (1971) у Пінску створана вытворчае дрэваапрацоўчае аб’яднанне “Пінскдрэў” (з 2000 г. закрытае акцыянернае таварыства “Пінскдрэў”, цяпер закрытае акцыянернае таварыства “Холдынгавая кампанія “Пінскдрэў”)
45 гадоў назад (1971) створаны Магілёўскі домабудаўнічы камбінат (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Магілёўскі домабудаўнічы камбінат”)
45 гадоў з часу стварэння (1971) Беларускага оптыка-механічнага аб’яднання (БелОМА) (створаны на базе Мінскага механічнага завода) (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі механічны завод імя С.І.Вавілава - кіруючая кампанія холдынгу “БелОМА”)
45 гадоў з часу стварэння (1971) Інстытута геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
40 гадоў назад (1976) уведзена ў эксплуатацыю Вілейска-Мінская водная сістэма
40 гадоў з часу заснавання (1976) Мінскай вышэйшай школы міліцыі (заснавана на базе завочнага факультэта Маскоўскай вышэйшай школы міліцыі, цяпер Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь)
35 гадоў назад (1981) створаны Тэатр-студыя кінаакцёра кінастудыі “Беларусьфільм”
35 гадоў назад (1981) у Мінску заснаваны Літаратурны музей Максіма Багдановіча
35 гадоў назад (1981) у Магілёве адкрыўся музей этнаграфіі (філіял Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея)
30 гадоў з часу стварэння (1986) Заслаўскага гісторыка-культурнага запаведніка (створаны на базе Заслаўскага гісторыка-археалагічнага запаведніка)
25 гадоў з часу стварэння (1991) у Мінску Музея прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь (створаны на базе аддзела прыроды Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі)
25 гадоў з часу стварэння (1991) у Мінску Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф.Скарыны
25 гадоў назад (1991) створаны Мінскі абласны драматычны тэатр у Маладзечна
25 гадоў назад (1991) быў створаны ансамбль народнай музыкі “Бяседа” Белтэлерадыёкампаніі

Далей >>

Объявления
19 мая 2017 г.
26 мая 2017 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбудуцца XVII Узвышаўскія чытанні Подробнее >>
19 мая 2017 г.
24 мая 2017 г. БелНИИДАД проводит семинар «Делопроизводство без ошибок» Подробнее >>
Новости сайта
23 мая 2017 г.
На сайте начала работать поисковая система “Дапаможнік” Подробнее >>
05 апреля 2017 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов представляет фотовыставку к 125-летию со дня рождения М.В. Мелешко Подробнее >>
Новости отрасли
23 мая 2017 г.
19 мая 2017 года в Государственном архиве Гродненской области состоялось мероприятие, посвященное выходу на заслуженный отдых старейшего работника архива Светланы Исаковны Кравченко Подробнее >>
17 мая 2017 г.
Сотрудники Государственного архива Минской области приняли участие в подготовке выставки "2017 ‒ год 100-летия ЗАГС" Подробнее >>
17 мая 2017 г.
В Инвестиционную программу Минской области на 2017 год включено строительство нового здания Зонального государственного архива в г. Слуцке Подробнее >>
17 мая 2017 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и портал TUT.BY представили очередной выпуск совместного проекта "Как это было" Подробнее >>
15 мая 2017 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и портал TUT.BY представляют очередной выпуск совместного проекта "Это мы" Подробнее >>