Разделы
Органы архивного дела и делопроизводства и система государственных архивных учреждений
Дзяржаўны кантроль у галіне архіўнай справы і справаводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Геральдика
Услуги
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Юридические основы управления белорусскими землями в XIV–XVIII веках

Гісторыя архіўнай спадчыны Якуба Коласа



Якуб Колас, як і Янка Купала, вымушаны быў гаварыць пра страты рукапісаў і дакументаў свайго асабістага архіва. Першай такой стратай, пра якую паэт шкадаваў усё сваё жыццё, быў сшытак твораў, напісаных у час вучобы ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Пра гэты выпадак згадваецца ў кнізе М. Лужаніна “Колас расказвае пра сябе”: " Такою парою, як зараз, можа, крыху раней, але паказвала ўжо на восень, я ехаў чыгункаю. Хутчэй за ўсё — у Люсіна, на сваё першае настаўніцкае месца. […] Дык вось, стаяў я каля акна ў вагоне, гартаў сшытак з семінарскімі творамі. Збіралася навальніца, секанулі па шыбах кроплі. Хачу падняць акно — яно не паддаецца, недзе заела. Я ўзяўся за рамяні абедзвюма рукамі і зусім забыўся, што трымаю сшытак. А тут віхор, вырваў з рук той сшытак і пагнаў немаведама куды. Толькі старонкі мільгнулі... Страта сама па сабе не вельмі засмуціла мяне. Спадзяваўся на памяць: будзе час, засяду і аднаўлю патрохі. Але ў грудзі падкаціла трывога, ці не чакае такі лёс усё маё пісанне наогул. Наляціць бура, выхапіць самае дарожшае, выб’е мяне з каляіны. Будзе вось так жа бегчы машына, будуць гаварыць пра сваё чужыя людзі... А ты бяссільны – ні спыніць, ні пабегчы ўслед. Хоць недзе топчацца ў гразь тое, над чым праводзіў бяссонныя ночы. Прадчуванне паглыбілася. Быў ужо такі выпадак са мною ў лесе. Вецер выхапіў з рук паперы, падняў вышэй хвоі, і ў момант яны зніклі з вачэй. Але там было ўсяго некалькі старонак з вершамі" [2, с. 101-102].

Далей Я. Колас узнаўляе змест страчанага сшытка: "Можа і добра, што тая пісаніна не захавалася. Лёс Лабановіча ўвабраў у сябе задуму «Аднаго з сотні». Гэта мусіў быць празаічны твор. Я вёў героя Сошкіна ад семінарыі і далей у жыццё. Увайшло ў «Палескія аповесці» адно апавяданне, раней напісанае ў вершах. Помніш, дзядзька Раман расказвае Лабановічу пра Яшукову гару? Нейкі час шкадаваў я паэмы аб настаўніцкім з’ездзе. Але аповесць мая якраз перапаўзае гэтыя падзеі. Калі я пісаў аб іх, дык увесь час рукою нібы кіравала тая паэма. Рэшта страчанага забылася. Быў яшчэ «Страх» — кампаноўка чутых ад дзядзькі Антося апавяданняў. Чалавек едзе з кірмашу і на п’яныя вочы ўспамінае розныя страхі. Як адзін стары выходзіў з магілы і выганяў салдата са свае хаты. Успамінаў, успамінаў ды прыснуў. I вось што сасніў. Нібы ўз’ехаў ён на свой двор, а там яго нябожчык-бацька выпускае з хлявоў жывёлу. Пачыналася  рэч  нішто сабе:

"Ехаў Сёмка цераз грэблю –
Плюхата і гразь.
- Трэцяга радка, хоць забі, не ўспомню, - кажа Канстанцін Міхайлавіч.— А далей так:
Чуўся мэрам князь.
Лыкнуў дзядзька паўкватэркі,
Вось табе і смел...” [2, с. 102-103].

Было гэта ў 1902 г. Вельмі хутка Якуба Коласа напаткаюць неверагодныя выпрабаванні і новыя страты. Люсіна і Пінкавічы ў Пінскім павеце, Верхмень ў Ігуменскім павеце – тыя мясціны, дзе працаваў Я. Колас настаўнікам і дзе гартаваўся дух Песняра. За складанне петыцыі для сялян  вёскі Пінкавічы да С.С. Скірмунта, яго пераводзяць на іншае месца працы, а там, у Верхмені, за ўдзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе – звальняюць і аддаюць пад суд. Дастаткова працяглы тэрмін ён знаходзіцца пад наглядам паліцыі, жыве на паўлегальным становішчы ў Смалярні ў брата і нават паспявае адчыніць нелегальную школу. Праз нейкі час Я. Колас перабіраецца ў Вільню, дзе знаходзіць працу загадчыка літаратурным аддзелам у знакамітай газеце “Наша Ніва”. Але і там яго пераследуе паліцыя. У чэрвені 1907 г. ён перажывае вобыск і канфіскацыю рукапісаў вершаў. Па загаду ўладаў пакідае Вільню і на нейкі час вяртаецца ў бацькоўскі дом. Пасля, вельмі ненадоўга, ён зноў прыязджае ў Вільню ў “Нашу Ніву”, у канцы снежня наведвае Пецярбург, не без надзеі знайсці там працу. У пачатку 1908 г. Я. Колас знаходзіць пасаду настаўніка ў вёсцы Сані Сенненскага павета Магілёўскай губерні, дзе працуе ўсяго некалькі месяцаў. Вясну-лета 1908 г. Я. Колас правёў у Мікалаеўшчыне: напісаў шэраг апавяданняў, фельетонаў, рэгулярна дасылаў карэспандэнцыі ў “Нашу Ніву”. 15 верасня гэтага ж года выязной сесіяй Віленскай судовай палаты ў г. Мінску Якуб Колас быў асуджаны на тры гады зняволення. Яму інкрымінавалася аўтарства адозвы, напісанай настаўнікам С. Жуком, якая заклікала да з’езда настаўнікаў яшчэ ў 1906 г. Якуб Колас выйшаў з астрога толькі ў 1911 г. Яго рукапісы і невялікая бібліятэка заставаліся ў бацькоўскім доме. Але ў 1910 г. у Мікалаеўшчыне здарыўся пажар, ад якога загінуў увесь хатні нажытак, а з ім, магчыма, і рукапісы паэта. У 1928 г. у лісце да Л. Клейнбарта Якуб Колас напісаў:

"Я очень боюсь, что тот материал, который я Вам хочу представить, не удовлетворит Вас. Прежде все го скажу о самом ценном материале, о письмах: их у меня нет. Я даже не помню, писал ли вообще когда-нибудь мне Купала. Если и было одно, самое большее два письма, то они не представили бы большого интереса для Вас, да и те не сохранились у меня. Относительно писем вообще сделаю замечание, что они у меня не сохранились. Начиная с 1906 года, я время от времени делал огляд корреспонденции и предавал ее в большинстве случаев варварскому уничтожению из нежелания видеть эту переписку не в тех руках, куда она адресовалась, ибо такие случаи бывали, и бывали довольно часто. Вторая причина — бродячая жизнь, беженство, война, оккупации. У меня в Николаевщине осталось очень много ценного для меня литературного материала и писем, но все это пропало бесследно (Николаевщина теперь в Польше)" [1, с. 86].

Быў у жыцці Якуба Коласа выпадак, які, як ён сам прызнаваўся, “моцна выбіў з сядла”. У ліпені 1924 г. па дарозе з Кіславодска, дзе знаходзіўся на лячэнні, страціў рукапіс другой рэдакцыі “Сымона-музыкі”. Пра дэталі гэтай страты напісана ў лісце да сябра Я. С. Бязмена: “На станцыі Ціхарэцкая мяне абакралі, укралі паміж іншым і маю паэму ў рукапісе “Сымон-музыка”. Паэма перароблена, а ў мяне ніякіх слядоў ад яе не засталося. Мне пісалі з Растова-на-Доне (агент ГПУ), што частка рэчаў і ў тым ліку і рукапіс знойдзена. Да гэтага часу ніякага адказу на мае запытанні і тэлеграмы няма. Вось я і прашу цябе, калі гэта не так далёка і зручна табе, навядзі ты спраўкі на станцыі Растоў-на-Доне ў агента ГПУ Мажарава…” [1, с. 57-58]. Але высілкі былі дарэмнымі. Рукапіс быў страчаны назаўсёды. Зноў “недзе топчацца у гразь тое, над чым праводзіў бяссонныя ночы”. У жніўні таго ж 1924 г. Я. Колас пачаў працу над трэцяй рэдакцыяй “Сымона-музыкі”.

Міжваенны перыяд жыцця Я. Коласа быў вельмі насычаным і плённым. За гэты час выйшаў яго першы збор твораў у двух тамах, каля дзесяці выданняў “выбранага”, зборнікі апавяданняў “Першыя крокі”, “У ціхай вадзе”, “Казкі жыцця”, “На прасторах жыцця”, зборнікі вершаў “Водгулле”, “Нашы дні”, паэмы “Новая зямля” і “Сымон музыка”, драматычныя творы “Вайна вайне”, “Антон Лата” і інш., неверагодна вялікая колькасць апавяданняў, вершаў, паэм, публіцыстыкі ў часопісах, газетах, альманахах. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны Якуб Колас планаваў паехаць у вёску, каб адпачыць і папрацаваць над паэмай “Рыбакова хата”. “К осени хочу закончить поэму. Но работы над ней ещё много”, - пісаў ён свайму сябру і перакладчыку Я.С. Мазалькову 17 чэрвеня 1941 г. Усяго праз некалькі дзён ён з вялікім жалем пакіне Мінск і абжыты утульны дом. “Я выехаў з Мінска вечарам 24 чэрвеня, калі агонь падбіраўся пад маю хату. Шафёра ў мяне не было, забралі па мабілізацыі. Вывез мяне нейкі хлопец, завёз у лес пад саўнаркомаўскую дачу, а сам паехаў вывозіць сваю сям’ю”, – так некалькімі днямі пазней напісаў паэт пра пачатак сваёй эвакуацыі М. Лынькову [1, с.235].

У кнізе М. Лужаніна “Колас расказвае пра сябе” ёсць вельмі цікавы эпізод, расказаны пісьменнікам: “Мінск ужо гарэў, мы збіраліся ад’язджаць. Паадчынялі ў доме вокны і дзверы – можа людзям што спатрэбіцца, хай забяруць. Я хацеў сядаць у машыну, ды ўспомніў: яшчэ ж адна істота засталася – япрук. Выпусціў яго з хлеўчыка. “Ідзі, кажу, белы, згарыш, а так недзе да гаспадара прыб’ешся” [2, с. 127]. Наўрад ці паспеў хто скарыстаць магчымасці адчыненых вакон і дзвярэй, бо дом Я. Коласа і ўсё, што ў ім засталося, згарэў у першыя ж дні вайны. Зразумела, што і кніжная і дакументальная спадчына паэта не выратаваліся ад спусташаючага пажару. А тое, што ўдалося схаваць ад пажару – знішчыла вада. У лісце да сваёй жонкі Марыі Дзмітрыеўны, якая засталася ў Маскве на лячэнні, Я. Колас піша: “8-га прывезлі наш сейф. Учора паклікалі слесара, узламалі, бо ключом нічога зрабіць не ўдалося, ды і ламаць гэту гарэлую ржавую скрыню было не шкода. Цябе, пэўна, забрала цікавасць, як забірала яна і мяне, а што ж захавалася ў сейфе? Прыгадаў апавяданне Гогаля «Заколдованное место». Там дзед адкопваў у лесе скарб. Адкапаў кацёл, выцягнуў, а як глянуў, дык толькі плюнуў. Тое самае, відаць, захаваў і наш сейф. Большую частку яго займала мокрая гліна. У зямлі, куды ён быў закопан, была вада. Разам з вадою наплыў пясок і гліна. У гэтай гліне сям-там пападаліся сатлелыя кусочкі паперы — ад кніг, рукапісаў і аблігацый. У прыскрынку знайшлі аправу ад тваіх залатых часоў, яшчэ адны маленькія часікі з ланцужком і мужчынскія часы, срэбраны партсігар, дзве купалаўскія чаркі і яшчэ дзве чарачкі, што я колісь купіў у Маскве. Пачысціўшы, чаркі яшчэ могуць служыць, а рэшта — няшчасны лом. Толькі клопату нарабіў гэты сейф нам і людзям” [1, с. 422].

Вайна прынесла Якубу Коласу вялікія страты: на фронце загінуў сын Юрка, не дачакалася вяртання на Радзіму каханая жонка Марыя Дзмітрыеўна, быў знішчаны ўвесь матэрыяльны набытак сям’і. Але Песняру хапіла сіл яшчэ на адзін усплеск аднаўленчай шчырай працы: у творчасці, у дзяржаўным будаўніцтве, у грамадскім жыцці. Я. Коласа не стала 13 жніўня 1956 г.

Літаратура:

1. Колас Я. Збор твораў: у 14 т. / Я.Колас. – Мінск, 1977.
2. Лужанін М. Колас расказвае пра сябе / Лужанін // Збор твораў: у 3 т. – Мінск, 1969. Т. 3.

Объявления
13 мая 2019 г.
31 мая 2019 г. БелНИИДАД проводит семинар «Электронные и бумажные документы. Создание и хранение» Подробнее >>
13 мая 2019 г.
24 мая 2019 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбудуцца XІХ Узвышаўскія чытанні Подробнее >>
13 мая 2019 г.
23 мая 2019 г. состоится «прямая телефонная линия» по теме: «Осуществление государственного контроля за соблюдением законодательства в сфере архивного дела и делопроизводства» Подробнее >>
Новости сайта
29 апреля 2019 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов представляет фотовыставку к 80-летию со дня рождения Н.В.Гайды Подробнее >>
13 февраля 2019 г.
Новости отрасли
20 мая 2019 г.
14 и 16 мая 2019 г. состоялся научно-практический семинар «Делопроизводство в организациях. Комплектование государственных архивов» Подробнее >>
10 мая 2019 г.
4 мая работники Зонального государственного архива в г. Речице встретились с ветераном Великой Отечественной войны, жителем д. Короватичи В.Л. Дейкуном, личные документы которого хранятся в архиве Подробнее >>
04 мая 2019 г.
3 мая 2019 г. в учреждении «Государственный архив Гродненской области» состоялась презентация документов Штаба партизанской бригады имени Кастуся Калиновского Подробнее >>
02 мая 2019 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и TUT.BY представили совместный материал к 80-летию народной артистки Беларуси Н. Гайды и 70-летию народной артистки Беларуси Я. Поплавской Подробнее >>
29 апреля 2019 г.
24 апреля 2019 г. на базе Витебского областного исполнительного комитета прошел семинар по вопросам обеспечения работы с электронными документами и созданию электронного архива в организациях Подробнее >>