Ліпень — Снежань

2021 год

Ліпень
3 Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)
6

170 гадоў з дня нараджэння Лучыны Янкі (сапр. Неслухоўскі Іван Люцыянавіч) (1851 – 1897), беларускага паэта-дэмакрата

7

225 гадоў з дня нараджэння Чачота Яна Антонія Тадэвушавіча (1796 – 1847), беларускага і польскага паэта, фалькларыста

8

160 гадоў з дня нараджэння Радзівіл Магдалены Іванаўны (1861 – 1945), дзеяча беларускага культурнага руху, мецэната

11 100 гадоў назад (1921) у Мінску заснаваны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
13 155 гадоў з дня нараджэння Чарноцкага Напалеона Казіміравіча (1866 – 1937), беларускага перакладчыка і публіцыста
14

205 гадоў з дня нараджэння Марцінкевіча Гераніма Францавіча (1816 – 1864), беларускага і польскага паэта, празаіка, драматурга

15 145 гадоў з дня нараджэння Цёткі (сапр. Пашкевіч Алаіза Сцяпанаўна) (1876 – 1916), беларускай паэтэсы, асветніцы
16 125 гадоў з дня нараджэння Пракапчука Андрэя Якаўлевіча (1896 – 1970), дэрматавенеролага, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
18 125 гадоў з дня нараджэння Валынчыка Антона Міхайлавіча (1896 – 1985), харавога дырыжора, кампазітара, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
25

85 гадоў з дня нараджэння Левіна Леаніда Мендэлевіча (1936 – 2014), заслужанага архітэктара Беларусі

27

125 гадоў з дня нараджэння Горыда Язэпа Міхайлавіча (1896 – 1939), беларускага графіка і жывапісца

125 гадоў з дня нараджэння Крамарэўскага Льва Міхайлавіча (1896 – 1976), балетмайстра і педагога, заснавальніка балетнай трупы Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі



2021 год

Жнівень
 
5

125 гадоў з дня нараджэння Маркевіча Леаніда Аляксеевіча (1896 – 1980), кампазітара, дырыжора, заслужанага артыста Беларусі

11

165 гадоў з дня нараджэння Дабравольскага Уладзіміра Мікалаевіча (1856 – 1920), беларускага і рускага этнографа, фалькларыста, краязнаўца, лексікографа

15

190 гадоў з дня нараджэння Каратынскага Вінцэся Аляксандравіча (1831 – 1891), беларускага паэта, публіцыста, перакладчыка

22

160 гадоў з дня нараджэння Буйніцкага Ігната Цярэнцьевіча (1861 – 1917), акцёра, рэжысёра, тэатральнага дзеяча, стваральніка беларускага нацыянальнага прафесійнага тэатра

25

30 гадоў назад (1991) Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР атрымала статус канстытуцыйнага закона

27

115 гадоў з дня нараджэння Новіка-Пяюна Сяргея Міхайлавіча (1906 – 1994), беларускага



2021 год

Верасень
   
3 290 гадоў з дня нараджэння Богуша-Сестранцэвіча Станіслава Іванавіча (1731 – 1826), беларускага вучонага-лінгвіста, драматурга і царкоўнага дзеяча
4

Дзень беларускай пісьменнасці

245 гадоў назад (1776) утворана Полацкая губерня (існавала да 1796 г.)
5

120 гадоў з дня нараджэння Вольскага Віталя Фрыдрыхавіча (сапр. Вольскі-Зэйдэль) (1901 – 1988), пісьменніка, літаратуразнаўца, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

11

220 гадоў з дня нараджэння Піёна Марыса (Маўрыцыя) (1801 – 1869), танцоўшчыка, балетмайстра, тэатральнага дзеяча, стваральніка Віцебскага балета

19 30 гадоў назад (1991) Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка стала называцца Рэспубліка Беларусь
21

220 гадоў назад (1801) утворана Гродзенская губерня (існавала да 1921 г.)

25 50 гадоў з часу адкрыцця (1971) мемарыяла “Брэсцкая крэпасць-герой”
30

90 гадоў з дня нараджэння Гілевіча Ніла Сымонавіча (1931 – 2016), народнага паэта Беларусі



2021 год

Кастрычнік
       
1 140 гадоў з дня нараджэння Станюты Міхаіла Пятровіча (1881 – 1974), беларускага жывапісца і педагога
100 гадоў з дня нараджэння Клімавай Аляксандры Іванаўны (1921 – 2005), актрысы і педагога, народнай артысткі Беларусі, народнай артысткі СССР
6 Дзень архівіста
8 190 гадоў з дня нараджэння Ельскага Міхаіла Карлавіча (1831 – 1904), беларускага скрыпача, кампазітара, пісьменніка
10 225 гадоў з дня нараджэння Без-Карніловіча Міхаіла Восіпавіча (1796 – 1862), беларускага гісторыка, краязнаўца, этнографа
13

125 гадоў з дня нараджэння Шчакаціхіна Мікалая Мікалаевіча (1896 – 1940), беларускага мастацтвазнаўца, гісторыка, педагога

23 75 гадоў з дня нараджэння (1946) Корхавай Людмілы Канстанцінаўны, актрысы, народнай артысткі Беларусі
 

2021 год

Лістапад
   
2 Дзень памяці
4 205 гадоў з дня нараджэння Вярыгі-Дарэўскага Арцёма Ігнатавіча (1816 – 1884), беларускага паэта, драматурга, публіцыста
7 Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
125 гадоў з дня нараджэння Чарота Міхася (сапр. Кудзелька Міхаіл Сымонавіч) (1896 – 1937), беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча
10 100 гадоў з дня нараджэння Роўды Віктара Уладзіміравіча (1921 – 2007), харавога дырыжора, педагога, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
11 200 гадоў з дня нараджэння Дастаеўскага Фёдара Міхайлавіча (1821 – 1881), пісьменніка, філосафа і публіцыста
13 215 гадоў з дня нараджэння Плятэр Эміліі Францаўны (1806 – 1831), беларускай фалькларысткі, удзельніцы паўстання 1830 – 1831 гг.
15 100 гадоў з дня нараджэння Прышчапёнка Валерыя Георгіевіча (1921 – 2000), спевака, заслужанага артыста Беларусі
20 120 гадоў з дня нараджэння Зарэцкага Міхася (сапр. Касянкоў Міхаіл Яўхімавіч) (1901 – 1937), беларускага пісьменніка
21 125 гадоў з дня нараджэння Прышчэпава Дзмітрыя Філімонавіча (1896 – 1940), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Беларусі
22 75 гадоў з дня нараджэння Філатава Валерыя Мікалаевіча (1946 – 1999), акцёра, народнага артыста Беларусі
75 гадоў з дня нараджэння (1946) Еўдакімава Яраслава Аляксандравіча, спевака, народнага артыста Беларусі, народнага артыста Расіі
23 150 гадоў з дня нараджэння Тэраўскага (Цяраўскага) Уладзіміра Васілевіча (1871 – 1938), беларускага харавога дырыжора, кампазітара і фалькларыста, стваральніка аднаго з першых харавых калектываў у Мінску
 

2021 год

Снежань
 
1 165 гадоў з дня адкрыцця (1856) Віленскага музея старажытнасцей, заснаванага Я.П.Тышкевічам (існаваў да 1914 г.)
2 245 гадоў з дня нараджэння Доўгірда Анёла (1776 – 1835), беларускага філосафа, логіка і псіхолага
3 55 гадоў назад (1966) Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Мінск узнагароджаны ордэнам Леніна
8 95 гадоў з часу прыняцця (1926) пастановы Цэнтральнага выканаўчага камітэта і Савета Народных Камісараў БССР аб далучэнні Гомельскага і Рэчыцкага паветаў былой Гомельскай губерні РСФСР да Беларусі
30 гадоў назад (1991) у Белавежскай пушчы кіраўнікамі Беларусі, Расіі і Украіны падпісана пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД)
9 130 гадоў з дня нараджэння Багдановіча Максіма Адамавіча (1891 – 1917), беларускага паэта, перакладчыка, крытыка
11 30 гадоў з часу стварэння (1991) Беларускага навукова-даследчага цэнтра дакументазнаўства і рэтраінфармацыі (створаны на базе Інстытута гісторыка-палітычных даследаванняў КПБ, з 25 студзеня 1994 г. Беларускі навукова-даследчы цэнтр дакументазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы, з 31 студзеня 1996 г. Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы)
12 225 гадоў назад (1796) створана Беларуская губерня (шляхам аб’яднання Магілёўскага і Полацкага намесніцтваў) з цэнтрам у Віцебску (існавала да 1802 г.)
17 135 гадоў з дня нараджэння Равенскага Мікалая Якаўлевіча (1886 – 1953), беларускага кампазітара
21 225 гадоў з дня нараджэння Зана Тамаша (1796 – 1855), удзельніка вызваленчага руху, даследчыка прыроды, літаратара
25 Ражство Хрыстова (каталіцкае)