15 кастрычніка 2015 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя выданняў архіва, якія пабачылі свет у бягучым годзе

15 кастрычніка 2015 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя выданняў архіва, якія пабачылі свет у бягучым годзе: манаграфія «Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596–1839 гг.» і архіўны даведнік «Картографические материалы в Национальном историческом архиве Беларуси. Минская губерния».

Перад гасцямі выступілі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І. Адамушка, дырэктар НГА Беларусі Д.У. Яцэвіч, аўтар манаграфіі – намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў, загадчык аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі А.Б. Доўнар, загадчык аддзела археаграфіі Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы В.С. Пазднякоў, вядучы спецыяліст аддзела маркетынга выдавецтва «Беларусь» А.А. Садоўская, адзін з скаладальнікаў даведніка – загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў НГА Беларусі Г.М. Кутукова, а таксама адзін з вядучых спецыялістаў ў галіне гістарычнай картаграфіі Л.Р. Казлоў.

Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава арыгіналаў дакументаў XVII– пачатку XIX стст.

У часе прэзентацыі

У часе прэзентацыі