24 ліпеня 2015 г. адбылася сустрэча дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І. Адамушка і дырэктара НАРБ В.І. Кураша з польскай дэлегацыей

24 ліпеня 2015 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Іванавіча Адамушка, дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Віктара Іосіфавіча Кураша з польскай дэлегацыей на чале з Сакратаром Савету аховы памяці барацьбы і пакутніцтва прафесарам Анджэем Кунертам. Польская дэлегацыя прыбыла ў Мінск з нагоды ўдзелу ў першым пасяджэнні Беларуска-Польскай гістарычнай камісіі.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны некаторыя пытанні сумеснага супрацоўніцтва.

Польская дэлегацыя азнаёмілася з выставай дакументаў, якая была падрыхтавана архівістамі да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, з дакументамі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, якія датычацца беларуска-польскіх адносін, архіўнымі выданнямі, зборнікамі архіўных дакументаў.