Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў і TUT.BY прадставілі новы выпуск суместнага праекта «Гэта мы»
Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў і TUT.BY прадставілі новы выпуск суместнага праекта «Гэта мы. «Пахне чабор». 110 гадоў з дня нараджэння паэта Петруся Броўкі». У архіве знайшліся відэа, у якіх можна пабачыць паэта і паслухаць вершы ў аўтарскім выкананні.
Відэаматэрыялы падрыхтавала галоўны архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі БДАКФФД Алена Паляшчук.