Загадчык аддзела археаграфіі БелНДІДАС В.С.Пазднякоў прыняў удзел ва Усеўкраінскай навукова-практычнай канферэнцыі «Архівы—навука—грамадства: шляхі ўзаемадзеяння»

Па запрашэнні ўкраінскіх калег загадчык аддзела археаграфіі Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы В.С.Пазднякоў 21—22 мая 2015 г. у Кіеве прыняў удзел ва Усеўкраінскай навукова-практычнай канферэнцыі (з міжнародным удзелам) «Архівы—навука—грамадства: шляхі ўзаемадзеяння», прысвечанай 20-годдзю стварэння Украінскага навукова-даследчага інстытута архіўнай справы і дакументазнаўства, дзе выступіў з дакладам «Дасягненні ў галіне археаграфіі Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы».

У ходзе канферэнцыі адбылася плённая праца па абмену вопытам у вырашэнні праблем архіўнай справы і археаграфіі, вызначаны шляхі далейшага супрацоўніцтва. Дырэктару Украінскага навукова-даследчага інстытута архіўнай справы і дакументазнаўства А.Я.Гараніну, усім украінскім калегам былі перададзены віншаванні ад імя дырэктара БелНДІДАС А.Я.Рыбакова і ўсяго калектыва інстытута, пажаданні далейшай плённай працы, а таксама ўручаны навейшыя выданні БелНДІДАС у галіне дакументазнаўства, архіўнай справы і археаграфіі, нумары часопіса «Архівы і справаводства».