Беларускiм дзяржаўным архiвам навукова-тэхнiчнай дакументацыi падрыхтавана выстава “БНТУ. 90 год гісторыі”

У гэтым годзе БНТУ адзначае юбiлей – 90 год з часу свайго заснавання. З гэтай нагоды ў Беларускiм дзяржаўным архiве навукова-тэхнiчнай дакументацыi (БДАНТД) была падрыхтавана выстава “БНТУ. 90 год гісторыі”.

У аснову экспазiцыi пакладзены матэрыялы асабiстых фондаў былых выкладчыкаў i выпускнiкоў БНТУ: Н.М.Маклецовай, У.А. Караля, Г.У.Заборскага, А.П.Воiнава, В.I.Гусева, У.М. Вараксiна, В.М. Волчака, М.З. Барсукова i iншых. У экспазiцыi знайшлi свае адлюстраванне фотаздымкi галоўнага корпуса ўніверсітэта часу пабудовы, узнаўлення i сучаснага выгляду. Асобнае месца займае будынак архiтэктурнага факультэта, пабудаванага па праекту двух архітэктараў, лёс якiх быў звязаны з БНТУ, выпускнiка Ι.Ι. Есьмана i выкладчыка В.Ι. Анiкiна.

Выстава змяшчае звесткi аб перыядах развiцця унiверсiтэта, этапах станаўлення “архiтэктурнай школы” ў Беларусi, выкладчыцкай дзейнасцi вядомых архiтэктараў, арганiзацыi навучальнага працэса па падрыхтоўцы спецыялiстаў тэхнiчнага накiрунку, выпускнiках, дасягнуўшых значных поспехаў на нiве горадабудаўнiцтва. Асобная частка экспазiцыi звяртае ўвагу на адметныя старонкi студэнцкага жыцця, перыяду ўзнiкнення своеасаблiвага духа братэрства, якi застаецца на доўгiя гады, і асаблiва праяўляецца падчас сустрэч выпускнiкоў.

На адкрыццi экспазiцыi прысутнiчалi вядомыя архiтэктары, выпускнiкi БНТУ: Арцемчык Р.Л., Горына Г.Дз., Есьманы I.I. i Л.А., Нардштэйн Л.А., Усава Л.Дз. Заслужаны архітэктар БССР, Маскалевiч Л.В. узгадаў цяжкасцi паступлення i ўладкавання ў сталiцы, студэнцкiя гады, далейшую працоўную дзейнасць. Усава Л.Дз., аўтар праекта ўзнаўлення галоўнага корпуса БНТУ, нагадала невядомыя старонкі пасляваеннай рэканструкцыі універсітэта. Нардштэйн Л.А. успомніла плеяду таленавiтых выкладчыкаў, якiя заставiлi пасля сябе не толькi метадычныя дапаможнiкi i падручнiкi для студэнтаў, але i падрыхтавалi шэрагi прафесiяналаў архiтэктурнай справы. Усе госці выказалi сардэчную падзяку сваiм выкладчыкам, парады якіх дапамагалі ў іх далейшай прафесійнай дзейнасці.