Выйшаў з друку другі том двухтомнага выдання Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя

Выйшаў з друку другі том двухтомнага выдання Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя.
У ім змешчаны шэраг артыкулаў, прысвечаных арганізацыі і вядзенню справаводства, архіўнай справы ў ВКЛ (канцылярыя ВКЛ, канцлер, падканцлер, пісар, падпісак, Метрыка ВКЛ і інш.). Друкуюцца таксама звесткі аб асноўных відах дакументаў, якія існавалі ў ВКЛ (ліст, мамрам, мандат, тастамент і інш.). Сярод аўтараў артыкулаў тома – шмат працаўнікоў архіўных устаноў Беларусі (В.Л. Насевіч, А.Я. Рыбакоў, М.Ф. Шумейка і інш.).