23 мая 2013 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва пройдзе навуковая канферэнцыя «XIII Узвышаўскія чытанні»

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае пряняць удзел у навуковай канферэнцыі «XIII Узвышаўскія чытанні», якая пройдзе 23 мая 2013 г.

Плануюцца для абмеркавання 2 тэматычныя кірункі:
І. Ад “Маладняка” да “Узвышша”: Літаратурна-мастацкае жыццё Беларусі 1920 – пачатку 1930-х гг.
ІІ. Пошук і выяўленне крыніц па гісторыі беларускай літаратуры і культуры.

Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады і месца працы і адрасам аўтара просім дасылаць да 7 мая 2013 г. па адрасе:
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва,
вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 2200030, Мінск, Рэспубліка Беларусь,
альбо па электронным адрасе: bdamlim@tut.by, bdamlim-info@tut.by
Даведкі па тэлефонах: 227-47-81; 227-11-88.