3 – 4 чэрвеня 2010 г. у памяшканні Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва адбудуцца Х Узвышаўскія чытанні

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры імастацтва паведамляе аб правядзенні Х Узвышаўскіх чытанняў, прысвечаных 50-годдзю з часу ўтварэння БДАМЛМ.

Удзельнікам чытанняў прапануюцца наступныя тэмы:

1. БДАМЛМ – скарбніца духоўнай культурыБеларусі.
2. “Узвышша” і ўзвышэнцы ў фондах БДАМЛМ.

Х Узвышаўскія чытанні адбудуцца 3 – 4 чэрвеня 2010 г. у памяшканні Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (вул. Кірылы і Мяфодзія, 4). Пасля завяршэння чытанняў плануецца выданне зборніка дакументаў.

Заяўкі на ўдзелу Чытаннях просім накіроўваць да 20 мая 2010 года на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4.
E-mail: bdamlim@tut.by
Тэлефон/факс 227 – 47 – 81.