Беларускі партал TUT.BY сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў абвясцілі пра старт праекту “Гэта мы”

Беларускі партал TUT.BY сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў абвясцілі пра старт праекту “Гэта мы”.
У яго межах будуць публікавацца рэдкія архіўныя фотаздымкі, відэа- і аўдыёматэрыялы пра невядомыя ці малавядомыя старонкі з жыцця краіны і нашых суайчыннікаў.

Праект пачынаецца відэааповедам “Невядомы Аўсяннікаў”, пра мэтра Купалаўскага тэатра.