2 кастрычніка 2009 г. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае да ўдзелу ў VII Архіўных чытаннях, прысвечаных 150-годдзю з дня нараджэння Б.І. Эпімах-Шыпілы

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае да ўдзелу ў VII Архіўных чытаннях, прысвечаных 150-годдзю з дня нараджэння Б.І. Эпімах-Шыпілы, дзеяча беларускай культуры, выдаўца, фалькларыста, мовазнаўца, літаратуразнаўца.

Удзельнікам чытанняў прапануюцца наступныя тэмы:
1. Жыццё і дзейнасць Б.І. Эпімах-Шыпілы.
2. Крыніцы па гісторыі літаратуры і мастацтва Беларусі ў замежных сховішчах.

VII Архіўныя чытанні адбудуцца 2 кастрычніка 2009 г. у памяшканні Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (вул.Кірылы і Мяфодзія, 4). Пасля завяршэння чытанняў плануецца выданне зборніка дакладаў і дакументаў.

Заяўкі на ўдзел у Чытаннях просім накіроўваць да 20 верасня 2009 года на адрас: 220030, г.Мінск, вул.Кірылы і Мяфодзія, 4.
E-mail: bdamlim@tut.by.
Тэлефон/факс: 227 47 81