26 мая 2009 г. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае да ўдзелу ў ІХ Узвышаўскіх чытаннях

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае да ўдзелу ў ІХ Узвышаўскіх чытаннях, якія адбудуцца 26 мая 2009 года. Сёлетнія чытанні прысвечаныя 100-гадовым юбілеям С.Дарожнага, М.Лужаніна, А.Адамовіча, Л.Калюгі.

Удзельнікам чытанняў прапануюцца наступныя тэмы:
1. Жыццё і творчасць узвышэнцаў Сяргея Дарожнага, Максіма Лужаніна, Антона Адамовіча, Лукаша Калюгі.
2. Дакументы па гісторыі літаратуры і мастацтва 1920 – 1930-ых гадоў у архівах, музеях, бібліятэках.

ІХ Узвышаўскія чытанні будуць праходзіць у памяшканні Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (вул.Кірылы і Мяфодзія, 4). Пасля завяршэння чытанняў плануецца выданне зборніка матэрыялаў.

Заяўкі на ўдзел у Чытаннях просім накіроўваць да 15 мая 2009 года на адрас: 220030, г.Мінск, вул.Кірылы і Мяфодзія, 4.
E-mail: bdamlim@tut.by.
Тэлефон/факс: 227 47 81