3 кастрычніка 2008 г.Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае да ўдзелу у VI Архіўных чытаннях
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае да ўдзелу у VI Архіўных чытаннях, якія адбудуцца 3 кастрычніка 2008 г.
Удзельнікам чытанняў прапануюцца наступныя тэмы:
- Жыццё і творчасць Язэпа Лёсіка і Вацлава Ластоўскага (да 125-гадовых юбілеяў).
- Дакументальная спадчына дзеячаў беларускай культуры 1920-х – 1930-х гг. у архівах, бібліятэках і музеях Беларусі.
VI Архіўныя чытанні будуць праходзіць у памяшканні Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (вул. Кірылы і Мяфодзія, 4). Пасля завяршэння чытанняў плануецца выданне зборніка матэрыялаў.
Заяўкі на ўдзел у чытаннях просім накіроўваць да 20 верасня 2008 г. на
адрас: 220030, г.Мінск, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4
E-mail: bdamlim@tut.by
тэл./факс: 227 47 81.