26 мая 2008 г. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва праводзіць VIIІ Узвышаўскія чытанні

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае да ўдзелу ў VIIІ Узвышаўскіх чытаннях, якія адбудуцца 26 мая 2008 г.

Сёлетнія чытанні прысвечаны 115-годдзю з дня нараджэння беларускага празаіка А. Мрыя (А.А. Шашалевіча) (1893-1943). На канферэнцыі плануецца разгледзіць наступныя тэмы:

1. Жыццё і творчасць А. Мрыя (А.А. Шашалевіча);
2. “Узвышша” і праблемы культуры мовы і мовазнаўства.

Чытанні будуць праходзіць у памяшканні Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (вул. Кірылы і Мяфодзія, 4). Пасля завяршэння чытанняў Выданне зборніка матэрыялаў.

Заяўкі на ўдзел у Чытаннях просім накіроўваць да 20 мая 2008 г. на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4.
E-mail: bdamlim@tut.by
Тэл./ф. 227-47-81.