21 лютага 2019 г. архівісты Дзяржархіва ў г. Глыбокае ладзілі cвята, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы

Свята, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, ладзілі архівісты Дзяржархіва ў г. Глыбокае 21 лютага 2019 г. Увага праблеме захавання нацыянальнай мовы надаецца на сусветным узроўні. Менавіта дзеля захавання тых моў, што знікаюць, ЮНЭСКА абвясціла дзень роднай мовы. Аб гістарычным шляху свята моўнага раўнапраўя паведаміла вядучы архівіст Аліна Чаславаўна Юргель.

Прагучала паведамленне дырэктара архіва Нэлі Аляксандраўны Баравік “Паэтычныя радкі аб матчынай мове”. У Дзяржархіве ў г. Глыбокае захоўваюцца асабістыя фонды паэтаў Віталя Гарановіча, Галіны Загурскай, Марыі Баравік. Усіх іх яднае павага да культуры і гісторыі Бацькаўшчыны, іх творчая дзейнасць прывіла парасткі любові да матчынай мовы шматлікім людзям, яны імкнуліся данесці да суайчыннікаў прыгажосць роднага беларускага слова. На падставе сабраных архіўных дакументаў былі ўзгаданы вершаваныя радкі. Напрыклад, своеасаблівым заклікам да моўнага адраджэння гучаць словы з верша Галіны Загурскай “Францішкава малітва” (2012 г.):
… Беларусь наша там, дзе жыве наша мова:
Будзе мова жыва – і мы будзем жыць.

У складзе архіва ёсць невялічкая бібліятэка, у якой захоўваюцца кнігі, у тым ліку і на беларусскай мове. З творамі класікаў беларускай літаратуры і іх аўтарамі пазнаёміла прысутнічых супрацоўнік архіва Алена Іванаўна Шлыкава.

Пра адметнасці беларускага слова нагадалі праз конкурсы “Загадкі”, “Складзі прыказку”, “5 секунд на роздум”. Пераможцы атрымалі прызы за большасць правільных адказаў.

У выкананні загадчыка аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Таццяны Мікалаеўны Аўласавай прагучала беларуская народная песня “Купалiнка”.

Прысутнічыя прыйшлі да высновы, што не трэба саромецца недасканалай гаворкі і пачаць, напрыклад, паспрабаваць 21 лютага, з калегамі, роднымі паразмаўляць па-беларуску.