28 чэрвеня 2018 г. адбылося адкрыццё навукова-практычнай канферэнцыі «Беларускія архівы на мяжы тысячагоддзяў: здабыткі і страты»

28 чэрвеня 2018 г. адбылося адкрыццё навукова-практычнай канферэнцыі «Беларускія архівы на мяжы тысячагоддзяў: здабыткі і страты», прысвечанай 80-годдзю заснавання Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Яна праводзілася сумесна з даўнім навуковым партнёрам архіва Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На пленарным пасяджэнні ўсіх удзельнікаў і гасцей канферэнцыі прывіталі акадэмік-сакратар Прэзідыума НАН Беларусі, член-карэспандэнт А.А.Каваленя, дырэктар Інстытута гісторыі В.В.Даніловіч, дырэктар Дэпартамента на архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусі В.І.Кураш, дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч. З пленарнымі дакладамі выступілі загадчык цэнтра спецыяльных гістарычных навук і антрапалогіі Інстытута гісторыі прафесар В.Ф.Голубеў і дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.М.Папко.

У ходзе канферэнцыі намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў прэзентаваў юбілейнае архіўнае выданне – зборнік дакументаў «“Для лепшое твердости…”: пергаментныя дакументы перыяду Вялікага Княства Літоўскага з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (1391–1566 гг.)», складзены сумесна супрацоўнікамі архіва і інстытута і выдадзены стратэгічным партнёрам архіва ў галіне публікацыйнай дзейнасці выдавецтвам «Беларусь».

Праца канферэнцыі была падзелена на шэсць секцый у адпаведнасці з тэматычным прынцыпам. Яе ўдзельнікі здолелі абмеркаваць шырокае кола праблем, звязаных не толькі з архівазнаўствам і крыніцазнаўствам, тэматыка якіх, безумоўна, пераважала ў дакладах, але і ў цэлым гісторыка-навуковай дзейнасці. Гэта дазволіла нават непасрэдна на яе працягу вырашыць некаторыя пытанні арганізацыйнага альбо даследчага характару. Удзельнікамі канферэнцыі сталі больш 70 навукоўцаў і архівістаў адразу з некалькіх краін – Беларусі, Польшчы, Украіны і Венгрыі, – што дэ-факта надало ёй статус прадстаўнічай міжнароднай навуковай падзеі. Геаграфія гасцей з Беларусі таксама выглядала шырока – прыбылі навукоўцы з Гродна, Магілёва, Пінска, Дзяржынска і Нясвіжа.

Удзельнікі канферэнцыі на пленарным пасяджэнні

Удзельнікі канферэнцыі на пленарным пасяджэнні

Акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар А.А.Каваленя выступае з прывітальным словам

Удзельнікаў канферэнцыі вітае дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш

Удзельнікаў канферэнцыі вітае дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш

Дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт В.В.Даніловіч зачытвае прывітальны адрас да ўдзельнікаў канферэнцыі

Дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт В.В.Даніловіч зачытвае прывітальны адрас да ўдзельнікаў канферэнцыі

З прывітальным словам да прысутных звяртаецца дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч

З прывітальным словам да прысутных звяртаецца дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч

Члены Прэзідыума канферэнцыі і запрошаныя госці пасля заканчэння пленарнага пасяджэння

Члены Прэзідыума канферэнцыі і запрошаныя госці пасля заканчэння пленарнага пасяджэння