Пабачыў свет даведнік «Лацінскія дакументы па гісторыі Беларусі XIII-XIV стст. у замежных архівах»

Пабачыў свет даведнік «Лацінскія дакументы па гісторыі Беларусі XIII-XIV стст. у замежных архівах». У даведніку апісваюцца галоўныя архівасховішчы, дзе захоўваецца большая частка лацінамоўных дакументальных крыніц, датычных сярэднявечнай гісторыі Літвы і Беларусі з дадаткам анатаванага рэестра найважнейшых з іх.

Даведнік прызначаны для архівістаў, археографаў, гісторыкаў-медыявістаў розных кірункаў, студэнтаў і усіх зацікаўленых айчыннай гісторыяй.

Кошт даведніка без рассылання — 11 рублёў 18 капеек. Кошт з перасыланнем — 13 рублёў 30 капеек.

Па пытаннях набыцця выданняў неабходна звяртацца ў БелНДІДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, кабінет 15. Тэлефон для даведак: 286 02 05.