25 кастрычніка 2019 г БелНДІДАС праводзіць семінар «Электронны дакумент. Электронны дакументаабарот і захоўванне дакументаў у электронным выглядзе»

Паважаныя кіраўнікі!

У сувязі з унясеннем змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе» да 8 лютага 2019 г. пастановамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь зацверджаны новыя Інструкцыя па працы з электроннымі дакументамі ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях і Правілы працы з дакументамі ў электронным выглядзе ў архівах дзяржаўных органаў, іншых арганізацый (Пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 06.02.2019 № 19 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку работы з электроннымі дакументамі ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях» і Пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 06.02.2019 № 20 «Аб зацвярджэнні Правілаў працы з дакументамі ў электронным выглядзе ў архівах дзяржаўных органаў, іншых арганізацый».

У гэтай сувязі Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы праводзіць семінар

«Электронны дакумент. Электронны дакументаабарот і захоўванне дакументаў у электронным выглядзе».

Дата правядзення семінара 25 кастрычніка 2019 г.

На занятках семінара будуць разгледжаны наступныя пытанні:

1. Паняцце электроннага дакумента і дакумента ў электронным выглядзе, а таксама нарматыўныя прававыя акты і метадычныя дакументы ў сферы электроннай дакументацыі і электроннага дакументаабароту. Змены ў заканадаўстве (папраўкі ў Закон, Пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 06.02.2019 № 19 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку работы з электроннымі дакументамі ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях» і № 20 ад 06.02.2019 Пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні Правілаў працы з дакументамі ў электронным выглядзе ў архівах дзяржаўных органаў, іншых арганізацый».
2. Пасведчанне сапраўднасці электроннага дакумента.
3. Тэхналагічныя аспекты стварэння, рэгістрацыі, адпраўкі/атрымання, фарміравання ў справы электронных дакументаў.
4. Адбор і перадача электронных дакументаў на архіўнае захоўванне. План мерапрыемстваў па забеспячэнні архіўнага захоўвання электронных дакументаў.
5. Асаблівасці працы з дакументамі ў электронным выглядзе.

Заняткі праводзіць: дырэктар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі, к. і. н. В. А. Насевіч, які з’яўляецца аўтарам нарматыўных актаў, навучальных і метадычных дапаможнікаў па электроннай дакументацыі.

Семінар будзе праводзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, канферэнц-зала.

Пачатак у 9 30.

Слухачам, якія прайшлі навучанне на семінары, будзе выдадзены сертыфікат устаноўленага ўзору.

Жадаючыя прыняць удзел у семінары да 24 кастрычніка 2019 г. павінны патэлефанаваць і падаць заяўкі ў БелНДІДАС для атрымання і аплаты рахунак-фактуры.

Колькасць месцаў для ўдзельнікаў семінара абмежавана!

Тэлефон для даведак: 286-75-19 (з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 штодня).

Кошт удзелу ў семінары 99 рублёў 08 капеек. Без ПДВ (падстава – падпункт 1.1.2 пункта 1 артыкула 326 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь), з камплектам метадычнай літаратуры 105 рубля 08 капеек.

Рэгістрацыя слухачоў у дзень правядзення семінара з 9-00 да 9-30 у ком. №15 (на падставе плацежнага даручэння).

Нашы рэквізіты: р/з BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 ў ААТ «Белінвестбанк» г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.

Увага! Просім пацвердзіць удзел у семінары па кантактнай тэлефоне.

Камплект метадычнай літаратуры:
Электронны дакументаабарот: тэрміны і азначэнні – 6 рублёў 00 капеек