Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці 15, 16 верасня 2021 г. прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню народнага адзінства

Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці 15, 16 верасня 2021 г. прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню народнага адзінства. Падрыхтаваная архівам выстава “Адзінства беларускага народа ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі” экспанавалася на дыялогавых пляцоўках, арганізаваных Гомельскім гарвыканкамам, прысвечаных Дню народнага адзінства. 15 верасня выстава пабывала ў ДУ “Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў ім. Н.Ф. Сакалоўскага”, УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту», 16 верасня – у ААТ «Гомельдрэў», ААТ «Гомельаблаўтатранс». Дырэктар установы “Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці” Андрэй Сушчэвіч у інтэрв’ю гарадскому каналу распавёў аб знакавых гістарычных падзеях, якія прывялі да стварэння незалежнай моцнай беларускай дзяржавы. Сюжэт трансляваўся на тэлевізійным канале БТ 4.

Таксама ва ўстанове “дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці” праведзены ўрачысты сход, прысвечаны Дню народнага адзінства, на якім з лекцыяй выступіў намеснік дырэктара Гомельскага абласнога музея ваеннай славы Канстанцін Мішчанка.

17 верасня архівам запланаваны мерапрыемствы ў УА «Сярэдняя школа № 2 г. Гомеля». Для навучэнцаў і настаўнікаў падрыхтавана лекцыя і выстава фотадакументаў, прысвечаная Дню народнага адзінства.
Акрамя таго, з 16 верасня 2021 г. у Калоннай зале палаца Румянцавых і Паскевічаў адкрыта для наведвальнікаў выстава “На шляху да адзінства”, адным з арганізатараў якой выступіў дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. На выставе прадстаўлены матэрыялы з музейнага фонду Гомельскага палацава-паркавага ансамбля-фатаграфіі партыйных і савецкіх дзеячаў, кіраўнікоў і работнікаў губвыканкама, дэлегатаў з’ездаў, пленумаў і розных канферэнцый 1920-х гг., арыгінальныя дакументы і карты з дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці, якія характарызуюць тэрытарыяльна-адміністрацыйныя змены на працягу разгляданага перыяду. Асобным блокам прадстаўлены віды Гомеля 1920-х – 1930-х гадоў. Выстава падрыхтавана і прымеркавана да Дня народнага адзінства і ілюструе складаны працэс будаўніцтва нацыянальнай беларускага дзяржавы, у якім ўдзельнічала ў якасці найважнейшай неад’емнай часткі тэрыторыя Гомельшчыны.

17 верасня наша краіна святкуе новую дату ў чарадзе памятных падзей у гісторыі нашай краіны – Дзень народнага адзінства. І важна памятаць, што адзінству папярэднічаў доўгі і складаны працэс нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, які сфармаваў непарушныя асновы беларускай дзяржаўнасці, нацыянальнага суверэнітэту, якія спачываюць на разуменні таго, што ўсе мы – адзіны народ, ва ўсіх нас агульная Радзіма – выдатная зямля Беларусі і толькі ад нас залежыць яе будучыня!

Выстава, прысвечаная Дню народнага адзінства

Выстава, прысвечаная Дню народнага адзінства

Дырэктар установы