11 верасня 2021 г. “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў” прыняў удзел у фінальным і ключавым мерапрыемстве Фестывалю навукі

11 верасня 2021 г. установа «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) прыняла ўдзел у фінальным і ключавым мерапрыемстве Фестывалю навукі (6-11 верасня), якое праходзіла у фармаце інтэлектуальна-забаўляльнай праграмы ў Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (далей – НАН РБ). Фестываль праводзіцца Саветам маладых навукоўцаў пры падтрымцы НАН РБ з 2018 г., і да цяперашняга часу паспеў стаць адной з найбуйнейшых пляцовак для папулярызацыі навукі. У ім прымаюць удзел вышэйшыя навучальныя ўстановы, музеі, архівы, лабараторыі, навукова-даследчыя інстытуты, замежныя навукова-даследчыя, навукова-вытворчыя і іншыя арганізацыі.

Экспазіцыя БДАКФФД, прадстаўленая ў Батанічным садзе, была прысвечана гісторыі навукі ў фатаграфіі. На стэндзе былі размешчаны фотадакументы з фондаў БДАКФФД, якія ахопліваюць перыяд часу з 1870-х гг. да нашых дзён па тэмах, звязаных з гісторыяй навукі і Батанічнага саду. Наведвальнікі маглі ўбачыць, на якіх відах носьбітаў ажыццяўляецца захоўванне фотадакументаў у фондах архіва. Розныя мадэлі фотаапаратаў, а таксама сродкі для праяўкі фотастужкі, прадстаўленыя на экспазіцыі сталі цудоўным сведчаннем аб развіцці тэхналогіі фатаграфіі другой паловы мінулага стагоддзя. Сярод гасцей-першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь М.У. Рыжанкоў. З дэлегацыяй экспазіцыю наведаў старшыня НАН РБ У.Р. Гусакоў.

Наведвальнікі мелі магчымасць паслухаць лекцыі на чатырох тэматычных пляцоўках – “Экстрэмальная Навука”, “Пакідаючы Зямлю”, “Жыць вечна” і лекцыйная пляцоўка ў бліц-фармаце, на якой можна было даведацца аб энергетыцы, генна-мадыфікаваных арганізмах, касмічнай праграме Беларусі. На майстар-класах наведвальнікі маглі паспрабаваць сябе ў якасці навукоўцаў-эксперыментатараў. На выставе лепшых распрацовак навукоўцаў НАН РБ усе жадаючыя маглі азнаёміцца з разнастайнымі экспанатамі уключаючы археалагічныя артэфакты, беспілотныя лятальныя апараты і многае іншае. У мерапрыемстве прынялі ўдзел і замежныя госці, у прыватнасці дзяржаўная карпарацыя па атамнай энергіі “Расатам”(Расійская Федэрацыя) з адукацыйна-забаўляльнай пляцоўкай”Atom-City”. Займальная забаўка, сумешчаная з інтэлектуальным дасугам у інтэрактыўнай форме, зрабілі мерапрыемства асабліва цікавым і пазнавальным.

Фестываль знайшоў жывы водгук сярод жыхароў г. Мінска, гасцей сталіцы і ўсіх, хто цікавіцца навукай і запомніўся сваёй прыязнай і нязмушанай атмасферай.

Фестываль навукі 11 верасня 2021 г.

Hаботнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў», злева направа: вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М. В. Гарэлік, загадчык аддзела аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій Г. М. Дубатоўка, намеснік дырэктара А. М. Грыневіч, на фестывалі навукі ў Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Фестываль навукі 11 верасня 2021 г.

Від экспазіцыі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» на фестывалі навукі ў Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Фестываль навукі 11 верасня 2021 г.

Наведвальнікі падчас агляду экспазіцыі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» на фестывалі навукі ў Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Фестываль навукі 11 верасня 2021 г.

Намеснік дырэктара ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» Я.М. Грыневіч падчас дэманстрацыі экспазіцыі архіва прадстаўнікам нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (справа-старшыня НАН РБ У.Р. Гусакоў) на фестывалі навукі ў Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Фестываль навукі 11 верасня 2021 г.

Наведвальнікі падчас агляду экспазіцыі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» на фестывалі навукі ў Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Фестываль навукі 11 верасня 2021 г.

Наведвальнікі падчас агляду экспазіцыі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» на фестывалі навукі ў Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Фестываль навукі 11 верасня 2021 г.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь М.У. Рыжанкоў (у цэнтры) і старшыня Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі У.Р. Гусакоў (справа) падчас агляду экспазіцыі ўстановы “Беларускі дзяржаўны архіў кінафатафанадакументаў” на фестывалі навукі ў Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Фота Г.М. Дубатоўкі, БДАКФФД