5 мая 2021 года адбылася прэзентацыя кнігі “Вандроўкі па Палессі”

5 мая 2021 года работнікі ўстановы “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў” прынялі ўдзел у прымеркаванай да Дня друку прэс-канферэнцыі «Падарожжа па Беларусі разам з кніжнымі навінкамі ад вядучых выдавецтваў краіны», якая прайшла ў Прэс-цэнтры Дома прэсы.

У рамках мерапрыемства адбылася прэзентацыя кнігі “Вандроўкі па Палессі” – сумеснага праекта “Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” і Музея беларускага Палесся.
У прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел Ваніна Вольга Уладзіміраўна – дырэктар “выдавецтва” Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, Давідовіч Вольга Віктараўна – загадчык рэдакцыяй літаратуры, мастацтва і культуралогіі “Выдавецтва” Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, Грыневіч Алена Міронаўна – намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Дубатоўка Генадзь Мікалаевіч – загадчык аддзела аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій архіва, Лабачэўская Вольга Аляксандраўна – доктар мастацтвазнаўства і Святлана Цылімава – вядучы навуковы супрацоўнік Музея беларускага Палесся.

Для выдання кнігі “Вандроўкі па Палессі” архівам была праведзена работа па аблічбоўванні фотанегатываў на шкле ў аб’ёме больш за 200 адзінак захоўвання, перададзеных Музеем Беларускага Палесся. Асноўная частка працы па рэстаўрацыйнай апрацоўцы фотанегатываў была праведзена загадчыкам аддзела аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій Г. М. Дубатоўкай.

Кніга будзе карысная ўсім зацікаўленым у вывучэнні беларускага Палесся, этнаграфіі і культуры нашай краіны. Можа быць выкарыстана ў працы настаўнікамі школ і выкладчыкамі ВНУ.

Больш падрабязна з утрыманнем прэзентацыі можна азнаёміцца па спасылцы.

Прэзентацыя кнігі

Падчас прэзентацыі кнігі “Вандроўкі па Палессі” ў прэс-цэнтры Дома прэсы (злева направа): В.У. Ваніна – дырэктар “выдавецтва” Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”; С. Цілімава – вядучы навуковы супрацоўнік Музея беларускага Палесся; В.А. Лабачэўская-доктар мастацтвазнаўства; В.В. Давідовіч – загадчык рэдакцыяй літаратуры, мастацтва і культуралогіі “Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”; А.М. Грыневіч-намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафанадакументаў

Прэзентацыя кнігі

Пад час прэзентацыі кнігі «Вандроўкі па Палессі» у Прэс-центры Дома прэсы

Прэзентацыя кнігі

Пад час прэзентацыі кнігі «Вандроўкі па Палессі» у Прэс-центры Дома прэсы