Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы» прадстаўляе віртуальную выставу архіўных дакументаў да 76-годдзя Перамогі і 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны

Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы» да 76-годдзя Перамогі і 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны прадстаўляе віртуальную выставу архіўных дакументаў.

Экспазіцыю выставы складаюць дакументы асабістых і сямейных фондаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Выстава падрыхтавана з мэтай вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны праз азнаямленне аўдыторыі з асноўнымі падзеямі з франтавога жыцця ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны (удзел у баявых дзеяннях, ваенныя ўзнагароды, пісьмы з фронту і інш.).