Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці змясціў зборнік дакументаў у электронным выглядзе «Чарнобыльская катастрофа ў дакументах і матэрыялах (1986 – 2006 гг.)»

Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» змясціла на сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама зборнік дакументаў у электронным выглядзе «Чарнобыльская катастрофа ў дакументах і матэрыялах (1986 – 2006 гг.)» да 35-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У яго ўключана 25 дакументаў, выяўленых у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці. Разам з дакументамі, у выданне ўключаны і матэрыялы, якія раней публікаваліся ў газетах «Гомельская праўда», «Чачэрскі веснік”, “Голас Веткаўшчыны». Выяўленне дакументаў праводзілася па фонду «Гомельскі абласны Савет народных дэпутатаў і яго выканаўчы камітэт».

Дакументы дадзенага выдання з’яўляюцца арыгіналамі. У выданне ўвайшлі таксама фотадакументы аб дзейнасці вайскоўцаў вайсковай часткі №07288, здадзеныя ў госархів ўдзельнікамі тых падзей.

Азнаёміцца з выставай можна па спасылцы.