У БелНДІДАС выдадзены навукова-практычныя рэкамендацыі па ахове архіўных дакументаў на папяровых носьбітах ад плесневых грыбоў

У БелНДІДАС выдадзены навукова-практычныя рэкамендацыі па ахове архіўных дакументаў на папяровых носьбітах ад плесневых грыбоў.

Навукова-практычныя рэкамендацыі распрацаваны з мэтай павышэння эфектыўнасці абароны аб’ектаў архіўнага захоўвання і кантактуючых з імі людзей ад плесневых грыбоў. Рэкамендацыі апісваюць ўласцівасці мікраскапічных грыбоў, негатыўныя наступствы іх жыццядзейнасці, знаёмяць з метадамі забеспячэння мікалагічнай бяспекі архіўных дакументаў і памяшканняў архівасховішч. З мэтай палягчэння разумення рэкамендацыі дапоўнены фотаілюстрацыямі, дадзены тлумачэнні значэнняў выкарыстаных тэрмінаў.

Прызначаны для шырокага кола працаўнікоў архіўнай галіны. Могуць выкарыстоўвацца таксама пры вырашэнні пытанняў мікабяспекі ў бібліятэках і музеях.

Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДІДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэлефон для даведак: 363-75-19 (Шломіна Таццяна Сяргееўна). Таксама магчымы зварот па электронным адрасе literatura@belniidad.by.

Кошт выдання без перасылкі – 12 рублёў 06 капеек, з перасылкай – 14 рублёў 38 капеек.

№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГОПЕРУ ААТ “Белінвестбанк” г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.