У БелНДІДАС выдадзены дваццаць першы выпуск Беларускага археаграфічнага штогодніка

У БелНДІДАС выдадзены дваццаць першы выпуск Беларускага археаграфічнага штогодніка.

У дваццаць першым выпуску Беларускага археаграфічнага штогодніка друкуюцца матэрыялы па археаграфіі, архівазнаўстве, крыніцазнаўстве, кадыкалогіі, тэксталогіі і гісторыі дзяржаўных устаноў. Публікуюцца дакументы па сярэдневяковай, новай і найноўшай гісторыі Беларусі, агляды архіўных фондаў і іншыя матэрыялы.

Прызначаны для архівістаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, філолагаў.

Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДІДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэлефон для даведак: 363-75-19 (Шломіна Таццяна Сяргееўна). Таксама магчымы зварот па электронным адрасе literatura@belniidad.by.

Кошт выдання без перасылкі – 20 рублёў 77 капеек, з перасылкай – 23 рублі 58 капеек.

№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГОПЕРУ ААТ “Белінвестбанк” г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.