1 сакавіка 2021 г. у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася рэтраспектыва кінадакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў – хранікальна-дакументальнага фільма «Кандрат Крапіва»

1 сакавіка 2021 г. у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, напярэдадні 125-годдзя з дня нараджэння К. Крапівы, народнага пісьменніка Беларусі, паэта, сатырыка, драматурга, літаратуразнаўцы, грамадскага дзеяча адбылася рэтраспектыва кінадакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў – хранікальна-дакументальнага фільма «Кандрат Крапіва» (арх. № 2520), створанага па замове Міністэрства адукацыі БССР на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1983 г. (рэжысёр – М. Купеева). Фільм распавядае пра жыццё пісьменніка і яго творчай дзейнасці, у якой Вялікая Айчынная вайна займае асаблівае месца: праца ў рэдакцыі газеты “Чырвонаармейская праўда«,» За Савецкую Беларусь«, у 1943-1945 гг.быў адказным рэдактарам сатырычнай газеты-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”.

Таксама адбыліся адкрыццё часовай экспазіцыі музея і творчы вечар, прымеркаваны да юбілею К. крапівы, з удзелам унучкі пісьменніка – кандыдата мастацтвазнаўства, заг.кафедры дызайну моды БДУ А. І. Атраховіч, заслужанай артысткі Беларусі М. Бранковіч, заслужанай артысткі Беларусі Г. Чарнабаевай, акцёра і рэжысёра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь А. Вінярскага і тэатральнай студыі “Вітамін” СШ №2 імя К. Крапівы г.Узда Мінскай вобласці.

Рэтраспектыва хранікальна-дакументальнага фільма «Кандрат Крапіва»

Рэтраспектыва хранікальна-дакументальнага фільма «Кандрат Крапіва»

Рэтраспектыва хранікальна-дакументальнага фільма «Кандрат Крапіва»

Рэтраспектыва хранікальна-дакументальнага фільма «Кандрат Крапіва»