Віншаванне з Днём жанчын ад дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураша

Дарагія калегі – мілыя жанчыны!

Сардэчна віншую вас з цудоўным вясеннім святам – Днём жанчын!

8 сакавіка – гэта добрая нагода, каб зноў сказаць пра нашу вялікую павагу да вас, пра захапленне вашай прыгажосцю, падзякаваць за вашу любоў і пяшчоту.

Мы бязмежна ўдзячныя вам за мудрасць, клопат і цярпенне ў выхаванні дзяцей, за энергічнасць і працавітасць, за ўменне ствараць ўтульнасць, парадак і гармонію ў доме і на працы.

Вы – надзейныя супрацоўнікі і адказныя кіраўнікі, умееце ўлічваць самыя тонкія нюансы, адказна і творча падыходзіць да любой справы. Сёння вам падуладныя ўсе прафесійныя вышыні!

У гэты цудоўны вясновы дзень прыміце самыя шчырыя і цёплыя пажаданні кахання, гармоніі і дабрабыту!

Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены радасцю і поспехамі, кветкамі і ўсмешкамі, клопатам і ўвагай родных і блізкіх людзей!

Дырэктар Дэпартамента
па архівах і справаводству
Міністэрства юстыцыі
Рэспублікі Беларусь
В.І.Кураш