У БелНДІДАС выдадзена новая Прыкладная наменклатура спраў пасялковых, сельскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў

У БелНДІДАС выдадзена новая Прыкладная наменклатура спраў пасялковых, сельскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў.

Прыкладная наменклатура спраў пасялковых, сельскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў зацверджана загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2020 № 38. У новай прыкладнай наменклатуры склад спраў, якія ўтвараюцца ў дзейнасці пасялковых, сельскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў, і тэрміны іх захоўвання актуалізаваны з улікам патрабаванняў дзеючых нарматыўных прававых актаў і практыкі работы адпаведных структур.

Прыкладная наменклатура спраў прызначана для аказання практычнай дапамогі работнікам пасялковых, сельскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў пры складанні індывідуальнай наменклатуры спраў. У ёй усталёўваецца пералік найменняў спраў, адпаведны парадку дакументавання тыпавых функцый пасялковых, сельскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў, вызначаецца аптымальны парадак размяшчэння спраў і замацоўваюцца тэрміны захоўвання на падставе нарматыўных дакументаў.

Укараненне ў практыку работы пасялковых, сельскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў прыкладнай наменклатуры спраў дасць магчымасць упарадкаваць складанне іх індывідуальных наменклатур спраў, будзе спрыяць замацаванню адзінага парадку фарміравання спраў, правільнаму усталяванню тэрмінаў захоўвання дакументаў, дасць магчымасць урэгуляваць пытанні правядзення экспертызы каштоўнасці і адбору дакументаў пасялковых, сельскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў на дзяржаўнае захоўванне.

Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДІДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэлефон для даведак: 363-75-19 (Шломіна Таццяна Сяргееўна). Таксама магчыма зварот па электронным адрасе literatura@belniidad.by.

Кошт выдання без перасылкі – 11 рублёў 71 капейка, з перасылкай – 14 рублёў 03 капейкі.

№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГОПЕРУ ААТ “Белінвестбанк” г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.