2 сакавіка 2021 года ў фармаце відэаканферэнцыі адбылося пасяджэнне Міжнароднай асацыяцыі (камісіі) гісторыкаў і архівістаў краін СНД

2 сакавіка 2021 года ў фармаце відэаканферэнцыі адбылося пасяджэнне Міжнароднай асацыяцыі (камісіі) гісторыкаў і архівістаў краін СНД (далей – Асацыяцыя). У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі нацыянальных інстытутаў гісторыі і нацыянальных архіўных службаў 7 дзяржаў.

У складзе беларускага прадстаўніцтва ў пасяджэнні прыняў удзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш.

У рамках пасяджэння прайшло абмеркаванне шырокага кола пытанняў, звязаных з дзейнасцю Асацыяцыі (падрыхтоўка сумеснага навучальнага дапаможніка па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, арганізацыя міжнародных летніх школ маладых навукоўцаў-гісторыкаў, выпуск перыядычнага выдання і інш.). Значная ўвага была нададзена разгляду нацыянальных планаў правядзення навуковых мерапрыемстваў, прысвечаных 30-годдзю незалежнасці дзяржаў-членаў Асацыяцыі і ўтварэння СНД.